Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і Культура
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыя і Культура border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Архітэктура
Народнае мастацтва
Кароткі агляд беларускай культуры
Гісторыка-культурны патэнцыял Беларусі
Рэлігія
Гісторыя
Культурныя дзеячы
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Народнае мастацтва

Народнае мастацтва - адзін з самых адметных пластоў культуры Беларусі. Перажыўшы доўгую гісторыю, пачынаючы з першабытных часоў, яно стагоддзямі назапашвала традыцыі і сакрэты, узбагачаючы і ўдасканальваючы фальклор, а таксама вырабы рамеснікаў. Майстры стваралі мастацкія вырабы, каб адчуваць эстэтычную асалоду ў час цяжкай працы або адпачынку. I сёння ў дні свят беларусы выконваюць старадаўнія песні, і а ў быце аддаюць перавагу тканінам і прадметам, якія створаны рукамі народных умельцаў.

Шлях развіцця беларускага мастацтва пачаўся яшчэ ў дахрысціянскі час, калі пачалі зараджацца кераміка, ткацтва і арнамент. I да гэтага часу адчуваецца іх магічны ўплыў. Устанаўленне хрысціянства надало новы моцны імпульс для росквіту іканапісу, ювелірнага майстэрства, вышыўкі і духоўнага развіцця.

Сярод незлічонай колькасці відаў народнага мастацтва можна вылучыць самыя значныя і характэрныя для Беларусі.

Па-першае, гэта народны касцюм. Традыцыйнае нацыянальнае адзенне беларусаў - гэта яркая і самабытная з'ява матэрыяльнай культуры Усходняй Еўропы. Жанчыны стагоддзямі стваралі і ўзбагачалі гэтыя творы народнага мастацтва, укладваючы ў іх шмат працы, высокага майстэрства і тонкага густу. Касцюм беларускіх сялян вельмі дакладна адпавядаў таму ідэалу прыгажосці, што быў апеты ў народных мелодыях і пластыцы старадаўніх танцаў. Адметна, што на вяселле, рэлігійныя святы, у полі і нават на жалобны абрад пахаванняў беларусы спакон веку апраналіся ва ўрачысты белы ўбор. Белае даматканае адзенне, упрыгожанае арнаментам, выконвала пэўную функцыю, падкрэсліваючы прыналежнасць да сям'і, мясцовасці і да сваёй краіны. Краіны, у назве якой добра чуваць гучанне белага, - Беларусь.

Па-другое, гэта саломапляценне. Яго творы - гэта своеасаблівая візітная картка Беларусі. Гэта ж золата саломкі сонечнымі прамянямі сплялося ў спрытных руках майстрыц у сапраўднае дзіва. Звычайны матэрыял атрымаў другое жыццё, пераўтвараючыся ў звяроў і птушак, у куфэркі, посуд і Царскія вароты царкоўных іканастасаў. А ў доўгія зімы такая сонечная прыгажосць сагравала інтэр'еры сялянскіх хат, дарыла радасць дзецям і дарослым.

Пленная праца народных умельцаў, вырабы саматужнікаў і зодчых, багацейшая песенная і музычная спадчына, самабытная вусная літаратура яскрава сведчаць аб вельмі высокім духоўным і інтэлектуальным патэнцыяле беларускай нацыі. Цяпер лепшымі творамі мы можам любавацца не толькі ў экспазіцыях музеяў і на сцэнах тэатраў - у Беларусі яны прадаўжаюць гучаць, жыць і стварацца сучаснымі майстрамі і выканаўцамі.























© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь