Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьРэгіёныБрэсцкая вобласць
border=0 border=0 border=0
border=0 Брэсцкая вобласць border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Палац спорту "Вікторыя" ў Брэсце
Вяслярны канал у Брэсце
Лядовая арэна ў Пружанах
border=0 border=0
Палац спорту "Вікторыя" ў Брэсце

Палац гульнявых відаў спорту «Вікторыя»

Будаўніцтва універсальнага спартыўнага комплексу для гульнявых  відаў спорту «Вікторыя» ў горадзе Брэсце было пачата па даручэнню Кіраўніка беларускай дзяржавы ў 2003 годзе і  ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага  бюджэтаў.

Першая чарга - блок «Б» - коштам 3,9 млрд. руб. уведзена 5 жніўня  2004 года.

Фактычны ўвод аб'екта - другой чаргі, блока «А» коштам 25,8 млрд. рублёў забяспечаны датэрмінова - 30 сакавіка 2006 года.

 

Агульны  кошт будаўніцтва універсальнага спартыўнага комплексу «Вікторыя» склаў – 29,7 млрд. рублёў.

Генпраекціроўшчык - ААТ «Брэстпраект.

Заказчык  - КУП «БрэстаблУКБ».

Будаўніцтва ажыццяўляў будтрэст № 8 г.Брэста. 

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця гульнявых відаў спорту, падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву з 16.01.2006 года створаны Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту.

ЦАР мае ў сваім складзе:

асноўную гульнявую залу (36м х 54м, вышыня 13-20м), трыбуны на 3740 пасадачных месц; 
трэніровачную залу (27м х 42м, вышыня 8м), балкон на 48 пасадачных месц (агульная ўмяшчальнасць 300 чал.); 
трэнажорную залу (агульная плошча 180 кв.м.) 
7 камандных раздзявалак і дзве для трэніровак і заняткаў у трэнажорнай зале; 
блок з трох саун у комплексе з медыцынскімі памяшканнямі; 
гаспадарчыя і адміністрацыйныя памяшканні; 
каментатарская і VIP-ложа.
Канструкцыя і абсталяванне спарткомплексу даюць магчымасць праводзіць у ім міжнародныя спаборніцтвы, чэмпіянаты і першынствы Рэспублікі Беларусь па гульнявых відах спорту.

Параметры акустыкі галоўнай арэны забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных, выставачных і прэзентацыйных мерапрыемстваў.

У Брэсцкім абласным ЦАР «Вікторыя» адкрыта 3 аддзяленні: баскетбол, валейбол, гандбол, у якіх займаюцца 758 навучэнцаў.

На аддзяленнях укамплектавана 42 групы пачатковай падрыхтоўкі, 14 навучальна-трэніровачных груп, 3 групы спартыўнага ўдасканалення.

Навучальна-трэніровачны працэс забяспечвае 21 спецыяліст фізічнай культуры і спорту і ажыццяўляецца ў дзвюх гульнявых і трэнажорнай залах.

У спартыўных залах праводзяць навучальна-трэніровачныя заняткі, зборы, спаборніцтвы, чэмпіянаты, першынствы нацыянальныя зборныя па гандболу, валейболу, баскетболу, каманды-прафесіяналы.

Акрамя гэтага, прадастаўляецца магчымасць для заняткаў па гульнявых відах спорту фізкультурна-аздараўленчым групам.

На базе «Вікторыі» праводзяцца абласныя і гарадскія мерапрыемствы.

Брэсцкі абласны ЦАР «Вікторыя» ажыццяўляе пазабюджэтную дзейнасць і аказывае платныя паслугі насельніцтву (наведванне сауны, трэнажорнай і спартыўных залаў).

 

Брэстаблвыканкам
Брэстгарвыканкам
Брэстрайвыканкам
Брэсцкая крэпасць-герой
Брэстчына турыстычная
Бібліятэкі
СЭЗ "Брэст"

Брэстаблвыканкам:
"Гарачыя лініі"
"Адно акно"
Прыём грамадзян


 


© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь