Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьРэгіёныМагілёўская вобласць
border=0 border=0 border=0
border=0 Магілёўская вобласць border=0
Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі

Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі. Працягласць регіёну з поўначы на поўдзень - 150 км, а з захаду на ўсход – больш як 300 км. Плошча вобласці 29,1 тыс. кв. км.

Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці, у асноўным гэта хвойныя пароды (54,9 %), ёсць таксама яловыя і бярозавыя (па 15,1 %), альховыя (5,6 %), дубовыя (5,4 %). Плошча дзяржаўнага ляснога фонду – больш за 1 млн.га. Захаваліся унікальныя пойменныя дубровы ў далінах Бярэзіны і Дняпра. Тут жывуць больш за 100 відаў птушак і акаль 70 відаў млекакормячых.

На тэрыторыі вабласці размешчаны гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Заазер’е і вострава Дулебы, 72 заказнікі мясцовага значэння.

Ёсць радовішчы розных карысных выкапняў, у тым ліку унікальных для Беларусі - фасфарытаў. У вобласці сканцэнтраваны буйнейшыя ў краіне  запасы цэментнай сыравіны (мел, мергель, гліны і суглінкі цэментныя), буйныя запасы будаўнічых і сілікатных пяскоў, пясчана-гравійных сумесей, торфу, сапрапелю, мінеральных вод. Ва ўсходняй частцы вобласці (на тэрыторыі Хоцімскага раёна) знаходзяцца вялікія запасы мінеральнай сыравіны - трэпелу, які характарызуецца высокімі тэхналагічнымі ўласцівасцямі.

Колькасць насельніцтва складае 1137,5 тысячы чалавек. У тым ліку ў  сельскай мясцовасці жыве 290,5 тысячы чалавек, у гарадах - 847 тысяч.

 

 

 

 

Магілёўаблвыканкам
Магілёўгарвыканкам
Інвестыцыі
СЭЗ "Магілёў"


Тэлефоны даверу

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь