Значна актывізавалася прамое супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, навуковымі цэнтрамі і ўстановамі замежных краін. Цяпер заключана 1019 прамых дагавораў паміж ВНУ, што на 13 % больш за ўзровень 2005 года. Адпрацаваны канкрэтныя праграмы і напрамкі супрацоўніцтва з пункту гледжання эканамічнай эфектыўнасці і выканання інтарэсаў дзяржавы. У рамках прамога супрацоўніцтва паміж ВНУ ажыццяўлялася рэкламаванне беларускай сістэмы адукацыі і прыцягненне ў навучальныя ўстановы кандыдатаў на вучобу.
У рэспубліцы дзейнічаюць 54 міжнародныя дагаворы ў сферы адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі. Цяпер праводзіцца шырокамаштабная работа па актывізацыі супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Распрацавана Праграма актывізацыі беларуска-кітайскіх адносін на 2006-2010 гады, заключаны міжведамасныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі на 2006-2010 гады і аб супрацоўніцтве ў галіне выкладання кітайскай мовы, заключаны 90 дагавораў паміж ВНУ аб супрацоўніцтве.
У 22 ВНУ Рэспублікі Беларусь вучацца 1083 кітайскія грамадзяніны. У структуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта створаны Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.
Праводзіцца вялікая арганізацыйная работа па ўпарадкаванню маладзёжных студэнцкіх абменаў. Створаны банк даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія вучацца ва ўстановах сістэмы адукацыі і выязжаюць на вучобу за мяжу, а таксама для ўдзелу на працягу навучальнага года ў спартыўных, культурных і іншых масавых мерапрыемствах.
У 2006/07 навучальным годзе ў Рэспубліцы Беларусь вучыцца 6741 замежны грамадзянін (уключаючы краіны СНГ і Балтыі), што складае 105,4 % да ўзроўню 2005 года і 1,5 % ад агульнай колькасці моладзі, якая вучыцца ў ВНУ.
У 2006 годзе падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі з Кыргызскай Рэспублікай, Азербайджанскай Рэспублікай, Дзяржаўнай канцылярыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па міжнароднаму распаўсюджванню кітайскай мовы, план мерапрыемстваў да міжурадавага пагаднення з Сірыйскай Арабскай Рэспублікай.
Праводзіцца работа па падрыхтоўцы да падпісання пагадненняў з Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, з Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, Рэспублікай Куба, Ісламскай Рэспублікай Іран, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, пратакола аб супрацоўніцтве з Румыніяй. |