Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьРэгіёныМінская вобласць
border=0 border=0 border=0
border=0 Мінская вобласць border=0
Міншчына - буйнейшы рэгіён Беларусі

 

Мінская вобласць — цэнтральная, самая вялікая па тэрыторыі вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча – 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень - 315 км, з усходу на захад - 240 км .

Мінская зямля богатая на такія карысныя выкапні, як калійная і каменная солі, торф, гліна, сапрапелі, пясчана-гравійныя матэрыялы, жалезная руда, гаручыя сланцы, мінеральная вада і іншыя.

Вобласць займае другое месца ў рэспубліцы па колькасці вадаёмаў і налічвае больш за 450 рэк агульнай працягласцю звыш 10 тыс. км, амаль 500 вадаёмаў, плошча люстэрка вады якіх складае 246,2 кв. км, 28 штучных вадасховішчаў.

Па тэрыторыі Міншчыны праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Нёманам і Дняпром. Азёры, у асноўным, ледніковага паходжання, з’яўляюцца неад’емнай часткай ландшафтаў вобласці. Самыя вялікія з іх — Нарач і Свір.

37 % тэрыторыі Міншчы пакрыта лесам. У Лагойскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Старадарожскім і Крупскім раёнах лясістасць дасягае 45-50 %.

У межах Мінскай вобласці размешчана частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якому прысвоены статус міжнароднага, прыродны нацыянальны парк «Нарачанскі» і шэраг асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння.

Тэрыторыю Міншчыны можна параўнаць з такімі дзяржавамі, як Бельгія, Албанія, Швейцарыя і Галандыя, тут жыве больш за 1,5 мільёна чалавек. Сёння Мінская вобласць  - буйнейшы рэгіён Беларусі з  высокаразвітым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. Яе нетры багатыя на карысныя выкапні: калійныя і каменныя солі, жалезную руду, гаручыя сланцы і торф, сапрапель, пясчана-гравійныя матэрыялы, мінеральныя воды.

Міншчына ў многім вызначае асаблівасці эканамічнага развіцця нашай рэспублікі. Самазвалы БелАЗа, калійныя ўгнаенні, унікальныя прыборы і вузлы для сучаснай авіяцынай і аўтатрактарнай тэхнікі, канкурэнатаздольная лёгкая і дрэваапрацоўчая прамысловасць Барысава, Жодзіна, Салігорска, Маладзечна, Вілейкі вядомы ў многіх краінах блізкага і далёкага замежжа.

У Мінскай вобласці нарадзіліся сусветна прызнаныя майстры мастацкага слова Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Максім Танк, Кандрат Крапіва і Паўлюк Трус.

Нарадзіўся тут і Уладзімір Кавалёнак – двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік, начальнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага, прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. 

Ураджэнцы вобласці паспяхова прадаўжаюць слаўныя традыцыі беларускага спорту. Эстафету ад першага алімпійскага чэмпіёна лёгкаатлета Рамуальда Кліма перанялі ўраджэнец Чэрвеня Валерый Шары (цяжкая атлетыка), смалявіцкія гімнасткі Антаніна Кошаль і Марына Лобач, барысаўчане Алег Логвін і Уладзімір Камінскі (веласпорт). Сапраўдны спартыўны подзвіг здзейсніла заслужаны майстар спорту па акадэмічнаму веславанню Кацярына  Карстэн, якая на дзвюх алімпіядах станавілася лепшай. Славуты прадстаўнік абласной школы фрыстайла Аляксей Грышын прынёс Беларусі адзіны медаль на зімовай Алімпіяадзе 2002 года ў Солт-Лейк-Сіці. Легендарныя алімпійцы сёння рыхтуюць сабе дастойную змену. Менавіта  таму спартсмены Міншчыны змаглі заваяваць 82 медалі на першынствах і чэмпіянатах Еўропы і свету. Гэты паказчык лепшы за ўсю гісторыю спорту ў Беларусі.

Першым у рэспубліцы кавалерам Ордэна Працоўнай Славы трох ступеней стаў славуты любанскі бульбавод Іван Сініцкі. Працоўныя дасягненні такіх выдатных асоб, як Уладзімір Калачык, Аляксандр Слабада, Іосіф Плаўскі, Якаў Аляксанкін, Ганна Вяржбіцкая, Аляксандр Кажамякін і многіх іншых славяць Міншчыну. Адна толькі Любаншчына выхавала 18 Герояў Сацыялістычнай Працы. Сярод іх – Кузьма Шаплыка, які больш  за пяцьдзесят гадоў узначальваў славуты калгас "Чырвоная Змена".

Шмат гадоў кіраваў агракамбінатам "Сноў" Нясвіжскага раёна адзін з першых Герояў Беларусі Міхаіл Карчміт. Дзякуючы яго працавітасці і  арганізатарскаму таленту агракамбінат стаў элітнай гаспадаркай, дзе  ўкаранёны самыя сучасныя тэхналогіі.

Ратны і працоўны подзвіг жыхароў Міншчыны быў ацэнен па заслугах. Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вобласць двойчы — у 1967 і 1970 гадах - узнагароджана ордэнам Леніна.

Цяпер Міншчына стабільна нарошчвае патэнцыял, мэтанакіравана ўдасканальвае прамысловасць і сельскую гаспадарку. Галоўнае сведчанне таго   — выкананне асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Кожны год сельскія працаўнікі Мінскай вобласці ўносяць важкі ўклад у агульны каравай Беларусі. Павялічваецца вытворчасць малака, мяса, іншай прадукцыі аграрнага сектара. Апошнія гады вобласць лідзіруе па будаўніцтву  жылля ў сельскай мясцовасці. Адкрыта нямала школ, паліклінік, спартыўных збудаванняў. Сучаснае аблічча набылі такія старажытныя гарады, як  Барысаў, Заслаўе, Нясвіж.

Сёння Мінская вобласць – гэта буйнейшы рэгіён Беларусі з высокаразвітым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, у многім вызначае асаблівасці эканамічнага развіцця нашай рэспублікі і заслужана носіць званне двойчы ордэнаноснай.

 

Мінаблвыканкам
СЭЗ "Мінск"


© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь