Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.

Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)

У мэтах актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, стымулявання вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), прыцягнення замежных інвестыцый, развіцця экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

1. Устанавіць, што:

1.1. камерцыйныя арганізацыі як з замежнымі інвестыцыямі, так і без такіх інвестыцый, створаныя (за выключэннем створаных шляхам рэарганізацыі) з 1 красавіка 2008 г., з месцам знаходжання ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек згодна з пералікам, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, пры ажыццяўленні дзейнасці ў гэтых населеных пунктах (далей - камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі) маюць права на працягу пяці гадоў з дня іх стварэння не вылічваць і не выплачваць:

падатак на прыбытак і збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі ў частцы рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці пры наяўнасці іх раздзельнага ўліку. Пад рэалізацыяй тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці разумеецца рэалізацыя камерцыйнай арганізацыяй, камерцыйнай арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці ў перыяд дзеяння сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці (сертыфіката работ і паслуг уласнай вытворчасці), выдадзенага ва ўстаноўленым парадку;

падаткі і зборы, не названыя ў абзацы другім гэтага падпункта (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, у тым ліку падатку на дабаўленую вартасць, які спаганяецца пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, падатку на даходы ад аперацый з каштоўнымі паперамі, акцызаў, гербавага і афшорнага збораў, дзяржаўнай пошліны, мытных пошлін і збораў, зямельнага падатку, падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), падаткаў, якія вылічваюцца, утрымліваюцца і пералічваюцца пры выкананні абавязкаў падатковага агента).

Камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі на працягу пяці гадоў з дня іх стварэння вызваляюцца ад абавязковага продажу замежнай валюты, якая паступіла па здзелках з юрыдычнымі асобамі-нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, у тым ліку ад здачы маёмасці ў арэнду;

1.2. пры ўстанаўленні іншых падаткаў і збораў абавязак па іх выплаце ўскладаецца на камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі шляхам унясення змяненняў і дапаўненняў у абзац трэці падпункта 1.1 гэтага пункта;

1.3. права выкарыстання льгот, пералічаных у абзацы другім падпункта 1.1 гэтага пункта, можа быць рэалізавана камерцыйнай арганізацыяй, камерцыйнай арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі пры прадстаўленні ў падатковы орган сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці (сертыфіката работ і паслуг уласнай вытворчасці), выдадзенага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

1.4. камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, за выключэннем створаных у форме адкрытага акцыянернага таварыства, не пазней як 50 дзён з дня заканчэння двух гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі абавязаны прадставіць у падатковы орган пасведчанне аб фарміраванні статутнага фонду ў поўным аб'ёме да заканчэння названага двухгадовага перыяду.

Пры неўнясенні ўкладаў у статутны фонд камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, за выключэннем створаных у форме адкрытага акцыянернага таварыства, у поўным аб'ёме да заканчэння двух гадоў з дня яе дзяржаўнай рэгістрацыі або непрадстаўленні пасведчання аб фарміраванні статутнага фонду ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта падаткі і зборы спаганяюцца ў поўным памеры за ўвесь перыяд выкарыстання льгот, устаноўленых у падпункце 1.1 гэтага пункта, з прымяненнем мер адказнасці, вызначаных заканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў і збораў, і налічэннем пені згодна з падатковым заканадаўствам. Пры гэтым дзеянне льгот па падатках і зборах, а таксама абавязковым продажы замежнай валюты спыняецца і ў далейшым не аднаўляецца;

1.5. у выпадку страты статусу камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, ліквідацыі камерцыйнай арганізацыі, камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі або спынення дзейнасці такіх арганізацый у выніку іх рэарганізацыі ці страты права гэтых арганізацый на прымяненне палажэнняў падпунктаў 1.1 - 1.4, 1.6, 1.7 гэтага пункта ў перыяд вызвалення ад падаткаў і збораў у тэрмін, вызначаны ў абзацы першым падпункта 1.1 гэтага пункта, або на працягу трох гадоў пасля заканчэння названага тэрміну арганізацыя абавязана выплаціць падаткі і зборы за перыяд, на працягу якога яна была вызвалена ад іх выплаты, у наступныя тэрміны:

пры страце статусу камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі - не пазней як пяць рабочых дзён з дня дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў, што ўносяцца ў яе ўстаноўчыя дакументы і звязаны са змяншэннем замежных інвестыцый у статутным фондзе да памеру менш як 20 тыс. долараў ЗША, але не пазней як 2 месяцы з дня страты статусу камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі;

пры ліквідацыі або спыненні дзейнасці ў выніку рэарганізацыі - не пазней як пяць рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб ліквідацыі або рэарганізацыі;

1.6. у адносінах да камерцыйных арганізацый, камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці, а таксама ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці не прымяняюцца:

меры нетарыфнага рэгулявання шляхам увядзення колькасных і (або) іншых абмежаванняў;

выключныя правы на ажыццяўленне знешняга гандлю асобнымі відамі тавараў;

патрабаванне абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская універсальная таварная біржа";

устанаўленне мінімальных пры імпарце і максімальных пры экспарце цэн на тавары;

спецыяльныя працэдуры закупак, паставак або правядзення тэндэраў, якія ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або камісіямі;

1.7. пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па вытворчасці тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці і іх рэалізацыі, акрамя ўмоў, названых у падпункце 1.6 гэтага пункта, камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі маюць права:

самастойна вызначаць умовы, аб'ёмы, віды сыравіны, якая закупляецца, камплектуючых і матэрыялаў, а таксама ўмовы, аб'ёмы і віды рэалізацыі выпушчанай прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці;

самастойна ўстанаўліваць і прымяняць свабодныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі) уласнай вытворчасці, за выключэннем сацыяльна значных тавараў па пераліку, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

самастойна вызначаць пастаўшчыкоў або пакупнікоў прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) для ўласнай вытворчасці і прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці;

самастойна ўстанаўліваць заработную плату сваім работнікам, але не ніжэйшую за яе мінімальны памер, вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

страхаваць свае маёмасныя інтарэсы ў страхавых арганізацый, страхавых брокераў, створаных за межамі Рэспублікі Беларусь;

1.8. палажэнні, названыя ў падпунктах 1.1 - 1.7 гэтага пункта, не распаўсюджваюцца на:

банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, інвестыцыйныя фонды, страхавыя арганізацыі;

прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер;

рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і Парку высокіх тэхналогій;

камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання;

камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якія ажыццяўляюць:

вытворчасць тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці або на іншым рэчавым праве гэтай арганізацыі, і (або) працы работнікаў гэтай арганізацыі па-за населеным пунктам, у якім яна ажыццяўляе сваю дзейнасць;

вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу;

дзейнасць, звязаную з абаронай дзяржавы, у частцы інвестыцый, прадпрымальніцтва і іншай эканамічнай дзейнасці;

перапрацоўку, захоўванне, рэалізацыю зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых устройстваў;

перапрацоўку, захоўванне, абясшкоджванне, рэалізацыю радыеактыўных і іншых небяспечных матэрыялаў;

перапрацоўку, захоўванне, рэалізацыю наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў;

сяўбу, вырошчванне, перапрацоўку, захоўванне, рэалізацыю культур, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя або ядавітыя рэчывы;

вытворчасць і (або) рэалізацыю алкагольнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў;

выраб каштоўных папер, грашовых знакаў і манет, паштовых марак;

выдавецкую дзейнасць, заснаванне сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасць і выпуск масавай інфармацыі, уключаючы дзейнасць у галіне радыёвяшчання і тэлебачання, у тым ліку падрыхтоўку і трансляцыю радыё- і тэлеперадач, за выключэннем тэхнічнага абслугоўвання радыё і тэлебачання;

лячэнне асоб, якія пакутуюць ад захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва;

лячэнне жывёл з асабліва небяспечнымі захворваннямі.

2. Пры змяшчэнні пад мытны рэжым свабоднага абарачэння вызваляюцца ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць тэхналагічнае абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго (далей - тавары), якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у якасці ўкладу ў статутны фонд камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, за выключэннем названых у падпункце 1.8 пункта 1 гэтага Дэкрэта. Сумарны кошт тавараў не павінен перасягаць велічыню неграшовага ўкладу, названага ва ўстаноўчых дакументах такіх арганізацый.

Тавары павінны быць заяўлены ў мытным рэжыме свабоднага абарачэння ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам для фарміравання статутнага фонду.

Умовай прымянення камерцыйнымі арганізацыямі з замежнымі інвестыцыямі прадпісанняў часткі першай гэтага пункта з'яўляецца пацвярджэнне адпаведнага абласнога выканаўчага камітэта аб тым, што тавары, якія ўвозяцца, належаць да тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да такога абсталявання і ўвозяцца ў якасці ўкладу ў статутны фонд, аб'яўлены ва ўстаноўчых дакументах камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, і на гэту арганізацыю распаўсюджваюцца палажэнні падпунктаў 1.1 – 1.7 пункта 1 гэтага Дэкрэта.

Камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якія ажыццявілі ўвоз тавараў з вызваленнем ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, на працягу аднаго месяца з дня атрымання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пасведчання аб фарміраванні статутнага фонду прадстаўляюць у мытны орган, што афармляў увоз, яго копію.

Пры ліквідацыі паводле рашэння заснавальнікаў (удзельнікаў) або ўпанаважанага на тое ўстаноўчымі дакументамі органа камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якая ажыццявіла ўвоз тавараў з вызваленнем ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, пры ажыццяўленні гэтай арганізацыяй здзелак, што прадугледжваюць пераход права ўласнасці на тавары, увезеныя з вызваленнем ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць, або пры перадачы такіх тавараў у часовае карыстанне (за выключэннем перадачы названым у абзацы першым падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Дэкрэта арганізацыям), а таксама пры страце ёю права на прымяненне палажэнняў падпунктаў 1.1 – 1.7 пункта 1 гэтага Дэкрэта на працягу трох гадоў з дня змяшчэння тавараў пад мытны рэжым свабоднага абарачэння падатковае абавязацельства па выплаце мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць падлягае выкананню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Калі камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якая ажыццявіла ўвоз тавараў з вызваленнем ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, не сфарміраваны ва ўстаноўлены тэрмін мінімальны памер статутнага фонду, прадугледжаны заканадаўствам, права на такое вызваленне страчваецца, увазныя мытныя пошліны і падатак на дабаўленую вартасць спаганяюцца ва ўстаноўленым парадку з налічэннем пені з даты выдачы пасведчання аб змяшчэнні тавараў пад мытны рэжым свабоднага абарачэння.

3. У выпадку, калі акты заканадаўства, прынятыя пасля стварэння камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, названых у абзацы першым падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Дэкрэта, пагаршаюць становішча і ўмовы іх дзейнасці ў частцы прымянення норм гэтага Дэкрэта, у тым ліку ў частцы складу падаткаў і збораў і ўзроўняў ставак па іх (гэта значыць на іх ускладаюцца дадатковыя або павялічаныя ў параўнанні з ранейшымі абавязкі або яны абмяжоўваюцца ў правах ці пазбаўляюцца правоў, якія яны мелі), то да камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі на працягу пяці гадоў з даты набыцця статусу камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі прымяняецца заканадаўства, дзеючае на дату дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай камерцыйнай арганізацыі.

Гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца на змяненне актаў заканадаўства ў галіне забеспячэння абараназдольнасці, нацыянальнай, экалагічнай бяспекі і аховы здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

да 1 сакавіка 2008 г. унесці на ўзгадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пералік населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек у адпаведнасці з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Дэкрэта;

да 1 красавіка 2008 г. зацвердзіць пералік сацыяльна значных тавараў згодна з абзацам трэцім падпункта 1.7 пункта 1 гэтага Дэкрэта;

на працягу шасці месяцаў забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

5. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь