Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьРэгіёныБрэсцкая вобласць
border=0 border=0 border=0
border=0 Брэсцкая вобласць border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Лядовая арэна ў Пружанах
Вяслярны канал у Брэсце
Палац спорту "Вікторыя" ў Брэсце
Брэсцкая вобласць
border=0 border=0
Вяслярны канал у Брэсце

Дзяржаўная спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова "Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню"

У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 40 ад 1 снежня 2004 г., дадзеных у час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць на базе вяслярнага канала пачата будаўніцтва аб'екта "Вяслярная база з інфраструктурай у г. Брэсце".

Будаўніцтва вялося з верасня 2004 года па люты 2007 года за кошт сродкаў абласнога бюджэту і прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Генеральны праекціроўшчык - ААТ "Брэстпраект".

Генеральны падрадчык – ААТ "Будаўнічы трэст № 8".

Каштарысная вартасць будаўніцтва склала больш як Br66 млрд.

Гэты аб'ект - шматфункцыянальны спартыўны  комплекс, які ўключае наступныя збудаванні:

- блок А (судзейска-адміністрацыйны корпус): фінішная вышка, абсталяваная сістэмай старт-фініш, канферэнц-зала на 196 месц, трыбуна на 640 месц, VIP-трыбуна на 27 месц, кафэ на 40 месц, інфармацыйны цэнтр;

- блок Б (інтэрнат гасцінічнага тыпу) на 100 месц;

- блок В (спартыўна-аднаўленчы корпус): тры трэнажорныя залы, два трэніровачныя басейны для веславання акадэмічнага і веславання на байдарках і каноэ, 25-метровы плавальны басейн, медыцынскі аднаўленчы цэнтр, саўна з масажнымі кабінетамі, раздзявалкі для спартсменаў;

- блок элінгаў для захоўвання лодак.

Па перыметру вяслярнага канала пабудавана 5-кіламетровая лыжаролерная траса.

Канструкцыя і абсталяванне комплексу даюць магчымасць круглы год праводзіць трэніроўкі як спартсменаў вышэйшага  спартыўнага звяна, так і тых, што пачынаюць.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця вяслярных відаў спорту на базе вяслярнага канала створаны  Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню.

Навучальна-трэніровачны працэс забяспечваюць 20 спецыялістаў фізічнай культуры і спорту. Навучэнцы цэнтра прымаюць удзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах.

На базе цэнтра праходзяць падрыхтоўку да чэмпіянатаў  Свету і Еўропы Нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь па веславанню акадэмічнаму і веславанню на байдарках і каноэ, а таксама праводзяцца рэспубліканскія і абласныя спаборніцтвы.

Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню займаецца аказаннем платных паслуг насельніцтву (саўна, трэнажорная зала, басейн, лыжаролерная траса, пункт пракату, аказанне гасцінічных паслуг).

Для аздараўлення дзяцей у канікулярны перыяд на базе цэнтра арганізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер.

 

 


 


© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь