|
2006-ы стаў яшчэ адным годам актыўнага развіцця краіны. Свой значны ўклад у станоўчую дынаміку развіцця ўнесла галіна сувязі. В структуры валавога ўнутранага прадукту ўдзельная вага паслуг сувязі склала 2,5 % і павялічылася ў параўнанні з 2005 годам на 0,5 працэнтнага пункта.
Міністэрствам сувязі выкананы ўсе заданні на 2006 год, прадугледжаныя Праграмай развіцця сувязі ў Рэспубліцы Беларусь на 2006-2010 гады.
Забяспечана выкананне ўсіх зацверджаных на 2006 год паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, акрамя паказчыка па ўводу ў эксплуатацыю жылля.
Галоўнай задачай галіны сувязі на 2006 год было забеспячэнне дынамічнага развіцця сетак сувязі, іх інтэграцыя з міжнароднымі сеткамі сувязі з мэтай максімальнага задавальнення попыту на паслугі сувязі ўсіх катэгорый карыстальнікаў.
Для вырашэння гэтай задачы арганізацыямі сістэмы Мінсувязі праводзілася мэтанакіраваная работа па развіццю і мадэрнізацыі сетак сувязі, асваенню новых відаў паслуг.
За кошт асваення інвестыцый у асноўны капітал, рост якіх склаў 104,9%, уведзены ў эксплуатацыю на мясцовых телефонных сетках аўтаматычныя тэлефонныя станцыі ёмістасцю 320,3 тыс. нумароў, з іх 234,2 тыс. нумароў – на гарадскіх тэлефонных сетках і 86,1 тыс. нумароў – на сельскіх.
У 2006 годзе забяспечана станоўчая дынаміка рэалізацыі паслуг сувязі. Асаблівым попытам карысталіся такія паслугі, як:
міжнародныя пасылкі (павелічэнне на 114,6 %);
адпраўленні ўнутрырэспубліканскай паскоранай пошты (павелічэнне на 116,3 %;
міжнародныя грашовыя пераводы (павелічэнне на 148,7 %);
паведамленні электроннай пошты (павелічэнне на 123,5 %);
паслугі сеткі Інтэрнэт (павелічэнне на 141,7 %). |
|

МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ
Адрас: 220050, г.Мінск, пр. Незалежнасці, 10 Тэл. (8-017) 227-38-61
Кантакты
«Прамая» тэлефонная лінія з Міністрам, тэл. 287 88 89 (час работы – штомесячна – першая серада месяца, з 10.00 да 12.00) |