Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 6 лютага падпісаў Указ № 70, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 19 мая 1999 года № 285.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзеючай сістэмы цэнаўтварэння, скарачэнне сферы цэнавага рэгулявання, спрашчэнне адміністрацыйных працэдур у галіне цэнаўтварэння.
Указам адменена неабходнасць рэгістрацыі цэн (тарыфаў) на новыя тавары (работы, паслугі), за выключэннем тарыфаў на новыя платныя медыцынскія паслугі. Гэта дасць магчымасць знізіць дакументаабарот, больш аператыўна ўкараняць новыя віды прадукцыі.
На індывідуальных прадпрымальнікаў (за выключэннем тых, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі) не будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб неабходнасці захавання гранічных індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў) і іх рэгістрацыі.
Указам адменены абавязак юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў складаць эканамічныя разлікі абгрунтавання цэн пры аказанні платных медыцынскіх паслуг, калі змяненне адпускных цэн (тарыфаў) на вырабленыя тавары (работы, паслугі) ажыццяўляецца ў памеры, які не перасягае гранічных індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў), устаноўленых Саветам Міністраў, а таксама пры рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Акрамя таго, з пераліку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду, Нацыянальным банкам, выключаецца шэраг тавараў і паслуг, якія не з'яўляюцца сацыяльна важнымі.
Акрамя таго, правы на прыняцце рашэнняў па рэгуляванню асобных цэн (тарыфаў) перадаюцца органам дзяржаўнага кіравання, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца асноўнае кола пытанняў, звязаных з вытворчасцю тавараў (аказаннем паслуг). Гэта дасць магчымасць праводзіць больш гібкую цэнавую палітыку пры ўстанаўленні цэн і тарыфаў.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
|