Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьДзяржаваУзнагароды і прэмііЗванне "Герой Беларусі"
border=0 border=0 border=0
border=0 Званне "Герой Беларусі" border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Героі Беларусі
Знак асаблівай узнагароды - медаль Героя Беларусі
Вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь
border=0 border=0
Героі Беларусі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка 2006 года адпаведнымі ўказамі прысвоіў званне "Герой Беларусі" грамадзянам, якія маюць выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, духоўным адраджэнні беларускага народа.

У прыватнасці, гэтага высокага звання ўдастоены сапраўды знакавыя для нашай рэспублікі асобы:

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі;

кіраўнік дзяржаўнай установы культуры "Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры" Міхаіл Савіцкі;

генеральны дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белаўтатрактарабудаванне" НАН Міхаіл Высоцкі;

старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч;

старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Прагрэс-Верцялішкі" Гродзенскага раёна Васіль Равяка.

Мітрапаліт Філарэт вядомы сваім шматгадовым асабістым укладам у духоўнае адраджэнне беларускага народа, умацаванне дружбы і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесіянальнага дыялогу. Ён шмат зрабіў для пабудовы канструктыўных і плённых адносін паміж царквой і дзяржавай.

Звання "Герой Беларусі" Міхаіл Высоцкі ўдастоены за значныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, асабісты ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудавання, беларускай навуковай школы механікі і комплекснага праектавання мабільных машын, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навуковых кадраў. Працоўны стаж Міхаіла Высоцкага ў галіне складае 60 гадоў. Ён стварыў 6 пакаленняў магістральных аўтапаяздоў, апошнія з якіх адпавядаюць высокім патрабаванням міжнародных стандартаў Еўра-2 і Еўра-3. Міхаілам Высоцкім атрымана 139 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Пётр Пракаповіч унёс значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі і павышэнне на гэтай аснове ўзроўню жыцця насельніцтва рэспублікі. За апошнія 5 гадоў залаты запас краіны павялічыўся ў 8,7 раза. Банкаўская сістэма Беларусі функцыянуе стабільна. Па ініцыятыве Пятра Пракаповіча прыняты шэраг дзяржаўных рашэнняў па развіццю жыллёвага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання. За 24 гады работы ў будаўнічай галіне Брэсцкай вобласці пры яго непасрэдным удзеле пабудаваны амаль усе найбольш важныя для народнай гаспадаркі рэспублікі сельскагаспадарчыя аб'екты.

З імем Міхаіла Савіцкага звязана развіццё сучаснага беларускага жывапісу. За гады творчай дзейнасці ён стварыў вядомую не толькі ў Беларусі, але і ў свеце калекцыю высокаідэйных, патрыятычных твораў, якія з'яўляюцца гордасцю беларускай культуры. Творы Міхаіла Савіцкага дэманструюцца ў самых прэстыжных музеях Расіі, Еўропы, ЗША, Японіі.

Васіль Равяка працуе ў сельскай гаспадарцы больш як 30 гадоў. СВК "Прагрэс-Верцялішкі" - адно з лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі, школа перадавога вопыту гаспадарання. Рэнтабельнасць у кааператыве па выніках 2005 года склала 22,5 працэнта. Надой ад каровы дасягнуў 6 365 кг, валавая вытворчасць малака склала 13 493 т, мяса - 6149 т. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 22 751 т, цукровых буракоў - 34 788 т пры ўраджайнасці адпаведна 80,3 ц/га і 633 ц/га.

Прысваенне звання "Герой Беларусі" людзям, якія ўнеслі сваёй самаадданай і творчай працай значны ўклад у росквіт Айчыны, развіццё эканомікі, прамысловасці, сельскагаспадарчай вытворчасці і культуры нашай краіны, паслужыць добрым стымулам для ўсіх працаўнікоў у стваральных справах на карысць Радзімы. Новыя героі Беларусі стануць маральным грамадзянскім арыенцірам для маладога пакалення краіны.

Да гэтага часу звання "Герой Беларусі" былі ўдастоены пяць чалавек:

падпалкоўнік авіяцыі Уладзімір Карват (пасмяротна);

генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання "БелАЗ" Павел Марыеў;

старшыня Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Дубко (пасмяротна);

старшыня праўлення калектыўнага прадпрыемства - агракамбіната "Сноў" Нясвіжскага раёна Міхаіл Карчміт (памёр у 2005 годзе);

старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Кастрычнік" Гродзенскага раёна Віталь Крамко.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь