Аб абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2009 годзе
У мэтах правядзення абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі п а с т а н а ў л я ю:
1 . Зацвердзіць:
пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па абавязковаму страхаванню з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі на 2009 год (прыкладаецца);
працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне па абавязковаму страхаванню з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі на 2009 год на ўзроўні 70 працэнтаў.
2. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г .
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |