Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьАдукацыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Адукацыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё сістэмы адукацыі
Дашкольная і агульная школьная адукацыя
Спецыяльная адукацыя
Вышэйшая адукацыя
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах Республікі Беларусь
Прамое міжнароднае супрацоўніцтва паміж ВНУ
Работа з дзецьмі-сіротамі
Сістэма стыпендыяльнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі
Асноўныя колькасныя паказчыкі
Навучальныя ўстановы
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
border=0 border=0
Спецыяльная адукацыя

Паспяхова вырашаецца задача інтэграцыі агульнай і спецыяльнай адукацыі. У параўнанні з 2005/06 навучальным годам у 2006/07 навучальным годзе колькасць класаў інтэграванага навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных школах павялічылася на 262. Ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання вучыцца 53,5 % дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Пры дзённых агульнаадукацыйных школах функцыянуе 1 161 пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, у якіх займаецца 350 60 дзяцей. У класах інтэграванага навучання вучацца 10 996 дзяцей.

У 62 спецыяльных і дапаможных школах-інтэрнатах вучацца 7 598 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Паспяхова вырашаюцца пытанні павышэння якасці і даступнасці ў сістэме прафтэхадукацыі, якая ўключае ў сябе 228 навучальных устаноў з кантынгентам вучняў больш за 114 тыс. чалавек. Паслядоўна вядзецца работа па пераўтварэнню навучальных устаноў прафтэхадукацыі ў прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы, якія, з’яўляючыся шматпрофільнымі і шматфункцыянальнымі, даюць магчымасць наблізіць адукацыйныя паслугі да месца жыхарства, рэальна забяспечваюць грамадзянам лепшы доступ не толькі да сярэдняй спецыяльнай, але і вышэйшай адукацыі.

Цяпер функцыянуе 56 прафесійна-тэхнічных каледжаў, 74 прафесійныя ліцэі. Больш за 11 тыс. вучняў атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні ў ліцэйскіх групах, амаль 8 тыс. навучэнцаў атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, інтэграваную з прафесійна-тэхнічнай, у скарочаныя тэрміны ў прафесійна-тэхнічных каледжах, 8 % выпускнікоў навучальных устаноў прафтэхадукацыі прадаўжаюць навучанне на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Амаль 70 % выпускнікоў за перыяд навучання атрымліваюць 2 і больш кваліфікацыі.

Удасканальваюцца формы ўзаемадзеяння галін эканомікі, арганізацый-заказчыкаў кадраў і навучальных устаноў прафтэхадукацыі. Аб’ёмы і структура падрыхтоўкі рабочых кадраў фарміруюцца ў адпаведнасці з патрэбнасцю галін эканомікі і рэгіёнаў рэспублікі, якая на момант прыёму амаль на 90 % пацвярджаецца заяўкамі і дагаворамі на падрыхтоўку з наймальнікамі кадраў. Выпуск кваліфікаваных рабочых у 2006 году склаў больш за 50 тыс. чалавек па 300 прафесіях, што забяспечвае канстытуцыйнае права грамадзян на бясплатную і даступную прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Забяспечваецца важная сацыяльная функцыя: у навучальных установах прафтэхадукацыі кожны год вучыцца амаль 2,0 тыс. асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, больш за 6,0 тыс. сірот і навучэнцаў, якія засталіся без апекі бацькоў. У цэлым амаль 50 % кантынгенту навучальных устаноў маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

Значны ўклад у развіццё працоўных рэсурсаў краіны, фарміраванне інтэлектуальнага, творчага, духоўна-маральнага патэнцыялу краіны ўносіць сістэма сярэдняй сацыяльнай адукацыі, у якой функцыянуюць 195 дзяржаўных (уключаючы прафесійна-тэхнічныя каледжы) і 10 прыватных устаноў, дзе вучыцца звыш 150 тыс. чалавек. У дзяржаўных установах адукацыі 71 % вучняў дзённай формы навучання і 48 % навучэнцаў завочнай формы аматрыліваюць адукацыю за кошт сродкаў бюджэту.

У мэтах павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2006 годзе прынята Дзяржаўная праграма развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2006-2010 гады. У адпаведнасці з асноўнымі паказчыкамі праграмы за перыяд з 2006 па 2010 гады плануецца падрыхтаваць 218 тыс. спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. У аснову аптымізацыі аб’ёмаў і структуры падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй пакладзены вынікі аналізу кадравага забеспячэння галін і патрэбнасці ў спецыялістах да 2015 года, праведзенага Міністэрствам адукацыі сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам.

Стратэгічная задача павышэння якасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі вырашаецца шляхам абнаўлення зместу адукацыі на основе яе стандартызацыі ва ўмовах забеспячэння цеснага ўзаемадзеяння з арганізацыямі–заказчыкамі кадраў. У 2006 годзе завершана распрацоўка адукацыйных стандартаў і тыпавых навучальных планаў па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Прадугледжваецца пашырэнне спектра адукацыйных паслуг шляхам арганізацыі ва ўстановах адукацыі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі рабочых, служачых з агульнай сярэдняй адукацыяй і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Атрымалі сваё развіццё ідэі бесперапыннай прафесійнай адукацыі, што дае магчымасць інтэграваць усе ўзроўні адукацыі і рэалізоўваць варыяцыйныя мадэлі падрыхтоўкі спецыялістаў.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь