Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьФізкультура і спортСпартыўныя аб'екты
border=0 border=0 border=0
border=0 Спартыўныя аб'екты border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Палац спорту "Вікторыя" ў Брэсце
Вяслярны канал у Брэсце
Лядовая арэна ў Пружанах
border=0 border=0
Вяслярны канал у Брэсце

Інфармацыя аб Дзяржаўнай спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установе "Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню"

У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 40 ад 1 снежня 2004 г., дадзеных у час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць на базе вяслярнага канала пачата будаўніцтва аб'екта «Вяслярная база з інфраструктурай у г. Брэсце».

Будаўніцтва вялося з верасня 2004 года па люты 2007 года за кошт сродкаў абласнога бюджэту і прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Генеральны праекціроўшчык - ААТ «Брэстпраект».

Генеральны падрадчык – ААТ «Будаўнічы трэст № 8».

Каштарысная вартасць будаўніцтва склала больш за 66 млрд. руб.

Аб'ект уяўляе сабой шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны  комплекс, які ўключае наступныя збудаванні:

- блок А (судзейска-адміністрацыйны корпус), які складаецца з фінішнай вышкі, абсталяванай сістэмай старт-фініш, канферэнц-залы на 196 месц, трыбуны на 640 месц, VIP-трыбуны на 27 месц, кафэ на 40 месц, інфармацыйнага цэнтра;

- блок Б (інтэрнат гасцінічнага тыпу) на 100 месц;
- блок В (спартыўна-аднаўленчы корпус), што складаецца з трох трэнажорных залаў, двух трэніровачных басейнаў для веславання акадэмічнага і веславання на байдарках і каноэ, 25-метровага плавальнага басейна, медыцынскага аднаўленчага цэнтра, сауны з масажнымі кабінетамі, раздзявалак для спартсменаў;

- блок элінгаў для захоўвання лодак.

Па перыметру вяслярнага канала пабудавана 5-кіламетровая лыжаролерная траса.

Канструкцыя і абсталяванне комплексу даюць магчымасць круглы год праводзіць трэніроўкі як спартсменаў вышэйшага  спартыўнага звяна, так і пачаткоўцаў.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця вяслярных відаў спорту на базе вяслярнага канала створаны  Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню.

Навучальна-трэніровачны працэс забяспечваюць 20 спецыялістаў фізічнай культуры і спорту. Навучэнцы цэнтра прымаюць удзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах.

5 спартсменаў з'яўляюцца кандыдатамі на ўдзел у Алімпійскіх Гульнях 2008 года у Пекіне: Гелах Наталля, Бічык Юлія, Варона Марыя, Самахвалава Тамара, Казубоўскі Аляксандр.

Гелах Наталля і Бічык Юлія - бронзавыя прызёры Алімпійскіх Гульняў у Афінах.

На базе цэнтра праходзяць падрыхтоўку да чэмпіянатаў  Свету і Еўропы Нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь па веславанню акадэмічнаму і веславанню на байдарках і каноэ, а таксама праводзяцца рэспубліканскія і абласныя спаборніцтвы.

Плануецца правядзенне чэмпіянату Еўропы 2009 года і чэмпіянату свету 2010 года па веславанню акадэмічнаму.

Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню займаецца аказаннем платных паслуг насельніцтву (сауна, трэнажорная зала, басейн, лыжаролерная траса, пункт пракату, аказанне гасцінічных паслуг).

Распрацаваны перспектыўны план развіцця веславання на 2007-2010 гады, што дасць магчымасць падрыхтаваць больш за 600 навучэнцаў.

Для аздараўлення дзяцей у канікулярны перыяд на базе цэнтра арганізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер.

 

Брэстаблвыканкам
Брэстгарвыканкам
Брэстрайвыканкам
Брэсцкая крэпасць-герой
Брэстчына турыстычная
Бібліятэкі
СЭЗ "Брэст"

Брэстаблвыканкам:
"Гарачыя лініі"
"Адно акно"
Прыём грамадзян


 


© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь