У рабоце з дзецьмі-сіротамі прыярытэт аддадзены сямейным формам жыццеўладкавання. За 5 гадоў на выхавання ў прыёмныя сем'і перададзена 4 453 дзяцей-сірот (пераважна школьнага ўзросту), якія раней не былі запатрабаваны для сямейных форм уладкавання. Усяго з 2001 па 2005 год у сем'і грамадзян Рэспублікі Беларусь перададзена на выхаванне 19 895 дзяцей-сірот.
Стабільна дзейнічае сістэма сацыяльнай абароны і падтрымкі дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яны атрымліваюць дзяржаўнае забеспячэнне і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Заканадаўчае замацаванне ў нашай краіне атрымала паняцце ”дзеці, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне“. Кіраўніком дзяржавы падпісаны спецыяльны Дэкрэт ад 24 лістапада 2006 года № 18 ”Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях“, які ўзмацняе адказнасць бацькоў за неналежнае выхаванне дзяцей. Прынята і рэалізуецца Прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады. |