Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаСувязь
border=0 border=0 border=0
border=0 Сувязь border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вынікі работы галіны сувязі ў 2006 годзе
Асноўныя напрамкі дзейнасці
Выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця
border=0 border=0
Асноўныя напрамкі дзейнасці

Інфарматызацыя

У 2006 годзе Мінсувязі працягнута работа па фарміраванню ў  рэспубліцы адзінай інфармацыйнай прасторы, якая забяспечыць стварэнне ўмоў для павышэння эфектыўнасці функцыянавання эканомікі.

Пастановай Урада зацверджаны новы пералік праектаў Дзяржаўнай праграмы «Электронная Беларусь» да 2010 года. Вынікам выканання праектаў павінна стаць аб’яднанне базавых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і рэалізацыі на гэтай аснове прыкладных інфармацыйных сістэм.

Завершаны работы па 37 праектах дзяржаўнай праграмы, у рамках якіх уведзены ў пастаянную эксплуатацыю аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы органаў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку  па кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, рэгіянальная аўтаматызаваная інфармацыйна-аналітычная сістэма ў Брэсцкай вобласці.

Электрасувязь

У 2006 годзе працягвалася будаўніцтва сучасных і мадэрнізацыя існуючых сетак электрасувязі, пашырэнне сеткі эфірнага тэлерадыёвяшчання, развіццё сетак сотавай рухомай электрасувязі і новых сучасных паслуг.

Да ўсіх раённых цэнтраў рэспублікі, за выключэннем Браслава і Расон, арганізавана два падыходы па валаконна-аптычнай лініі. Пабудаваны другі пераход на Латвійскую Рэспубліку.

На 15 працэнтаў павялічыўся аб’ём эфірнага вяшчання тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм.

Забяспечваецца падтрыманне дасягнутага ўзроўню нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Па стану на 1 студзеня бягучага года колькаць тэлефонаў на 100 жыхароў ва ўсіх абласных  цэнтрах складае больш за 37 тэлефонаў пры нарматыве 31, в раёнах – больш за 28 тэлефонаў пры нарматыве 27.

Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку Інтэрнэт павялічылася за год у 4 разы і склала 1,86 Гбіт/с. Манціраваная ёмістасць шырокапалоснага доступу сеткі перадачы даных павялічылася за год у 10 разоў і склала амаль 32,2 тыс. партоў. Паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт прадастаўляюць 271 пункт калектыўнага карыстання электрасувязі і 504 аддзяленні паштовай сувязі.

Узровень лічбавізацыі камутацыйнага абсталявання мясцовых тэлефонных сетак на канец года склаў 67 працэнтаў. Праведзена работа па падрыхтоўцы сетак стацыянарнай электрасувязі да  пераходу на перспектыўную нумарацыю. Па ўсёй рэспубліцы знята з эксплуатацыі дэкадна-крокавае абсталяванне і завершаны работы па замене таксафонаў на універсальныя.

На канец 2006 года агульная колькасць абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі склала амаль 6 мільёнаў. Сотавай сувяззю ахоплена звыш 75 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі, на якой жыве больш за 92 працэнты насельніцтва.

Рэалізуючы Галіновую праграму Мінсувязі па выкананню заданняў Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады,  у сельскай мясцовасці ўведзена ў  эксплуатацыю 88,3 тысячы нумароў аўтаматычных тэлефонных станцый, з іх у аграгарадках – 37,3 тысячы нумароў. Праведзены работы па тэлефанізацыі 336 маланаселеных пунктаў, што дало магчымасць забяспечыць 94,4 працэнта ад агульнай колькасці сельскіх населеных пунктаў стацыянарнай тэлефоннай сувяззю. Шчыльнасць тэлефонных апаратаў на 100 жыхароў у сельскай мясцовасці склала 26,8 апарата.

Паслугі электрасувязі і паштовай сувязі аказваюцца ва ўсіх  аграгарадках. Прыняты меры па задавальненню ў аграгарадках усіх заяў на ўстаноўку тэлефона стацыянарнай электрасувязі. У аддзяленнях паштовай сувязі адкрыты пункты калектыўнага доступу да сеткі Інтэрнэт і ўстаноўлены паштова-касавыя тэрміналы, аснашчаныя ўстройствамі счытвання банкаўскіх пластыкавых картак. У адапаведнасці з распрацаванымі пашпартамі аб’ектаў ва ўсіх аграгарадках выкананы работы па пашырэнню або мадэрнізацыі АТС, будаўніцтву або рамонту лінейных збудаванняў мясцовай тэлефонай сеткі, устаноўцы таксафонаў, рэканструкцыі або рамонту аддзяленняў паштовай сувязі.

Паштовая сувязь

 У 2006 годзе паштовая сувязь развівалася на аснове ўкаранення  сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Набыта і ўстаноўлена ў аддзяленнях паштовай сувязі 102 інфакіёскі і больш за тысячу сучасных камп’ютэрных касавых сістэм, працягвалася развіццё сістэмы сачэння за паштовымі адпраўленнямі, якія рэгіструюцца.

На 410 пунктаў пашырана сетка перасылкі электронных грашовых пераводаў. Аб’ёмы электронных пераводаў выраслі ў параўнанні з  2005 годам на 9 працэнтаў.

Усюды забяспечана выкананне нарматываў дзяржаўных  сацыяльных стандартаў. Пошта дастаўляецца ў раёнах 1 раз у дзень не менш за пяць дзён у тыдзень, у абласных цэнтрах - 1-2 разы ў дзень шэсць дзён у тыдзень. Паштальёнамі дома аказана больш за 36 млн. паслуг, што на 17 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе.

Пашырана сетка сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі,  што  прадастаўляюць банкаўскія паслугі, даходы ад аказання якіх павялічыліся ў 2 разы і склалі 1,8 млрд. рублёў.

Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі з верасня 2006 года арганізаваны прыём адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты «ЕМS », рост якіх склаў 102,6 працэнта.

Колькасць адпраўленняў унутрырэспубліканскай паскоранай пошты «Экспрэс» павялічылася на 116,3 працэнта.

Ліцэнзаванне

Адным з відаў дзяржаўнага рэгулявання ў галіне сувязі з’ўляецца ліцэнзаванне. На 1 студзеня 2007 года дзейнічае 1727 ліцэнзій, у тым ліку на аказанне паслуг электрасувязі - 492, паштовай сувязі - 52, на выкананне работ па праектаванню, будаўніцву і  эксплуатацыі сетак сувязі – 1182.

 



МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ

Белтэлекам
Белпошта
Белдзіпрасувязь
БелДІЭ

Адрас:
220050, г.Мінск,
пр.Незалежнасці, 10
Тэл. (8-017) 227-38-61

Кантакты

«Прамая» тэлефонная лінія
з Міністрам,

тэл. 287 88 89
(час работы – кожны месяц – першая серада месяца, з 10.00 да 12.00)

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь