Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьАдукацыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Адукацыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё сістэмы адукацыі
Дашкольная і агульная школьная адукацыя
Спецыяльная адукацыя
Вышэйшая адукацыя
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь
Прамое міжнароднае супрацоўніцтва паміж ВНУ
Работа з дзецьмі-сіротамі
Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі
Асноўныя колькасныя паказчыкі
Навучальныя ўстановы
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
border=0 border=0
Вышэйшая адукацыя

Дынамічна развіваецца вышэйшая школа краіны. Стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця нацыянальнай вышэйшай школы былі вызначаны на нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, праведзенай 19 снежня 2006 года.

Паказчык колькасці студэнтаў на 10 000 насельніцтва дасягнуў 407 чалавек і з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод еўрапейскіх дзяржаў. Колькасць студэнтаў, якія вучацца ў вышэйшых навучальных установах, у 2006 годзе склала 396 910 чалавек (у 2005 годзе – 383401 чалавек).

Забяспечаны кантроль за выкананнем колькасных і якасных параметраў выпуску спецыялістаў з улікам патрэбнасці ў іх галін і рэгіёнаў. Вывучана патрэбнасць рэспублікі ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй з перспектывай да 2015 года. Штогод адкрываюцца спецыяльнасці, запатрабаваныя сучасным рынкам працы, і закрываюцца тыя, якія страцілі свою актуальнасць для нашай эканомікі. За апошнія 10 гадоў пералік спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі абноўлены больш як на 40 %.

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 354 спецыяльнасцях (у 2005 годзе – 360 спецыяльнасцях). У 2006 годзе ВНУ рэспублікі выпусцілі больш за 50 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з іх звыш 30 тысяч чалавек з’яўляюцца выпускнікамі дзённай формы навучання. Цяпер вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны поўнасцю забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў па ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы краіны.

Адзіныя для ўсіх ВНУ і ССНУ Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, забяспечылі рэалізацыю прынцыпаў празрыстасці прыёму, а’ектыўнасці і сацыяльнай справядлівасці.

Створана дакладная двухступеньчатая структура: падрыхтоўка спецыялістаў (4-6 гадоў навучання) і магістэрская падрыхтоўка (1 год навучання), арыентаваная на далейшае навучанне ў аспірантуры і навукова-педагагічную дзейнасць. Для замежных грамадзян, якія маюць дыпломы бакалаўраў, арганізавана магістэрская падрыхтоўка па індывідуальных планах з двухгадовым тэрмінам адукацыі.

З мэтай забеспячэння якасці адукацыі прадаўжаецца работа па стандартызацыі вышэйшай адукацыі. Зацверджаны макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені і адукацыйны стандарт вышэйшай адукацыі першай ступені ”Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін“, распрацаваны макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры). Пры распрацоўцы адукацыйных стандартаў новага пакалення асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанню супрацоўніцтва з работадаўцамі, заказчыкамі кадраў пры фарміраванні патрабаванняў, што прад’яўляюцца да спецыялістаў, змястоўнага напаўлення адукацыйнага працэсу.

Якасная вышэйшая адукацыя немагчыма без актыўнага ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў у навуковых даследаваннях. Штогод праводзяцца конкурсы на лепшую работу студэнтаў, маладых вучоных, аспірантаў. Больш за трэць студэнтаў удзельнічаюць у навукова-даследчай рабоце.

Для развіцця рэгіянальнай вышэйшай адукацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе створаны Палескі дзяржаўны універсітэт.

Вядзецца распрацоўка перспектыўнага праекта па пераўтварэнню Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў адукацыйна-навукова-інавацыйны комплекс для падрыхтоўкі неабходных нашай краіне спецыялістаў па мікраэлектроніцы, нанатэхналогіях, а таксама для ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь