Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1999 г. № 43
У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці ў пункт 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1999 г. нумар 43 "Аб падаткаабкладанні даходаў, атрыманых у асобных сферах дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., нумар 4, 1/871; 2007 г., нумар 2, 1/8175) наступныя змяненні і дапаўненні:
у абзацы першым падпункта 1.4 словы "і каштоўнымі паперамі мясцовых мэтавых аблігацыйных жыллёвых пазык" замяніць словамі ", каштоўнымі паперамі мясцовых мэтавых аблігацыйных жыллёвых пазык і аблігацыямі юрыдычных асоб";
абзац трэці падпункта 1.5.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"пры іх продажы эмітэнтам не на аўкцыёне - цана, пазначаная ў дагаворы продажу, павялічаная на працэнт даходу, устаноўлены пры выпуску аблігацый;"; падпункт 1.6 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
"Да аблігацый юрыдычных асоб, на сумы даходаў ад аперацый з якімі можа быць зменшана падаткаабкладаемая база, адносяцца аблігацыі, выпушчаныя ў перыяд з 1 красавіка 2008 г. па 1 студзеня 2013 г. юрыдычнымі асобамі, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з артыкулам 14 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь;";
у падпункце 1.8 словы "40 працэнтаў" замяніць словамі "24 працэнты";
дапоўніць пункт падпунктамі 1.12 і 1.13 наступнага зместу:
"1.12. расходы юрыдычных асоб па выпуску і абслугоўванню аблігацый уключаюцца імі ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг) і адносяцца да іншых затрат па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку;
1.13. не падлягаюць падаткаабкладанню даходы фізічных асоб, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з артыкулам 17 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, атрыманыя ад рэалізацыі (пагашэння) аблігацый, названых у частцы другой падпункта 1.6 гэтага пункта, акрамя даходаў, атрыманых ад рэалізацыі такіх аблігацый вышэй за іх бягучы кошт на дзень продажу, што вызначаецца ў адпаведнасці з падпунктам 1.5 гэтага пункта.".
2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з 1 красавіка 2008 г., з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |