| 27.03.2008 |
| Візіты на вышэйшым узроўні павінны прыносіць краіне канкрэтныя вынікі |
| "Мяне насцярожвае невыкананне або неналежнае выкананне дамоўленасцей па выніках замежных візітаў. Вы ведаеце мае патрабаванні: ніякіх турыстычных паездак. Калі ажыццяўляюцца візіты, а тым больш візіты на вышэйшым узроўні, яны павінны прыносіць краіне канкрэтныя вынікі", - падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візітаў на вышэйшым узроўні ў краіны Персідскага заліва.
|
 |
| 31.03.2008 |
| Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзімам Паповым |
| Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануюць разгледзець на веснавой сесіі больш як 110 законапраектаў. Аб гэтым сёння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку праінфармаваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Папоў.
|
 |
| 31.03.2008 |
| Беларускія банкі павінны павялічыць долю інвестыцыйных крэдытаў |
| Беларускія банкі павінны павялічыць долю інвестыцыйных крэдытаў у сваім крэдытным партфелі. Такую задачу паставіў 31 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам.
|
 |
| 29.03.2008 |
| Прэзідэнт Беларусі выказаў словы падтрымкі спартсменцы Наталлі Цылінскай |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў словы падтрымкі члену нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорту Наталлі Цылінскай, якую спасцігла траўма на сусветным першынстве ў Вялікабрытаніі.
|
 |
| 29.03.2008 |
| Прэзідэнт Беларусі павіншаваў А.Лісоўскага і В.Кірыенку з заваяваннем залатых медалёў |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў тэлеграму членам нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорту Аляксандру Лісоўскаму і Васілю Кірыенку, у якой павіншаваў іх з заваяваннем залатых медалёў на чэмпіянаце свету.
|
 |
| 28.03.2008 |
| Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Віктару Юшчанку |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Украіны Віктару Юшчанку, родным і блізкім загінуўшых у выніку аварыі верталёта МІ-8 Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны. |
 |
| 28.03.2008 |
| Каментарый да Указа № 181 ад 27 сакавіка 2008 г. |
| Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Палажэнне аб праходжанні службы ў органах пракуратуры Беларусі. Адпаведны Указ № 181 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 27 сакавіка.
|
 |
| 28.03.2008 |
| Уручаны дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці |
| Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці: рабочым, спецыялістам, кіраўнікам прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, будаўнікам, урачам, педагогам, вучоным, работнікам культуры і мастацтва, ваеннаслужачым Узброеных Сіл і прадстаўнікам органаў унутраных спраў, журналістам і дзяржаўным служачым.
|
 |
| 28.03.2008 |
| Беларусь і «Лукойл» без праблем развіваюць узаемаадносіны |
| «Беларусь і «Лукойл» без праблем развіваюць узаемаадносіны, і нашы дамоўленасці выконваюцца. Мы і ў далейшым будзем развіваць супрацоўніцтва, арыентуючыся на вашу кампанію», - заявіў сёння Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ААТ «Нафтавая кампанія «Лукойл» Вагітам Алекперавым. |
 |
| 27.03.2008 |
| Каментарый да Указа № 179 ад 27 сакавіка 2008 г. |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 179, якім унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму «Чыстая вада» на 2006-2010 гады. |
 |
| 27.03.2008 |
| Каментарый да Указа № 186 ад 27 сакавіка 2008 г. |
| У Беларусі ўзмацняецца адказнасць за якасць вырабляемых тавараў. Адпаведныя меры прадугледжаны Указам № 186 "Аб некаторых мерах па павышэнню адказнасці за якасць айчынных тавараў", які 27 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
|
 |
| 27.03.2008 |
| Каментарый да Указа № 178 ад 27 сакавіка 2008 г. |
| У Беларусі ўдасканалены парадак ажыццяўлення знешнегандлёвых аперацый. Адпаведныя нормы змяшчаюцца ва Указе № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый", які 27 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
|
 |
| 26.03.2008 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Яўдзіна Ахмеда з Днём Незалежнасці |
| Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Яўдзіна Ахмеда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
|
 |
| 25.03.2008 |
| Правасуддзе павінна быць максімальна даступным і адкрытым |
| «Правасуддзе павінна быць максімальна даступным і адкрытым. Суддзям неабходна павярнуцца тварам да людзей, прыслухацца да іх патрэб, глыбей унікаць у тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Трэба навучыцца працаваць ва ўмовах функцыянавання дзяржавы для народа, якая прад’яўле да ўсіх нас, ад Прэзідэнта да радавога дзяржслужачага, надзвычайна высокія патрабаванні", - заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на нарадзе суддзяў судов Рэспублікі Беларусь. |
 |
| 24.03.2008 |
| Дзяржкамісія па кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступнай кампаніі створана ў Беларусі |
| У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2008 годзе. Адпаведны Указ № 170 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 24 сакавіка.
|
 |
| 25.03.2008 |
| Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Кароласа Папуліяса з нацыянальным святам |
| Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Кароласа Папуліяса з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
|
 |
| 24.03.2008 |
| Аляксандр Лукашэнка наведаў галоўны каталіцкі храм Мінска |
| Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння з нагоды другога дня святкавання Вялікадня паводле каталіцкага календара наведаў мінскі Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
|
 |
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння з нагоды другога дня святкавання Вялікадня паводле каталіцкага календара наведаў мінскі Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з Архіепіскапам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. Аляксандр Лукашэнка агледзеў адрэстаўрыраваныя размалёўкі храма, якія аднаўляліся на працягу некалькіх гадоў пры падтрымцы дзяржаўных улад і самога прэзідэнта.
У час наведвання касцёла адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі і Тадэвуша Кандрусевіча ў фармаце сам-насам.
Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ абмяняліся падарункамі. Кіраўніку дзяржавы быў уручаны памятны медаль, у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падараваў архікафедральнаму касцёлу карціну "Касцёл у Жупранах" мастака Эдуарда Рымаровіча (на карціне адлюстраваны каталіцкі храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ашмянскім раёне).
Рымска-каталіцкая канфесія - другая па велічыні ў Беларусі. Цяпер у краіне налічваецца 457 каталіцкіх прыходаў, аб'яднаных у чатыры епархіі. |