Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.

Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы піва, алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Унесці ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. нумар 28 "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту, рэкламы і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., нумар 143, 1/4234; 2005 г., нумар 163, 1/6860; 2007 г., нумар 251, 1/9033) наступныя змяненні:

1.1. з назвы і пункта 1 слова ", рэкламы" выключыць;

1.2. у прэамбуле:

слова ", рэкламай**" выключыць;

падтэкставая заўвага "**" выключыць;

1.3. падпункт 3.1 пункта 3 выключыць;

1.4. у Палажэнні аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту, рэкламы і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, зацверджаным названым Дэкрэтам:

з назвы слова ", рэкламы" выключыць;

у пункце 19:

у частцы другой словы "Міністэрствам фінансаў" замяніць словамі "Міністэрствам эканомікі";

у частцы трэцяй словы "Міністэрствам фінансаў" замяніць словамі "Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь";

з пункта 20 частку першую выключыць;

раздзел "Дзяржаўнае рэгуляванне рэкламы тытунёвых вырабаў" выключыць.

2. Унесці ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2005 г. нумар 11 "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 142, 1/6770; 2007 г., нумар 2, 1/8174; нумар 83, 1/8464) наступныя дапаўненні і змяненні:

2.1. назву пасля слова "рэкламы" дапоўніць словам "піва,";

2.2. дапоўніць прэамбулу пасля слова "рэкламай" словам "піва,";

2.3. у пункце 1 словы ", абароту і рэкламы" замяніць словамі "і абароту";

2.4. дапоўніць Дэкрэт пунктамі 1прым. – 1прым.3 наступнага зместу:

"1прым. Замацаваць за дзяржавай выключнае права на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.

Палажэнне часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваецца на алкагольную прадукцыю, што ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь арганізатарамі і ўдзельнікамі міжнародных выставак і кірмашоў у якасці ўзораў і экспанатаў, а таксама для рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю.

1прым.2. Рэалізацыя выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі – пераможцамі конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.

1прым.3. Ускласці на Міністэрства гандлю арганізацыю правядзення конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, а таксама кантроль за выкананнем імі абавязацельстваў па ўвозу гэтай прадукцыі.";

2.5. у пункце 2:

2.5.1. дапоўніць пункт падпунктам 2.1прым. наступнага зместу:

"2.1прым. у Рэспубліцы Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, права на ажыццяўленне вытворчасці каньякоў, брэндзі і каньячных напіткаў маюць толькі дзяржаўныя юрыдычныя асобы або недзяржаўныя юрыдычныя асобы з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш за 30 працэнтаў;";

2.5.2. дапоўніць пункт падпунктам 2.2.1прым. наступнага зместу:

"2.2.1прым. вытворчасць пладовых він з выкарыстаннем этылавага спірту, што атрымліваецца з харчовай сыравіны, пладовых вінаматэрыялаў, зброджана-спіртаваных і спіртаваных сокаў замежнай вытворчасці;";

2.5.3. у падпункце 2.2.3 словы "(за выключэннем увозу алкагольных напіткаў, прамаркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, піва з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў)" замяніць словамі "(за выключэннем увозу (вывазу) піва з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, увозу алкагольных напіткаў, маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, вывазу алкагольных напіткаў, маркіраваных іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння)";

2.5.4. дапоўніць пункт падпунктам 2.2.4прым. наступнага зместу:

"2.2.4прым. ажыццяўленне віду дзейнасці, названага ў падпункце 2.1прым. гэтага пункта, недзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, якія не маюць долі дзяржавы ў статутным фондзе або з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 30 працэнтаў і менш, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;";

2.5.5. падпункты 2.2.11 – 2.2.13 выключыць;

2.5.6. падпункт 2.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.3. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены іншыя, акрамя прадугледжаных заканадаўчымі актамі, абмежаванні на вытворчасць, абарот і рэкламу піва, алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;".

2.5.7. дапоўніць пункт падпунктам 2.3прым. наступнага зместу:

"2.3прым. Абмежаванні і забароны на рэкламу алкагольных напіткаў і піва, устаноўленыя іншымі заканадаўчымі актамі, не распаўсюджваюцца на:

выкарыстанне вобразаў людзей або жывёл, у тым ліку маляваных, мультыплікацыйных (анімацыйных), у зарэгістраваных таварных знаках, што выкарыстоўваюцца для абазначэння алкагольных напіткаў і (або) піва;

рэкламу піва, што змяшчае выключна інфармацыю аб вытворцах піва, у тым ліку іх назве (фірменнай назве), і зарэгістраваных таварных знаках, што выкарыстоўваюцца для абазначэння піва, за выключэннем такой рэкламы у будынках (памяшканнях, збудаваннях) арганізацый сістэмы адукацыі, арганізацый аховы здароўя;";

2.5.8. у частцы другой падпункта 2.6прым. словы ", абароту і рэкламы" замяніць словамі "і абароту";

2.5.9. у падпункце 2.10:

словы "і абароту" выключыць;

словы "ўстаноўленай забароны" замяніць словамі "ўстаноўленых забарон на вытворчасць пладовых він з выкарыстаннем этылавага спірту, што атрымліваецца з харчовай сыравіны, пладовых вінаматэрыялаў, зброджана-спіртаваных і спіртаваных сокаў замежнай вытворчасці,";

2.5.10. падпункт 2.15 выключыць;

2.6. у пункце 3:

2.6.1. у падпункце 3.1:

у абзацы другім лічбы "2.7 – 2.10, 2.12 – 2.18" замяніць лічбамі "2.7 – 2.18", словы "ўнутраных спраў," выключыць;

дапоўніць падпункт пасля абзаца другога абзацам наступнага зместу:

"у падпунктах 2.7 – 2.10, 2.12 – 2.14, 2.16 – 2.18 пункта 2 гэтага Дэкрэта, – упаўнаважаным службовым асобам органаў унутраных спраў;";

абзацы трэці – пяты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым – шостым;

з абзаца чацвёртага лічбы ", 2.15" выключыць;

з абзаца шостага словы "і абароту" выключыць;

2.6.2. падпункт 3.2 пасля слоў "у падпунктах 2.7 – 2.10" дапоўніць словамі "(за выключэннем правапарушэнняў, звязаных з адгрузкай юрыдычнымі асобамі – вытворцамі алкагольных напіткаў прызначаных для вывазу з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на мытную тэрыторыю дзяржаў – удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года алкагольных напіткаў, не маркіраваных у адпаведнасці з заканадаўствам краіны прызначэння)";

2.6.3. падпункт 3.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.4. разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных у падпункце 2.10 (у частцы адгрузкі юрыдычнымі асобамі – вытворцамі алкагольных напіткаў прызначаных для вывазу з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на мытную тэрыторыю дзяржаў – удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года алкагольных напіткаў, не маркіраваных у адпаведнасці з заканадаўствам краіны прызначэння) і падпункце 2.11 пункта 2 гэтага Дэкрэта, – упаўнаважаным службовым асобам органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах.";

2.7. у пункце 3прым. лічбы "2.7 – 2.10, 2.12 – 2.18" замяніць лічбамі "2.7 – 2.18";

2.8. у Палажэнні аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і рэкламы алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, зацверджаным названым Дэкрэтам:

2.8.1. у назве, пункце 1, абзацы першым часткі першай і часткі другой пункта 3 словы ", абароту і рэкламы" замяніць словамі "і абароту";

2.8.2. у пункце 2:

у абзацы першым словы ", абарот і рэкламу" замяніць словамі "і абарот";

у абзацы адзінаццатым словы "(за выключэннем імпарту алкагольных напіткаў, прамаркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь)" замяніць словамі "(за выключэннем увозу (вывазу) піва з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, увозу алкагольных напіткаў, маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, вывазу алкагольных напіткаў, маркіраваных іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння)";

абзац чатырнаццаты выключыць;

2.8.3. у частцы першай пункта 3:

з абзаца чацвёртага словы "і імпарт" выключыць;

дапоўніць частку абзацам пятым наступнага зместу:

"замацаванне за дзяржавай выключнага права на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.";

2.8.4. з часткі другой пункта 10 слова "алкагольнай," выключыць;

2.8.5. у пункце 44:

з часткі першай словы "імпарт алкагольнай прадукцыі, а таксама вытворчасць і імпарт" выключыць;

з часткі другой словы "і імпарт" выключыць;

з часткі трэцяй словы "і імпарт", "і імпарцёрамі" выключыць;

2.8.6. у пункце 45:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Не падлягаюць маркіроўцы алкагольныя напіткі:

разлітыя ў спажывецкую тару ўмяшчальнасцю да 50 куб. сантыметраў уключна;

увозімыя ў якасці ўзораў для сертыфікацыйных выпрабаванняў у неабходнай колькасці, устаноўленай тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь;

увозімыя ў якасці ўзораў вытворцам алкагольнай прадукцыі для правядзення ацэнкі якасці (выпрабаванняў) і арганалептычных паказчыкаў плануемых да пастаўкі напіткаў на падставе заключаных дагавораў у колькасці не больш за 5000 куб. сантыметраў адносна кожнага ўзору.";

частку трэцюю пасля слова "маркамі" дапоўніць словамі ", а таксама разлітыя ў спажывецкую тару ўмяшчальнасцю да 50 куб. сантыметраў уключна";

дапоўніць пункт часткамі шостай і сёмай наступнага зместу:

"Алкагольныя напіткі, маркіраваныя акцызнымі маркамі, што выводзяцца з абарачэння, дадаткова маркіруюцца кантрольнымі маркамі.

Парадак вывядзення з абарачэння акцызных марак, захоўвання і перамяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь алкагольных напіткаў, маркіраваных акцызнымі маркамі, што выводзяцца з абарачэння, а таксама парадак гандлю такімі алкагольнымі напіткамі ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.";

2.8.7. пункт 46 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"46. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвярджаюцца:

узоры акцызных марак для маркіроўкі алкагольных напіткаў, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак іх вырабу і рэалізацыі, маркіроўкі імі алкагольных напіткаў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак, кантролю за іх выкарыстаннем, парадак і тэрмін прадстаўлення справаздач аб іх выкарыстанні;

узоры акцызных марак для маркіроўкі алкагольных напіткаў, вырабленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак іх вырабу і рэалізацыі, маркіроўкі імі алкагольных напіткаў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак, кантролю за іх выкарыстаннем;

узоры спецыяльных марак, а таксама парадак вырабу, рэалізацыі, выкарыстання, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак;

узоры акцызных марак для перамаркіроўкі алкагольных напіткаў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі, парадак іх вырабу і рэалізацыі, перамаркіроўкі імі алкагольных напіткаў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак і кантролю за іх выкарыстаннем;

узоры кантрольных марак для маркіроўкі алкагольных напіткаў, маркіраваных акцызнымі маркамі, што выводзяцца з абарачэння, а таксама парадак вырабу, рэалізацыі, выкарыстання, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак і кантролю за іх выкарыстаннем.

Алкагольныя напіткі, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі ўзору, што адпавядае віду алкагольнага напітку і (або) аб’ёму яго разліву, але не маркіраваныя імі, а таксама маркіраваныя акцызнымі маркамі з парушэннем парадку маркіроўкі, разглядаюцца як не маркіраваныя акцызнымі маркамі.

Парадак захоўвання, перамяшчэння алкагольных напіткаў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і гандлю імі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што знаходзяцца пад мытным кантролем) зацвярджаецца Міністэрствам гандлю па ўзгадненню з Міністэрствам па падатках і зборах.";

2.8.8. у пункце 49:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"49. Кошт акцызнай, спецыяльнай і кантрольнай марак устанаўліваецца Міністэрствам эканомікі.";

частку другую пасля слова "акцызнай" дапоўніць словам ", кантрольнай";

частку чацвёртую пасля слова "акцызных" дапоўніць словам ", кантрольных";

2.8.9. пункт 54 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"54. Імпарт алкагольнай прадукцыі (за выключэннем алкагольных напіткаў) ажыццяўляецца толькі юрыдычнымі асобамі – пераможцамі конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, і з’яўляюцца перапрацоўшчыкамі названай прадукцыі.

Імпарт нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца толькі юрыдычнымі асобамі – перапрацоўшчыкамі названага спірту.";

2.8.10. у частцы першай пункта 55 словы "(за выключэннем увозу алкагольных напіткаў, прамаркіраваных акцызнымі маркамі)" замяніць словамі "(за выключэннем увозу алкагольных напіткаў, маркіраваных акцызнымі маркамі, вывазу алкагольных напіткаў, маркіраваных іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння)";

2.8.11. у частцы першай пункта 56 словы "што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з мытным рэжымам транзіту або пад мытным кантролем у Расійскую Федэрацыю або ўвозяцца з Расійскай Федэрацыі праз беларуска-расійскую граніцу ў мэтах транзіту па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "што перамяшчаюцца транзітам праз мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь".

3. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб правядзенні конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.

4. Устанавіць, што недзяржаўныя юрыдычныя асобы, якія не маюць долі дзяржавы ў статутным фондзе, або з доляй дзяржавы ў іх статутным фондзе 30 працэнтаў і менш могуць ажыццяўляць вытворчасць каньякоў, брэндзі і каньячных напіткаў на падставе адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), выдадзеных да ўступлення ў сілу гэтага Дэкрэта, да 1 верасня 2008 г.

5. Прызнаць страціўшымі сілу:

абзац трыццаць першы падпункта 1.7.2 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2004 г. нумар 1 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., нумар 27, 1/5326);

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2005 г. нумар 14 "Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. нумар 28" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 163, 1/6860);

падпункт 1.1.7 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2006 г. нумар 20 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2005 г. нумар 11" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 2, 1/8174).

6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін:

вызначыць парадак правядзення дэгустацый піва ў маркетынгавых мэтах;

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

7. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем падпункта 2.5.10 і абзаца шостага падпункта 2.6.1 пункта 2, якія ўводзяцца ў дзеянне з дня ўступлення ў сілу закона аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года па пытаннях адказнасці за парушэнне ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напіткаў, з’яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г. і ПАЛАЖЭННЕ
border=0 border=0
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь