Аб унясенні дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2006 г. нумар 182 і ад 5 мая 2006 г. нумар 296
У мэтах павышэння эфектыўнасці дзяржаўнай падтрымкі, што аказваецца малому прадпрымальніцтву, п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці дапаўненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
пункт 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2006 г. нумар 182 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., нумар 53, 1/7392) дапоўніць словамі ", а таксама на дзяржаўную падтрымку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, што аказваецца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у рамках праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва";
абзац другі пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. нумар 296 "Аб упарадкаванні выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутных фондах" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., нумар 73, 1/7551) пасля слоў "мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў" дапоўніць словамі "(акрамя некамерцыйных арганізацый па развіццю і падтрымцы суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, створаных (ствараемых) гэтымі органамі)";
пункт 3 Палажэння аб парадку прадастаўлення ў пазыку грашовых сродкаў дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі з доляй дзяржавы ў статутных фондах, зацверджанага гэтым Указам, дапоўніць абзацам пятым наступнага зместу:
"пазыкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва некамерцыйных арганізацый па развіццю і падтрымцы суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, створаных (ствараемых) мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.".
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтага Указа.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка. |