Паважаныя таварышы!
Штогод у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У нашай краіне значнасць ратнага подзвігу салдат і афіцэраў у гарачых пунктах планеты ніколі не бралася пад сумненне. Вашы намеры былі чыстыя.
Сотні нашых суайчыннікаў не вярнуліся дадому з Афганістана. Імёны загінуўшых бессмяротныя. Мы будзем помніць пра іх як пра герояў, якія засталіся адданыя Радзіме і ваеннай прысязе.
Сёння ветэраны баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца надзейнымі памочнікамі ў справе будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі. Вы ўносіце важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве. Гэта дзейнасць высока цэніцца дзяржавай. Яна аказвае ўсямерную падтрымку тым, каго ў мірны час абпаліла вайна.
Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю.
У дзень памяці і смутку жадаю вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка. |