|
У 2006 годзе за кошт плацяжоў, што кантралююцца падатковай службай, сфарміравана 82,1 % даходаў кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 73,0 % даходаў рэспубліканскага бюджэту і поўнасцю даходы мясцовых бюджэтаў. Агульная сума паступленняў, мабілізаваная ў бюджэт падатковымі органамі, склала 23,8 трлн. рублёў, што на 9,9 % у супастаўных цэнах перасягае ўзровень 2005 года. Даведзеныя планавыя назначэнні выкананы на 101,8 %, дадаткова ў дзяржаўную казну паступіла 415 млрд. рублёў.
У структуры даходаў кансалідаванага бюджэту значную долю – 85,3 % ад агульнай сумы паступленняў, што кантралююцца падатковымі органамі, – займае падатак на дабаўленую вартасць (19,8 %), падаткі на прыбытак і даходы (14,0 %), плацяжы з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (12,4 %), акцызы (11,7 %), падаходны падатак з грамадзян (10,4 %), адлічэнні ў інавацыйныя фонды (6,7 %), падатак на нерухомую маёмасць (3,7%), плацяжы ад фонду заработнай платы (2,8 %), экалагічны падатак (2,2 %), зямельны падатак (1,6 %).
Неад’емнай умовай для паспяховага ажыццяўлення дзяржавай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі з’яўляецца своечасовае паступленне фінансавых рэсурсаў у даходную частку бюджэту ў поўным аб’ёме. У гэтых мэтах падатковымі органамі рэспублікі вядзецца сістэматычная работа па забеспячэнню безумоўнага выканання даведзеных планавых назначэнняў і мабілізацыі дадатковых паступленняў за кошт прадухілення падатковых утойванняў.
За кошт бясспрэчнага спагнання сродкаў з рахункаў плацельшчыкаў, наяўных грашовых сродкаў, дэбіторскай запазычанасці і рэалізацыі маёмасці, на якую звернута спагнанне ў судовым парадку, забяспечана выкананне падатковых абавязецельстваў плацельшчыкаў у памеры 1059,1 млрд. рублёў.
Праверкі выканання падатковага і іншага заканадаўства праведзены ў 25 % арганізацый і 23 % індывідуальных прадпрымальнікаў, якія стаяць на ўліку ў падатковых органах. У цэлым за 2006 год праведзена 92848 праверак суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і ў параўнанні з 2005 годам іх колькасць зменшылася на 22,5 %. Па выніках праверак выяўлены парушэнні ў 70 % правераных суб’ектаў прадпрымальніцтва. Па выніках праверак паступіла 178,5 млрд. рублёў.
Пастаянныя праверкі абгрунтаванасці вяртання падатку на дабаўленую вартасць далі магчымасць пакінуць у распараджэнні бюджэту 52,3 млрд. рублёў.
Праведзеная падатковымі органамі рэспублікі работа дала магчымасць выявіць у 2006 годзе 632 арганізацыі і 3962 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі патрабаванні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (далей – Пагаднення). Па выніках праверак дадаткова прад’яўлена да выплаты 11,6 млрд. рублёў, у тым ліку ПДВ і акцызаў 8,6 млрд. рублёў. Забяспечана спагнанне 8,6 млрд. рублёў (73,8 % да дапрылічаных сум), у тым ліку падаткаў - 6,5 млрд. рублёў (75,6 %).
У 2006 годзе праведзена 269 праверак ігральных устаноў, парушэнні выяўлены ў 94 выпадках (34,9 %). Прад’яўлена да выплаты 283,8 млн. рублёў плацяжоў, канфіскавана ігральнага абсталявання і грашовых сродкаў, якія з’яўляюцца стаўкамі ў ігры, на 3,9 млрд. рублёў. У 2006 годзе падатковымі органамі ў ліцэнзуючыя органы накіравана 7 паведамленняў аб ануляванні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, па якіх анулявана дзеянне 1 ліцэнзіі.
Праведзена больш за 46 тысяч рэйдавых праверак, амаль 70 % з іх былі результатыўнымі. Па іх выніках даналічана падаткаў і прад’яўлена эканамічных санкцый на суму 4 млрд. рублёў, і з ценявога абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на суму 36,4 млрд. рублёў, што на 35,3 % вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года (26,9 млрд. рублёў). Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 21,6 тыс. грамадзян, сума штрафаў склала 12,3 млрд. рублёў.
Па выніках работы, што праводзіцца па прадухіленню незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці і дзейнасці без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) за 2006 год на 10,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года павялічылася колькасць парушэнняў, што ўстанаўліваюцца, колькасць звернутых у даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей павялічылася ў 2,7 раза. За заняткі незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю па аказанню паслуг таксі звернута ў даход дзяржавы 110 аўтатранспартных сродкаў (за 2005 год – 49 аўтатранспартных сродкаў).
На пастаянным кантролі падатковых органаў у 2006 годзе былі пытанні захавання плацельшчыкамі парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання касавых апаратаў. Вынікі рэйдавых праверак бягучага года паказалі тэндэнцыю росту паўторнасці (два і больш разоў) парушэнняў. Па фактах паўторнасці парушэнняў падатковымі органамі ў 2006 годзе накіравана 420 прадстаўленняў у ліцэнзуючыя органы. Прыняты рашэнні аб ануляванні ліцэнзій адносна 179 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.
У 2006 годзе праведзена 10902 рэйдавыя праверкі з прымяненнем метаду кантрольнай закупкі, па выніках 9185 праверак устаноўлены парушэнні (рэзультатыўнасць праверак 84,3 %, што перасягае аналагічны паказчык 2005 года на 8,6 працэнтнага пункта).
У сферы вытворчасці і абароту падакцызных тавараў праведзена звыш 11 тысяч праверак. Выведзена з ценявога абароту 860 тыс. літраў алкагольнай і нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, амаль 550 тыс. літраў нафтапрадуктаў, 165 тыс. літраў піва, больш за 70 млн. штук тытунёвых вырабаў на агульную суму больш за 9 млрд. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры 5,7 млрд. рублёў прыцягнута 7,1 тыс. чалавек.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2004 г . № 47 падатковымі органамі праведзена амаль 11 тыс. рэйдавых праверак з прымяненнем метаду кантрольных закупак. Пры гэтым у 84,3 % такіх праверак устаноўлены парушэнні заканадаўства, у выніку кантрольных мерапрыемстваў даналічана падаткаў і прыменена эканамічных санкцый на суму 1,5 млрд. рублёў, канфіскавана па рашэннях судоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у памеры 6,7 млрд. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры 4,1 млрд. рублёў прыцягнута больш за 6,3 тысячы чалавек.
У першым квартале 2007 года ўклад падатковых органаў у фарміраванне кансалідаванага бюджэту рэспублікі склаў 74,8 %. Пры гэтым даходы бюджэту ў частцы, што кантралюецца падатковай службай, выраслі на 4,0 % у параўнанні з першым кварталам 2006 года. Планавыя заданні перавыкананы на 3,4 %.
Пераважная частка падатковых паступленняў забяспечана дзяржаўнымі арганізацыямі, гаспадарчымі таварыствамі з доляй уласнасці дзяржавы, а таксама ўтворанымі шляхам прыватызацыі (67 % усіх падатковых паступленняў). У разрэзе органаў дзяржаўнага кіравання найбольшы ўклад у даходную частку бюджэту забяспечваюць арганізацыі канцэрна «Белнафтахім» (15,8 %), Міністэрства энергетыкі (12 %), Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Белдзяржхачрпрам» (па 4,6 %). За кошт плацельшчыкаў недзяржаўнага сектара эканомікі ў бюджэт акумулявана амаль трэць усіх кантралюемых падатковай службай плацяжоў.
Амаль 68 працэнтаў усіх паступленняў, што адмініструюцца падатковымі органамі, сфарміравана за кошт наступных асноўных даходных крыніц: ПДВ - 21,6 %, падатку на прыбытак - 13,8 %, плацяжоў з выручкі ад рэалізацыі - 12,5 %, падаходнага падатку - 10,8 % і акцызаў - 9,2 %.
За першы квартал 2007 года падатковай службай праведзены праверкі выканання заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцтве ў 6,6 тыс. арганізацый і 10,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым колькасць праверак у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарочана на 17 %. Па выніках праверок выяўлены парушэнні ў 68 % правераных арганізацый і 67,3 % індывідуальных прадпрымальнікаў, у бюджэт дадаткова паступілі 78,5 млрд. рублёў, або на 69,3 % больш за ўзровень першага квартала 2006 года.
Праверкі абгрунтаванасці вяртання падатку на дабаўленую вартасць далі магчымасць пакінуць у распараджэнні бюджэту 19,3 млрд. рублёў.
Пры правядзенні аператыўна-рэйдавых мерапрыемстваў у першым квартале бягучага года з ценявога абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на 7,9 млрд. рублёў. Па рашэннях судоў звернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 5,3 млрд. рублёў, што на 11,5 % перасягае аналагічны паказчык мінулага года.
Акрамя таго, па выніках праверак у сферы вытворчасці і абароту падакцызнай прадукцыі ў даход дзяржавы звернута 45,4 тыс. літраў алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, 7,5 тыс. літраў піва соладавага, амаль 14,5 млн. штук тытунёвых вырабаў, больш за 100 тыс. літраў нафты і нафтапрадуктаў. За невыкананне патрабаванняў заканадаўства ў гэтай сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за тысячу службовых асоб і грамадзян, а сума штрафаў склала 875 млн. рублёў.
У 2007 годзе прадоўжана работа па правядзенню рэйдавых праверак з прымяненнем метаду кантрольнай закупкі, накіраваных на прадухіленне фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, іншых парушэнняў заканадаўства, скарачэнне аб’ёму ценявога абарачэння тавараў і грашовых сродкаў. На працягу першага квартала 2007 года праведзена 2275 рэйдавых праверак з прымяненнем метаду кантрольнай закупкі, па выніках 1991 праверкі ўстаноўлены парушэнні (рэзультатыўнасць праверак склала 87,5 %, што перасягае аналагічны паказчык мінулага на 8,1 працэнтнага пункта).
|
|

МІНІСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ І ЗБОРАХ
Адрас: 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9 Тэл. (8-017) 222-64-50
Тэлефон даверу: 206-53-53 |