Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і Культура
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыя і Культура border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Архітэктура
Народнае мастацтва
Кароткі агляд беларускай культуры
Гісторыка-культурны патэнцыял Беларусі
Рэлігія
Гісторыя
Культурныя дзеячы
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Кароткі агляд беларускай культуры

Беларускі народ вызначаецца сваёй арыгінальнай самабытнай культурай, карані якой ідуць да далёкай язычніцкай, дахрысціянскай эпохі.

Старажытная культура Беларусі шмат выйграла ад таго, што калі ішоў працэс засялення яе славянскімі народамі, яны не сталі знішчаць усё створанае тут абарыгенамі, якімі гісторыкі лічаць балтаў і фіна-уграў. Міралюбівае, паважлівае стаўленне славян да духоўнай спадчыны тутэйшага насельніцтва пацвярджаецца захаваннем і да гэтага часу вялікай колькасці назваў вёсак і гарадоў, рэк і азёр балцкага і фіна-ўгорскага паходжання. Уплыў гэтага фактара мы знаходзім і ў многіх прозвішчах сучасных беларусаў.

Спачатку нашы далёкія продкі, як і ўсе ўсходнеславянскія плямёны, з’яўляліся язычнікамі. Гэта форма рэлігійнай свядомасці існавала вельмі доўгі час і пакінула глыбокі след у культуры. Цяпер ужо няма сумненняў у тым, што ў эпоху язычніцтва ў нас была пісьменнасць, з’яўленне якой раней памылкова звязвалася толькі з прыняццем хрысціянства.

З канца X стагоддзя ў наш край прыйшла хрысціянская рэлігія, спачатку візантыйская (усходняя), а крыху пазней — лацінская (заходняя) абраднасці, што не магло не паўплываць на яго духоўнае развіццё. З прыняццем хрысціянства пачалося даволі хуткае распаўсюджванне пісьменнасці сярод насельніцтва, асабліва яго заможных слаёў. Вельмі рана побач з дагматычнай літаратурай з’явілася і свецкая. Месцам напісання і перапісвання кніг служылі хрысціянскія манастыры. Гэтай святой справе шмат гадоў аддала Ефрасіння Полацкая. Акрамя яе на ніве літаратурнай і культурна-асветніцкай дзейнасці плённа працавалі Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі і іншыя.

Хрысціянства надало моцны штуршок для развіцця архітэктуры і жывапісу. Да найбольш ранніх хрысціянскіх храмаў (XI — XII стст.) адносяцца: Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўская царква, Барысаглебскі (Бельчыцкі) манастыр у Полацку, Благавешчанская царква ў Віцебску, Барысаглебская (у пачатку XV стагоддзя перайменавана ў Каложскую) у Гродне і інш. У 1161 годзе праслаўленым полацкім майстрам-ювелірам Лазарам Богшам быў зроблены для Ефрасінні Полацкай філіграннай работы крыж, якому ў той час не было роўных на ўсіх усходнеславянскіх землях.

Спрыяльныя ўмовы для развіцця культуры ўзніклі з утварэннем у XIII ст. Вялікага Княства Літоўскага. У ім старабеларуская мова стала дзяржаўнай. Юрыдычна гэта было замацавана ў 1566 годзе, калі быў прыняты ў другой рэдакцыі Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Блізкасць Вялікага Княства Літоўскага да краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, даволі высокі для таго часу ўзровень духоўнага развіцця яго насельніцтва садзейнічалі таму, што і ў гэты край прыйшлі прагрэсіўныя ідэі Адраджэння (Рэнесансу) і Рэфармацыі. У гэты час беларускі народ даў сусветнай цывілізацыі шмат выдатных дзеячаў навукі і культуры, сярод якіх першае месца належыць беларускаму і ўсходнеславянскаму першадрукару, асветніку і філосафу Францыску Скарыне. Знаходзячыся ў 1517 — 1519 гг. у Празе, ён пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі, у тэксце якіх шырока выкарыстоўваліся словы і звароты старабеларускай мовы. Да таго часу Біблія была толькі на нямецкай (1445) і чэшскай (1448) мовах. Тагачасная Еўропа добра ведала і калег, паслядоўнікаў Францыска Скарыны — Міколу Гусоўскага, аўтара лацінамоўнай паэмы "Песня пра зубра" (1523, Кракаў), Сымона Буднага, пяру якога належыць нямала твораў, напісаных не толькі на старабеларускай, але польскай і лацінскай мовах.

Ідэі эпохі еўрапейскага Адраджэння станоўча паўплывалі на развіццё архітэктуры і мастацтва Вялікага Княства Літоўскага, што асабліва добра было відаць на прыкладзе сталіцы Вільні. У XV-XVI стст. быў пабудаваны палацава-замкавы комплекс — Мірскі замак, які і сёння вабіць да сябе шматлікіх турыстаў. У той жа час тут была пабудавана Мірская Троіцкая царква, Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (Баранавіцкі раён), Святадухаўская царква (Берасцейшчына), Барысаглебская царква і цытадэль-бажніца ў Навагрудку, абарончая сістэма замкаў у Нясвіжы, цытадэль-бажніца ў Асташыне (Навагародчына), цэрквы абарончага тыпу ў Сынковічах (Зэльвенскі раён), Маламажэйкаве (Лідскі раён) і інш.

Дазволіўшы свабоднае пасяленне татар і яўрэеў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, яго ўлады не перашкаджалі іх культурнаму развіццю, у тым ліку ўзвядзенню розных архітэктурных аб’ектаў культавага і свецкага прызначэння. Пабудаваная на Смаргоншчыне ў вёсцы Даўбучышкая мячэць (упамінаецца ў літоўскай метрыцы пад 1558 г.) адносіцца да самых старажытных у Еўропе. З прычыны таго, што ва ўзвядзенні мячэцей і сінагог удзельнічалі і мясцовыя майстры з карэннага насельніцтва, у такіх аб’ектах прысутнічала нямала рыс, уласцівых тыповай беларускай архітэктуры.

Пачалі змяняцца ўмовы для развіцця беларускай культуры з другой палавіны XVI ст. Аслабленае шматлікімі войнамі з Маскоўскім княствам Вялікае Княства Літоўскае пайшло на дзяржаўнае аб’яднанне з Польскай Каронай. Гэта адбылося ў 1569 годзе праз падпісанне Люблінскай уніі, якая паклала пачатак існаванню ў Еўропе даволі вялікай федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Спачатку быццам бы нічога не пагражала беларускай культуры. Былі дасягнуты пазітыўныя зрухі ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, хаця і не без пэўных цяжкасцей. Але ўжо ў пачатку XVII стагоддзя кіраўніцтва Рэчы Паспалітай разгарнула актыўную мэтанакіраваную барацьбу супраць духоўных каштоўнасцей беларускага народа. Удар па іх быў нанесены прыняццем у 1696 годзе на Усеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай пастановы аб забароне выкарыстоўваць на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага беларускую мову ў справаводстве дзяржаўных, адміністрацыйных і судовых органаў, замяніўшы яе на польскую. Аднак нягледзячы на палітыку паланізацыі на беларускіх землях развіваліся балет, музыка, іншыя віды мастацтва.

Ва ўмовах разбуральных войнаў беларускаму народу давялося стварыць дзясяткі першакласных архітэктурных збудаванняў, у якіх арганічна спалучаліся ўласныя і запазычаныя стылі. Пануючым мастацкім стылем у архітэктуры Беларусі стала барока. У гэтым стылі былі пабудаваны такія выдатныя архітэктурныя аб’екты, як палацы Сапегаў у Ружанах, Храптовічаў — у Шчорсах, Радзівілаў — у Нясвіжы, Мікалаеўская царква і касцёл кармелітаў — у Магілёве, фарныя касцёлы — у Нясвіжы і Гродне, сабор Пятра і Паўла — у Віцебску. У будаўніцтве ў Нясвіжы касцёла езуітаў і калегіума, палацава-замкавага комплексу ўдзельнічаў запрошаны для гэтай мэты ў канцы XVI стагоддзя Мікалаем Радзівілам (Сіроткам) вядомы італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні.

Не палепшыліся ўмовы для захавання і развіцця беларускай культуры і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), калі Беларусь апынулася пад уладай Расійскай імперыі. З гэтага моманту пачалася яшчэ і русіфікацыя. Аднак і ў гэтых умовах беларуская зямля дала свету такіх выдатных людзей, як Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Ігнацій Дамейка, Міхаіл Глінка, Іосіф Гашкевіч, Іван Чэрскі і інш.

Улады Расійскай імперыі імкнуліся распаўсюдзіць і замацаваць свой уплыў на беларускае несельніцтва. Значная роля пры гэтым адводзілася сродкам культурна-духоўнага ўздзеяння, у тым ліку, для пазбаўлення "польскага ўплыву". Былі закрыты Полацкі (1820 г.) і Віленскі (1832 г.) універсітэты, забаронена беларуская мова ў школах і праваслаўных цэрквах, ліквідавана ўніяцкая царква (1839 г.). Замест закрытых беларускіх уніяцкіх школ ствараліся расійскія.

Пасля паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве было забаронена ўсялякае кнігадрукаванне на беларускай мове (1867). Аднак у развіццё беларускай народнай культуры значны ўклад унеслі многія вучоныя, літаратары, у тым ліку Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч і інш.

Адраджэнню нацыянальных традыцый беларускай культуры шмат у чым садзейнічала актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX стагоддзя. Дасягнуў росквіту талент будучых класікаў сучаснай беларускай літаратуры — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі і інш. Папулярызацыі і прапагандзе беларускай культуры садзейнічала выданне газеты "Наша ніва".

Спрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнай беларускай культуры склаліся ў 1920-я гг., калі ў рэспубліцы праводзілася палітыка беларусізацыі. Пачалі працаваць беларускамоўныя школы, Інстытут беларускай культуры. На яго базе ў 1929 годзе была створана Акадэмія навук Беларусі. Аднак з пачатку 1930-х гг. гэты працэс быў спынены, паколькі ў культурным жыцці панаваў жорсткі ідэалагічны кантроль, былі рэпрэсіраваны многія дзеячы беларускай культуры і навукі.

Складаныя ўмовы для развіцця нацыянальнай беларускай культуры склаліся і ў Заходняй Беларусі. Ужо да сярэдзіны 20-х гг. былі закрыты многія беларускія школы. Але і ў такіх неспрыяльных умовах з’явілася цэлая плеяда таленавітых маладых літаратараў, як М.Танк, В.Таўлай, Н.Тарас і інш.

Вялікі ўрон нанесла беларускай культуры вайна нацысцкай Германіі супраць СССР 1941—1945 гг. На франтах, у партызанскіх атрадах, подполлі загінула значная частка беларускіх пісьменнікаў і іншых работнікаў культуры і навукі. Але нават ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі рэспублікі ў 1941—1944 гг. мелі месца праяўленні культурнага жыцця (тэатр, школы, музеі, бібліятэкі, друк, рэлігійнае жыццё).

У пасляваенны перыяд аж да сярэдзіны 1980-х гг. беларуская культура развівалася ў рамках ідэалагічнага напрамку і партыйнага кантролю. Тым не менш у гэты перыяд з’явілася нямала таленавітых літаратараў, як А.Адамовіч, В.Быкаў, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, А.Вярцінскі, В.Зуёнак, І.Навуменка, Б.Сачанка, І.Чыгрынаў, І.Шамякін і інш. У выяўленчым мастацтве працавалі самабытныя майстры: мастак М.Савіцкі, скульптары З.Азгур, С.Селіханаў і інш. Павялічылася сетка культурна-асветных устаноў, развівалася мастацкая самадзейнасць.

Палітыка публічнасці садзейнічала вызваленню беларускай культуры з-пад ідэалагічнага дыктату, адраджэнню духоўных традыцый беларускага народа. Пачала змяняцца да лепшага сітуацыя з беларускай мовай, у тым ліку дзякуючы прынятаму ў 1990 годзе Закону аб мовах у Беларускай ССР. Вярталіся творы многіх незаслужана забытых аўтараў у літаратуру, мастацтва (Н.Арсеньева, Ю.Віцьбіч, М.Сяднёў і інш.). Узрасла колькасць беларускамоўных тэатральных калектываў.

Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і грамадскага жыцця

Нашай рэспубліцы ўласцівы не агрэсіўны нацыяналізм, а дзяржаўная падтрымка двухмоўя, якое склалася гістарычна, адраджэнню духоўнасці і захаванню традыцыйных рэлігійных канфесій, мастацтва ва ўсіх формах.

Дзяржава праводзіць паслядоўную палітыку па захаванню культурнай спадчыны беларусаў, лепшых рыс беларускага характару: павагі да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій, цярпімасці, талерантнасці, гуманізму, міралюбівасці.

Дзяржава і дзяржаўны бюджэт з’яўляюцца паслядоўнымі гарантамі фінансавай падтрымкі развіцця мастацтва і культуры. Прынцып пераемнасці ў культурнай палітыцы выказаны ў захаванні інфраструктуры дзяржаўных устаноў культуры і мастацтва.

У аснову дзяржаўнага курсу пакладзена вернасць гістарычнай памяці народа — Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Вернасць гістарычнай памяці ўвасобілася ў рашэнні кіраўніцтва краіны ўвесці ва ўстановах адукацыі курс "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа".

У краіне ажыццяўляецца паслядоўны курс па фарміраванню ідэалогіі беларускай дзяржавы, крышталізацыі беларускай нацыянальнай ідэі. Найбольш ёміста і лаканічна нацыянальная ідэя ўвасоблена ў лозунгу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: "За моцную і квітнеючую Беларусь!".

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь