Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаПадатковая сістэма
border=0 border=0 border=0
border=0 Падатковая сістэма border=0
Падатковая служба Рэспублікі Беларусь

Дзейнасць дзяржаўнай падатковай службы ў рэспубліцы рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 1994 г. "Аб дзяржаўнай падатковай інспекцыі Рэспублікі Беларусь", Палажэннем аб Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2001 № 1592 і Тыпавым палажэннем аб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай МПЗ Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2001 № 136. Для абмеркавання і выпрацоўкі рашэнняў па найбольш важных пытаннях зацверджана калегія МПЗ у складзе 15 чалавек.

Падрыхтоўка спецыялістаў для падатковай службы ажыццяўляецца ў  Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на эканамічных факультэтах іншых  навучальных устаноў рэспублікі. Павышэнне кваліфікацыі кадраў праводзіцца на базе навучальных устаноў рэспублікі. Сярод іх вядучае месца займаюць Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Перспектыўны напрамак - перападрыхтоўка кадраў для падатковых органаў на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў Беларускага дзяржаўнага  эканамічнага  ўніверсітэта.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.11.98 № 527 устаноўлена прафесійнае свята - Дзень работнікаў падатковых органаў, якое штогод адзначаецца ў другую нядзелю ліпеня.

За высокія паказчыкі ў працы работнікі падатковых органаў узнагароджваюцца нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь "Выдатнік падатковай службы", Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах і заахвочваюцца аб’яўленнем Падзякі Міністра па падатках і зборах.

 

Міністэрства па падатках і зборах
Прадпрымальніцтва
Форум


Глядзіце таксама:
Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2006 г. № 419
Аб дадатковых мерах па рэгуляванню падатковых адносін
© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь