Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2005 г. № 9

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Унесці ў пункт 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2005 г. нумар 9 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з незаконным абарачэннем нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 110, 1/6614; 2006 г., нумар 126, 1/7800) наступныя дапаўненні і змяненні:

падпункт 1.1 пасля слова "ўвоз" дапоўніць словамі "аўтамабільным транспартам";

у падпункце 1.1.1 словы "на транзітныя рахункі падатковых органаў" замяніць словамі "ў рэспубліканскі бюджэт", а словы "з віду, аб’ёму і кошту" - словамі "з віду і аб’ёму";

у частцы другой падпункта 1.1.2:

з абзаца другога словы "(за выключэннем увозу чыгуначным і трубаправодным транспартам)" выключыць;

абзац трэці выключыць;

абзацы чацвёрты, пяты лічыць адпаведна абзацамі трэцім, чацвёртым;

у падпункце 1.1.3:

частку першую пасля слоў "увозімае ў Рэспубліку Беларусь" дапоўніць словамі "аўтамабільным транспартам";

падтэкставую заўвагу да часткі першай пасля слоў "індывідуальнымі прадпрымальнікамі" дапоўніць словамі "аўтамабільным транспартам";

частку другую выключыць;

часткі трэцюю - сёмую лічыць адпаведна часткамі другой - шостай;

у падпункце 1.1.4:

частку першую пасля слоў "увозімага (увезенага)" дапоўніць словамі "аўтамабільным транспартам";

частку другую выключыць;

дапоўніць пункт падпунктамі 1.1прым. - 1.1прым.3 наступнага зместу:

"1.1прым. пры аптовым гандлі палівам разлікі ажыццяўляюцца на падставе двухбаковых дагавораў толькі праз рахункі ўдзельнікаў здзелак, за выключэннем выпадкаў разліку за пастаўленае паліва з рахункаў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, на якіх знаходзяцца грашовыя сродкі, прадастаўленыя гэтымі банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі ў якасці крэдыту пакупніку гэтага паліва, а таксама з рахункаў органаў дзяржаўнага казначэйства.

Па паліву, названаму ў частцы першай гэтага падпункта, забараняюцца здзелкі, што прадугледжваюць уступку патрабавання, перавод доўгу, мену, аплату праз выдачу або перадачу каштоўнай паперы, адступнога, спынення абавязацельстваў залікам і навацыяй, перадачы маёмасных правоў, а таксама здзелкі, якія прадугледжваюць выкананне на карысць боку, што адчужае паліва, работ, аказанне яму паслуг у кошт платы за пастаўленае паліва.

Патрабаванні частак першай і другой гэтага падпункта не распаўсюджваюцца на разлікі за паліва, калі хоць бы адным бокам у разліках з’яўляецца сельскагаспадарчая арганізацыя або юрыдычная асоба, да якой у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у выніку рэарганізацыі, набыцця (бязвыплатнай перадачы) прадпрыемства як маёмаснага комплексу перайшлі правы і абавязкі стратных сельскагаспадарчых арганізацый, якія набываюць паліва для ўласнай вытворчасці і спажывання, а таксама на разлікі ў іншых выпадках, прадугледжаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дапускаецца спыненне абавязацельстваў па аплаце пастаўленага паліва шляхам правядзення ўзаемазалікаў падаткаў, збораў (пошлін), якія падлягаюць выплаце плацельшчыкам - пастаўшчыком паліва, і фінансавых абавязацельстваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, бюджэтных арганізацый, якія знаходзяцца ў іх веданні або падпарадкаванні, а таксама іншых распарадчыкаў (атрымальнікаў) бюджэтных сродкаў, што падлягаюць аплаце за кошт сродкаў бюджэту, перад гэтым плацельшчыкам - пастаўшчыком паліва (іншай абавязанай асобай).

У выпадку аптовага гандлю палівам камісіянерам, павераным, іншай асобай, якія дзейнічаюць на падставе дагавораў камісіі, даручэння, іншых аналагічных дагавораў, грашовыя сродкі, атрыманыя названымі асобамі ад пакупнікоў паліва, падлягаюць пералічэнню на бягучыя (разліковыя) рахункі камітэнта, даверніка, іншай асобы, у інтарэсах якіх дзейнічалі камісіянер, павераны, іншая асоба на падставе дагавораў камісіі, даручэння, іншых аналагічных дагавораў. Невыкананне гэтага патрабавання прыводзіць да адказнасці, устаноўленай за парушэнне парадку разлікаў пры аптовым гандлі палівам;

1.1прым.2. парушэнне юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўстаноўленага ў падпункце 1.1прым. гэтага пункта парадку разлікаў пры аптовым гандлі палівам - 

прыводзіць да накладання штрафу ў памеры сумы здзелкі;

1.1прым3. права складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных у падпункце 1.1прым.2 гэтага пункта, а таксама разглядаць справы аб такіх правапарушэннях прадастаўляецца ўпаўнаважным службовым асобам органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, падатковых органаў і органаў унутраных спраў.".

2. Дагаворы, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага Дэкрэта, выконваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічала да ўступлення ў сілу гэтага Дэкрэта, на працягу не больш за шэсць месяцаў з дня ўступлення ў сілу гэтага Дэкрэта.

Пасля заканчэння тэрміну, названага ў частцы першай гэтага пункта, дагаворы падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі гэтага Дэкрэта.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

4. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 3 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Дэкрэта, з’яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Абзацы дваццаць другі - дваццаць чацвёрты пункта 1 гэтага Дэкрэта захоўваюць сваё дзеянне да ўступлення ў сілу законаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і (або) Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь