Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьАдукацыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Адукацыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё сістэмы адукацыі
Дашкольная і агульная школьная адукацыя
Спецыяльная адукацыя
Вышэйшая адукацыя
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь
Прамое міжнароднае супрацоўніцтва паміж ВНУ
Работа з дзецьмі-сіротамі
Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі
Асноўныя колькасныя паказчыкі
Навучальныя ўстановы
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
border=0 border=0
Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі

Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння студэнтаў і навучэнцаў Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе імянныя, навучальныя, сацыяльныя, спецыяльныя стыпендыі, а таксама стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў. Навучальныя стыпендыі дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад сярэдняга бала паспяховасці, атрыманага па выніках сесіі, статусу навучальнай установы і спецыяльнасці, якая атрымліваецца. Узровень стыпендыяльнага забеспячэння ў Беларусі намнога вышэйшы, чым у краінах СНД. Цяпер навучальная стыпендыя студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае ад 82,8 да 132,5 тыс. руб., навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ад 69,5 да 111,2 тыс. руб., навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі ад 44,8 да 71,6 тыс. руб.; сацыяльная стыпендыя: студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў - 66,4 тыс. руб., навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 53,3 тыс. руб., навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі – 24,8 тыс. руб.

Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007 год прадугледжана давесці ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў падпарадкаваных арганізацый за студзень-чэрвень 713,0 тыс. руб., у тым ліку за кошт пазабюджэтных крыніц 190,0 тыс. руб.

Паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за студзень-красавік 2007 г. склаў 709,2 тыс. руб., в тым ліку за кошт сродкаў па-за бюджэту – 255,9 тыс. руб., (у красавіку бягучага года адпаведна – 711,0 тыс. руб., у тым ліку за кошт сродкаў па-за бюджэту – 254,5 тыс. руб.).

У сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь зроблены сур’ёзныя захады ў галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Галоўныя намаганні засяроджаны на вырашэнні пытанняў, звязаных з занятасцю моладзі, духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем, культурным, фізічным развіццём дзяцей, падтрымкай таленавітай моладзі, маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, стварэннем і развіццём сацыяльна-псіхалагічных службаў, міжнародным супрацоўніцтвам, удасканаленнем кадравай палітыкі, якаснай усеагульнай адукацыяй.

Кіраўніком дзяржавы зацверджана рэспубліканская праграма ”Моладзь Беларусі“ на 2006-2010 гады, асаблівасцю якой з’яўляецца нацэленасць на развіццё асобы і ініцыятывы маладых грамадзян, маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў для іх самарэалізацыі і ўдзелу ў стварэнні моцнай і квітнеючай Беларусі.

У мэтах дальйшага ўмацавання прыярытэтнай падтрымкі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2007 год аб’яўлены Годам дзіцяці. Гэта з’яўляецца лагічным працягам мерапрыемстваў па падтрымцы сям’і і дзяцей, якія ажыццяўляліся ў 2006 годзе, аб’яўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Годам маці.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь