Карта сайтаРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
АРХІВЫ
Архіў паведамленняў прэс-службы 
65-годдзе Вялiкай Перамогi 
Архіў дакументаў  Архіў выступленняў 
Фотаархіў 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
 АРХІВЫ ПАРТАЛА
Архіў выступленняў
Архіў дакументаў
Архіў паведамленняў прэс-службы
Фотаархіў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Красавiк7-12 красавiка
border=0 border=0 border=0
border=0 7-12 красавiка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
border=0 border=0
11.04.2008
Сяргей Алейнік назначаны паслом Беларусі пры Святым Прастоле і Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў
Кіраўнік дзяржавы назначыў Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Сяргея Алейніка Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтву.
border=0
08.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кіраўніка Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі Аляксандра Берднікава з 55-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кіраўніка Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі Аляксандра Берднікава з 55-годдзем з дня нараджэння.
border=0
11.04.2008
Беларусь і Таджыкістан правядуць перагаворы па праекту міжурадавага пагаднення аб ПДВ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Таджыкістанам аб падатку на дабаўленую вартасць, які выплачваецца дыпламатычнымі і прыраўнаванымі да іх прадстаўніцтвамі.
border=0
11.04.2008
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком расійскага холдынга "Ферэйн" Уладзімірам Брынцалавым
Беларусь зацікаўлена ў тым, каб кампанія "Ферэйн" развівала вытворчасць у краіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком расійскага холдынга "Ферэйн" Уладзімірам Брынцалавым.
border=0
10.04.2008
Каментарый да Дэкрэта № 6 і Указа № 201 ад 10 красавіка 2008 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 і Указ № 201, якія рэгулююць пытанні арганізацыі і правядзення электронных інтэрактыўных гульняў.
border=0
10.04.2008
Беларусь далучылася да Пратакола па ахове навакольнага асяроддзя да Дагавора аб Антарктыцы
Беларусь далучылася да Пратакола па ахове навакольнага асяроддзя да Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага ў Мадрыдзе 4 кастрычніка 1991 года. Адпаведны Указ Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка.
border=0
10.04.2008
Кіраўнік дзяржавы агледзеў памяшканні, якія прапануюцца для размяшчэння ў іх Прэзідэнцкай бібліятэкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння агледзеў памяшканні, якія прапануюцца для размяшчэння ў іх Прэзідэнцкай бібліятэкі, а таксама Галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта.
border=0
10.04.2008
Веснавая палявая кампанія будзе прафінансавана ў поўным аб'ёме
Веснавая палявая кампанія ў Беларусі ў гэтым годзе будзе прафінансавана ў поўным аб'ёме. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.
border=0
10.04.2008
Здароўе людзей з’яўляецца важнейшым прыярытэтам сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы
Здароўе людзей з’яўляецца важнейшым прыярытэтам сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з урачамі, якія выканалі першую ў Беларусі аперацыю па трансплантацыі печані.
border=0
10.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Знамя юности» з 70-годдзем выхаду ў свет
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Знамя юности» з 70-годдзем выхаду ў свет першага нумара выдання.
border=0
09.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева з 60-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргея Лебедзева з 60-годдзем.
border=0
09.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Віктара Чарнамырдзіна з 70-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ва Украіне Віктара Чарнамырдзіна з 70-годдзем. У сваім віншаванні Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў словы глыбокай удзячнасці Віктару Чарнамырдзіну за цёплыя адносіны да Беларусі і яе народа.
border=0
08.04.2008
Сёння завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка ў другі дзень афіцыйнага візіту ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам прыняў удзел у цырымоніях ускладання вянкоў да Манумента паўшым героям і Маўзалея Хо Шы Міна ў Ханоі.
border=0
08.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кофі Анана з 70-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Савета заснавальнікаў Сусветнага гуманітарнага форуму Кофі Анана з 70-годдзем.
border=0
07.04.2008
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 9-ай гарадской клінічнай бальніцы Мінска
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 9-ай гарадской клінічнай бальніцы Мінска з паспяховым правядзеннем першай у гісторыі беларускай хірургіі трансплантацыі печані.
border=0
07.04.2008
Беларусь разглядае В’етнам у якасці стратэгічнага партнёра
Знешняя палітыка, што праводзіцца нашай дзяржавай, заўсёды была арыентавана на канструктыўнае супрацоўніцтва з Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам. Рэспубліка Беларусь разглядае В’етнам у якасці стратэгічнага партнёра ў сферы сусветнай палітыкі і эканомікі. Аб гэтым заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам В’етнама Нгуенам Мінь Чыетам.
border=0
Беларусь разглядае В’етнам у якасці стратэгічнага партнёра 07.04.2008

Беларусь разглядае В'етнам у якасці стратэгічнага партнёра ў сферы сусветнай палітыкі і эканомікі. Аб гэтым заявіў 7 красавіка Rіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам В'етнама Нгуен Мінь Чыетам. Перагаворы прайшлі ў два раунды: у вузкім і пашыраным складзе.

В'етнам сёння - адна з уплывовых дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама аўтарытэтны ўдзельнік міжнародных арганізацый. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, вынікі, дасягнутыя В'етнамам у апошняе дзесяцігоддзе - у перыяд рэфармавання нацыянальнай эканомікі і правядзення палітыкі адкрытасці, - "не проста ўражваюць, а здзіўляюць".

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што дружалюбныя адносіны Беларусі і В'етнама, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перарываліся."Праводзімая нашай дзяржавай знешняя палітыка заўсёды была арыентавана на канструктыўнае супрацоўніцтва з Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам",- сказаў беларускі лідэр.

Ён адзначыў, што Беларусь і В'етнам праводзяць незалежную знешнюю палітыку з улікам інтарэсаў уласных народаў, з-за чаго зведваюць палітычны і эканамічны націск з боку асобных дзяржаў, якія прэтэндуюць на пануючую ролю ў сусветнай супольнасці. У сувязі з гэтым, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, для двух бакоў асаблівую значнасць уяўляюць пытанні, якія датычацца пераадолення аднапалярнага ўладкавання свету, недапушчэння ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, устанаўлення справядлівых адносін паміж усімі дзяржавамі і стварэння ўмоў для паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэтыя перагаворы стануць новым зыходным пунктам для вывядзення беларуска-в'етнамскіх адносін на новы ўзровень. "Не буду ўтойваць, мы разлічваем на істотны прарыў у нашых гандлёва-эканамічных адносінах, у росце тавараабароту. І тут Беларусі ёсць што прапанаваць В'етнаму", - сказаў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж двума народамі ёсць нямала агульнага: "У нас адзіныя падыходы да вырашэння актуальных міжнародных праблем. Мы імкнёмся будаваць, а не разбураць". Прэзідэнт адзначыў, што абедзве краіны праводзяць падобную сацыяльна арыентаваную эканамічную палітыку. Эканомікі Беларусі і В'етнама маюць высокую дынаміку развіцця і па структуры ўзаемадапаўняльныя.

У сваю чаргу Прэзідэнт В'етнама выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт Аляксандра Лукашэнкі закладвае новы этап у развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння. "Мы жадаем, каб нашы адносіны з Беларуссю развіваліся па ўсіх напрамках. В'етнам лічыць Беларусь сваім традыцыйным сябрам", - сказаў Нгуен Мінь Чыет.

Ацэньваючы праведзеныя перагаворы на вышэйшым узроўні па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта сустрэча дала магчымасць скаардынаваць пазіцыі дзвюх краін і вызначыць найбольш важны напрамак беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння.

Па выніках перагавораў прэзідэнты дзвюх краін прынялі сумесную дэкларацыю, у якой, у прыватнасці, адзначаецца, што Беларусь і В'етнам маюць намер выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння і гатовы паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Беларусь і В'етнам таксама заклікалі краіны "ўстрымлівацца ад прамога або ўскоснага прымянення сілы, прыняцця аднабаковых мер эканамічнага націску, якія супярэчаць статуту ААН і міжнароднаму праву".

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў быў падпісаны шэраг дакументаў, якія пашыраюць дагаворна-прававую базу двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, заключаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і аб супрацоўніцтве ў галіне каранціна і аховы раслін, падпісана Консульская канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам.

Заключана таксама рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай і нафтахімічнай галінах паміж канцэрнам "Белнафтахім" і В'етнамскай групай па нафце і газу "Петрав'етнам".

Беларусь гатова пастаўляць у В'етнам дызельныя рухавікі, а таксама адкрыць у перспектыве ў гэтай краіне адпаведную вытворчасць. У Ханоі падпісана пагадненне на пастаўку ў В'етнам больш як паўтысячы трактароў МТЗ.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, значныя перспектывы ёсць таксама ў супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій. Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць падрыхтаваць для В'етнама спецыялістаў у галіне адукацыі, аховы здароўя і па іншых напрамках.

Прэзідэнт Беларусі таксама дадаў, што падпісаныя ў Ханоі пагадненні ў галіне сельскай гаспадаркі, у банкаўскай сферы і нафтахімічнай галіне стануць трывалым фундаментам для ўмацавання і далейшага развіцця плённых узаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з В'етнамам: наша краіна гатова развіваць адносіны з в'етнамскімі партнёрамі па ўсім спектры двухбаковага ўзаемадзеяння.

"В'етнам мае патрэбу ў беларускіх таварах, тэхналогіях, навуковых распрацоўках. У нас вельмі добрае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, мы не маем ніякіх праблем у галіне палітыкі, але база ўсяго - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, і тут у нас пакуль што нізкі ўзровень, калі ўлічваць патэнцыял дзвюх дзяржаў. Узаемны тавараабарот складваецца з таго, па якіх цэнах і ў якім аб'ёме мы можам пастаўляць адзін аднаму тавары. А ў час перагавораў мы прыйшлі да згоды ў тым, што цэны на тавары беларускай вытворчасці цалкам прымальныя для В'етнама", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў в'етнамскага калегу Нгуен Мінь Чыета наведаць Беларусь. "Думаю, што ў час маючага адбыцца візіту прэзідэнта В'етнама ў Беларусь мы ўжо зможам падвесці некаторыя вынікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся таксама з Генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В'етнама Нонг Дык Манем.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў Беларусі і В'етнама ёсць агульная ідэалагічная аснова для таго, каб развіваць супрацоўніцтва. "У нас няма рознагалоссяў у знешняй палітыцы. Мы прыхільнікі шматпалярнага свету, выступаем за роўнасць і права краін самім вызначаць, як ім развівацца ў адпаведнасці з воляй народаў, - падкрэсліў ён. - Такая палітыка не ўсім, вядома, падабаецца. На нас спрабуюць націснуць, у тым ліку пры дапамозе эканамічных санкцый, але мы да гэтага ставімся спакойна. Нас не так проста збіць са шляху, які мы сабе намецілі".

Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь і В'етнам могуць за два-тры гады павялічыць узровень тавараабароту практычна ў 10 разоў, і такая мэта стаіць перад дзвюма краінамі. Па выніках 2007 года аб'ём узаемнага гандлю склаў $63,6 млн., што, на думку Аляксандра Лукашэнкі, не з'яўляецца дастатковым.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены гандляваць з тэрыторыі В'етнама з краінамі рэгіёну, з выгадай для в'етнамскага боку. "У той жа час мы прапануем В'етнаму стратэгічную пляцоўку ў цэнтры Еўропы, каб гандляваць з еўрапейскімі краінамі", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Нонг Дык Маня наведаць Беларусь. Генеральны сакратар Камуністычнай партыі В'етнама з задавальненнем прыняў гэта запрашэнне.

Нонг Дык Мань назваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ханой важнай падзей і выказаў надзею на тое, што ён будзе садзейнічаць павышэнню існуючага ўзроўню адносін паміж дзвюма краінамі. Ён таксама запэўніў беларускага Прэзідэнта ў тым, што в'етнамскі бок гатовы зрабіць усё, каб Беларусь змагла развіваць выгадныя адносіны з іншымі краінамі рэгіёну.

На сустрэчы са Старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Фу Чонгам Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што нашы краіны змогуць выйсці на больш высокую ступень развіцця супрацоўніцтва. "Тэмпы развіцця эканомікі і грамадства В'етнама сапраўды высокія", - заўважыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. У сваю чаргу Нгуен Фу Чонг адзначыў, што в'етнамскі народ не забывае падтрымку Беларусі, аказаную В'етнаму ў гады вайны, а таксама ўдзячны за садзейнічанне ў пасляваенным адбудоўванні краіны.

Прэзідэнт Беларусі ў рамках афіцыйнага візіту ў В'етнам наведаў сёння Храм Літаратуры ў Ханоі, дзе з вялікай цікавасцю азнаёміўся з помнікамі гісторыі і культуры В'етнама.

Сёння ж адбудзецца афіцыйны абед ад імя Прэзідэнта В'етнама Нгуен Мінь Чыета ў гонар Прэзідэнта Беларусі.

Плануецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка ўскладзе вянкі да Манумента Паўшым Героям і да Маўзалея Хо Шы Міна, а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі в'етнамскай грамадскасці, выпускнікамі беларускіх ВНУ.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь