Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы процідзеяння гандлю людзьмі , нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням на 2008 – 2010 гады
У мэтах забеспячэння планавай і скаардынаванай дзейнасці і дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням, у тым ліку распаўсюджанню прастытуцыі, дзіцячай парнаграфіі , п а с т а н а ў л я ю:
1. Зацвярдзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням на 2008 – 2010 гады (далей – Дзяржаўная праграма).
2. Міністэрству ўнутраных спраў:
каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных а рганізацый па выкананню мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;
ажыццяўляць кантроль за рэалізацыяй названай праграмы;
штогод до 15 лютага інфармаваць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы за мінулым год .
3. Фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне адпаведных дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |