Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і Культура
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыя і Культура border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Архітэктура
Народнае мастацтва
Кароткі агляд беларускай культуры
Гісторыка-культурны патэнцыял Беларусі
Рэлігія
Гісторыя
Культурныя дзеячы
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Архітэктура

Помнікі беларускай архітэктуры, створаныя на працягу шматвяковай гісторыі, - гэта неад'емнае багацце народа. Многія з іх займаюць ганаровае месца ў скарбніцы сусветнай архітэктуры.

У Беларусі можна ўбачыць старажытныя замкі, палацы з паркамі для шыкоўных баляў, цэрквы-крэпасці, у сценах якіх ратаваліся ад ворагаў, старадаўнія касцёлы і пампезныя сталінскія пабудовы пасляваенных гадоў. Іх прыгажосць гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт. Спрадвеку архітэктары гэтай зямлі ў шматлікіх збудаваннях выкарыстоўвалі класічныя еўрапейскія стылі, па-майстэрску спалучаючы іх з мясцовымі народнымі традыцыямі. Готыка і рэнесанс, барока і класіцызм, усе высокія стылі прысутнічаюць у архітэктурнай спадчыне Беларусі. Рэлігійная і культурная разнастайнасць традыцый беларускай нацыі абумовілі развіццё і разнастайнасць архітэктуры. Праваслаўныя і католікі, уніяты і пратэстанты спаборнічалі паміж сабою ва ўнутраным убранні храмаў і іх вонкавым абліччы. Заканамерна, што цэнтры многіх гарадоў і мястэчэк Беларусі часта ўпрыгожваюць адначасова касцёл і царква, а бывае, што побач з імі стаяць сінагога, мячэць або кірха.

Мясцовыя школы дойлідства сфарміраваліся яшчэ ў XII стагоддзі. Гэта так званыя полацкая і гродзенская архітэктурныя школы. Класічныя іх прыклады - Сафійскі сабор у Полацку і гродзенская царква Святых Барыса і Глеба на Каложы. На працягу ХІV-ХVІ стагоддзяў, дзякуючы цеснай узаемасувязі беларускага мастацтва з еўрапейскім, на гэтай зямлі з'явіліся шматлікія пабудовы ў стылі готыкі і рэнесансу, а пазней у стылях барока і ракако.

Беларусь па волі лёсу неаднаразова станавілася арэнай самых жорсткіх войнаў. У выніку беларускае дойлідства набыло выразны абарончы характар. Будаўніцтва замкавых і крапасных ансамбляў стала характэрнай рысай многіх стагоддзяў. Белая вежа ў Камянцы, Гродзенскі і Мірскі замкі выдатна захаваліся да нашага часу. Аднак самай незвычайнай з'явай стала будаўніцтва храмаў-крэпасцей, у якіх спалучаліся культавыя і абарончыя функцыі. Тут з дапамогай моцных сцен і Бога людзі маглі адстаяць сваё жыццё і веру. Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Малым Мажэйкаве, абарончыя касцёлы ў Камаях і Чарнаўчыцах пацвярджаюць гэта. 3 цягам часу многія непрыступныя замкі сталі перарабляцца ў шыкоўныя палацы-рэзідэнцыі - шэдэўры садова-паркавага мастацтва з алеямі, кветнікамі, каналамі і сажалкамі. Такімі з'яўляюцца палацы ў Нясвіжы і Галыпанах. На рубяжы XVI і XVII стагоддзяў асноўным беларускім стылем стала барока. Гэтак узведзены палацы Сапегаў у Ружанах і Радзівілаў у Нясвіжы, ратушы ў Віцебску і Шклове, а таксама шматлікія храмава-манастырскія комплексы ў Мінску і Магілёве, у Гродне, Пінску і Барунах.

У эпоху капіталізму, у XIX і ў пачатку XX стагоддзя, актыўна развівалася горадабудаўніцтва з новымі тыпамі пабудоў. Вакзалы і заводы, банкі і фабрыкі ў стылі эклектыкі і мадэрну захаваліся ў Беларусі паўсюдна. Гістарычныя зоны Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля і іншых гарадоў з'яўляюцца яскравым прыкладам таго.

Незвычайныя і выдатныя традыцыі захаваліся і ў народным дойлідстве Беларусі. Для вёсак і сёння характэрным з'яўляецца драўлянае аднапавярховае жылое будаўніцтва са складанымі комплексамі гаспадарчых пабудоў. Франтоны, вокны і вароты гарманічна ўпрыгожвае дэкаратыўная разьба. Прыродныя матэрыялы - дрэва, чарот і камень - выкарыстоўваюцца і цяпер.

3 лепшымі з іх можна пазнаёміцца ў Музеі народнай архітэктуры і быта, размешчаным непадалёку ад Мінска.





















© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь