Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВiншаваннi
border=0 border=0 border=0
border=0 Вiншаваннi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
Вiншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
Удзельнікам XX Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"
Віншаванне Мікалаю Дудаву з нагоды выбрання яго губернатарам Магаданскай вобласці
Віншаванне з 90-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Віншаванне жанчынам Беларусі з Днём жанчын
Віншаванне з Днём Канстытуцыі
Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 23 сакавіка 2008 года
Віншаванне беларусам і расіянам з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня
Віншаванне суайчыннікам з 1 Мая
Віншаванне суайчыннікам з Днём Перамогі
Віншаванне суайчыннікам з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Віншаванне калектыву Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтай установы
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пагранічніка і 90-годдзем пагранічных войскаў
Віншаванне работнікам сістрэмы аховы здароўя з Днём медыцынскіх работнікаў
Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Незалежнасці
Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам XXIX Алімпіяды ў Пекіне
Віншаванне з Днём ведаў
Віншаванне жыхарам Наваполацка з 50-годдзем горада
Віншаванне з Днём маці
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 90-годдзем камсамола
Віншаванне суайчыннікам з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Віншаванне калектыву грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз журналістаў"
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
Віншаванне з 90-й гадавінай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Віншаванне праваслаўным хрысціянам з Ражджаством Хрыстовым
border=0 border=0
Віншаванне беларусам і расіянам з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі 02.04.2008

Дарагія беларусы і расіяне!

Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дванаццаць гадоў таму мы ўзялі курс на глыбокую і ўсебаковую інтэграцыю, заснаваную на імкненні быць разам, жыць і дзейнічаць супольна. Час пацвярджае правільнасць выбранага шляху: сёння беларуска-расійскія адносіны дынамічна развіваюцца па ўсіх напрамках. Значныя поспехі дасягнуты ў эканамічнай сферы - у мінулым годзе двухбаковы тавараабарот перасягнуў рубеж 26 мільярдаў долараў ЗША. Пашыраюцца міжрэгіянальныя кантакты, ствараюцца новыя высокаэфектыўныя вытворчасці.

Усё больш важным інструментам практычнага вырашэння многіх сацыяльна-эканамічных праблем становіцца рэалізацыя саюзных праграм, якія ахопліваюць увесь дыяпазон супрацоўніцтва, ад адзіных крокаў у ваенна-тэхнічным напрамку да гуманітарных сувязей. Выбудавана эфектыўная схема знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, умацоўваецца сумесны абаронны патэнцыял.

Вынікі апошняга пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і нядаўна праведзеныя перагаворы прадэманстравалі гатоўнасць дзвюх дзяржаў да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў па любых пытаннях. Пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым росце дабрабыту грамадзян Беларусі і Расіі, забеспячэнні іх бяспекі, стварэнні неабходных умоў для паспяховага развіцця нашых краін.

Існуючы даверны і раўнапраўны дыялог паміж кіраўнікамі з'яўляецца вызначальным фактарам пры выпрацоўцы ўзгодненых належных адказаў на новыя выклікі сучаснасці.

У сваю чаргу аднадушны выбар расійскага грамадства, што выказалася за пераемнасць праводзімага ў Расіі палітычнага і эканамічнага курсу, дае магчымасць з упэўненасцю прадоўжыць фарміраванне паўнацэннага Саюза, які ўлічвае ўзаемныя інтарэсы.

Дарагія сябры!

У гэты светлы дзень дазвольце ад усёй душы пажадаць вам шчасця, моцнага здароўя і аптымізму.

Няхай агульнае свята - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - заўсёды будзе сімвалам нашай дружбы і духоўнай роднасці, сімвалам дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.

Аляксандр Лукашэнка

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь