У сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Ноны Мардзюковай Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і калегам славутай актрысы.
"У Беларусі Нону Віктараўну паважалі і горача любілі як праслаўленага майстра кіно, чыё жыццё цалкам і поўнасцю было прысвечана нястомнаму служэнню мастацтву, а творчасць дапамагала ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі. Светлая памяць аб цудоўнай актрысе і выдатным чалавеку Ноне Віктараўне Мардзюковай назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. |