Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаПраграмы і фондыДзяржаўная праграма процідзеяння гандлю людзьмі на 2008-2010 гады
border=0 border=0 border=0
border=0 Дзяржаўная праграма процідзеяння гандлю людзьмі на 2008-2010 гады border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Зацверджана Дзяржаўная праграма процідзеяння гандлю людзьмі на 2008-2010 гады
Указ № 624 ад 6 снежня 2007 г.
border=0 border=0
Зацверджана Дзяржаўная праграма процідзеяння гандлю людзьмі на 2008-2010 гады06.12.2007

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім Указам зацвердзіў Дзяржаўную праграму процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням на 2008-2010 гады.

Галоўнай мэтай дзяржпраграмы з'яўляецца забеспячэнне планавай і скаардынаванай дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у сферы барацьбы з гандлем людзьмі, нелегальнай міграцыяй і звязанымі з імі проціпраўнымі дзеяннямі, а таксама ўстараненне прычын, якія спараджаюць гэтыя небяспечныя для грамадства з'явы.

Пры гэтым асноўная ўвага акцэнтавана на правядзенні мерапрыемстваў па прадухіленню і спыненню такіх найбольш небяспечных правапарушэнняў, як гандаль дзецьмі, распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі, а таксама правапарушэнняў, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем шырокіх магчымасцей глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт і пад выглядам аздараўлення і навучання непаўналетніх асоб за мяжой. Акрамя таго, прэвентыўная задача дзяржпраграмы - вывучэнне праблемы гандлю органамі і тканкамі чалавека ў Беларусі, прапрацоўка пытання аб прыняцці комплексу мер па процідзеянню злачынным дзеянням у гэтай сферы ў выпадку такой неабходнасці.

Дзяржаўная праграма змяшчае пералік канкрэтных мерапрыемстваў і іх выканальнікаў.

Для кантролю за выкананнем яе мерапрыемстваў Міністэрства ўнутраных спраў будзе ажыццяўляць збор і абагульненне інфармацыі аб выкананні дзяржаўнай праграмы. Пры гэтым міністр унутраных спраў павінен штогод да 15 лютага інфармаваць прэзідэнта аб ходзе рэалізацыі дзяржпраграмы.

Дзяржаўная праграма процідзеяння гандлю людзьмі
border=0 border=0
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь