Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.

Аб устанаўленні памераў сацыяльных пенсій

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

1. Устанавіць, што:

1.1. сацыяльныя пенсіі, назначаныя ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсіённым забеспячэнні" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублікi Беларусь, 1992 г., нумар 17, арт.275), вылічваюцца з найбольшай велічыні зацверджанага Урадам Рэспублікі Беларусь бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы ў наступных памерах:

інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - 85 працэнтаў;

інвалідам з дзяцінства II групы - 75 працэнтаў;

інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля (пункт "а" часткі трэцяй і частка чацвёртая артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсіённым забеспячэнні") на кожнае дзіця - 65 працэнтаў;

інвалідам III групы - 55 працэнтаў;

асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў, -50 працэнтаў;

дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры ступені страты здароўя: першай - 60 працэнтаў, другой - 65 працэнтаў, трэцяй - 75 працэнтаў, чацвёртай - 85 працэнтаў;

1.2. да сацыяльных пенсій інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства , вылічаным у памерах, прадугледжаных падпунктам 1.1 гэтага пункта, надбаўка на догляд у адпаведнасці з артыкулам 74 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсіённым забеспячэнні" не ўстанаўліваецца.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2005 г. нумар 510 "Аб матэрыяльнай падтрымцы асоб, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 173, 1/6902);

пункт 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 г. нумар 185 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 г. нумар 117 і ад 28 кастрычніка 2005 г. нумар 510" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 96, 1/8519).

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

4. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання, з’яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь