Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаТранспарт
border=0 border=0 border=0
border=0 Транспарт border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Марскі і ўнутраны водны транспарт
Авіяцыя
Беларуская чыгунка
Аўтобусныя зносіны
Аўтадарожная гаспадарка Беларусі
border=0 border=0
Аўтадарожная гаспадарка Беларусі

Выгаднае геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь у Еўропе, наяўнасць сучасных транспартных калідораў, развіццё экспарту транспартных паслуг з'яўляецца адной з асноўных састаўных частак развіцця эканомікі рэспублікі.

Пераход Рэспублікі Беларусь на рыначны сацыяльна арыентаваны шлях развіцця эканомікі стварыў аснову для яе інтэргацыі ў сусветны працэс падзелу працы. Павелічэнне аб'ёмаў перавозак абумовіла новыя, больш высокія патрабаванні да якасці сеткі аўтамабільных дарог і іх інфраструктуры. У гэтым аспекце развіццё ўсёй дарожнай гаспадаркі Урад краіны лічыць прыярытэтнай задачай.

Галоўныя прыярытэты дзяржаўнай дарожнай палітыкі - рацыянальнае развіццё і паляпшэнне тэхнічнага стану сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва рэспублікі ў аўтатранспартных сувязях, стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльнай сферы, а таксама інтэграцыя магістральных дарог у Еўрапейскую транспартную сістэму і адзіную сетку міжнародных аўтамагістралей Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага супольніцтва. Функцыі рэалізацыі дарожнай палітыкі ўскладзены на Дэпартамент "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый.

Дарожная гаспадарка Беларусі - гэта адзіны вытворча-гаспадарчы комплекс, які ўключае сетку аўтамабільных дарог агульнага карыстання, вытворчыя базы арганізацый дарожнай гаспадаркі, якія ажыццяўляюць праектаванне, утрыманне, рамонт, рэканструкцыю, будаўніцтва, дыягностыку аўтамабільных дарог, правядзенне навуковых даследаванняў, выпуск і рамонт дарожнай тэхнікі, здабычу і перапрацоўку нярудных матэрыялаў і іншую дзейнасць, звязаную з забеспячэннем надзейнага функцыянавання дарожнай сеткі.

Працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 85,7 тыс.км, у тым ліку 15,4 тыс.км – рэспубліканскіх і 70,3 тыс. км мясцовых дарог. На дарогах ёсць 5,3 тыс. мастоў і пуцеправодаў агульнай даўжынёй 176 км. Шчыльнасць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 412 км на 1000 кв.км тэрыторыі.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пралягаюць 5 міжнародных аўтамабільных дарог катэгорыі "Е" агульнай працягласцю 1841 км, а таксама транс'еўрапейскі транспартны калідор II (Берлін - Варшава - Мінск - Масква - Ніжні Ноўгарад), транс'еўрапейскі транспартны калідр IX (Хельсінкі - Санкт-Пецярбург - Масква/Пскоў - Кіеў - Кішынёў - Бухарэст - Дзімітраўград -Александропаліс) і яго адгалінаванне IXB (Калінінград/Клайпеда - Каўнас - Вільнюс - Мінск - Кіеў), якія маюць агульную працягласць 1513 км.

Арганізацыямі дарожнай гаспадаркі пастаянна забяспечваецца падтрыманне транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог, якія ўваходзяць у склад транс'еўрапейскіх транспартных калідораў, у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі за кошт забеспячэння іх належнага ўтрымання, своечасовага правядзення бягучых рамонтаў, павышэння бяспекі дарожнага руху, паляпшэння інфармацыі для вадзіцеляў, укаранення сістэмы маршрутнага арыентавання, паляпшэння якасці інжынернага добраўпарадкавання. Развіццё аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу ажыццяўляецца за кошт прыцягнення фінансавых сродкаў прыватных інвестараў.

Міждународнае супрацоўніцтва

У Рэспубліцы Беларусь удзяляецца вялікая ўвага павышэнню эфектыўнасці работы ў галіне транспартнай дзейнасці, росту канкурэнтаздольнасці беларускіх перавозчыкаў на рынку транспартных паслуг і развіццю экспарту.

Наша рэспубліка імкнецца развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і знешнеэканамічныя сувязі транспартнай сферы. У Беларусі праводзіцца адзіная дзяржаўная палітыка ў галіне транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, развіваюцца і ўдасканальваюцца транспартна-экспедыцыйныя паслугі, транспартная лагістыка ў мэтах аптымізацыі перавозак знешнегандлёвых грузаў. Эфектыўнаму вырашэнню гэтых задач садзейнічае ўзаемадзеянне Міністэрства транспарту і камунікацый і нацыянальных асацыяцый перавозчыкаў "БАМАП" і экспедытараў БАМЭ.

Рэспубліка Беларусь актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі ўрадавымі (КВТ ЕЭК ААН, ЕКМТ, ЕК ЕС, КТС СНД, МСД СНД, ЕўрАзЭС) і няўрадавымі (IRU, FIATA) арганізацыямі. Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам асноўных міжнародных канвенцый і пагадненняў, якія рэгулююць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў і пасажыраў.

Рэспублікай Беларусь заключаны двухбаковыя пагадненні з 42 дзяржавамі, а з 47 дзяржавамі праводзіцца абмен дазволамі, якія даюць права беларускім перавозчыкам на ажыццяўленне міжнародных перавозак па тэрыторыі гэтых дзяржаў.

У выніку праводзімай палітыкі ў галіне транспартнага комплексу пастаянна ўдасканальваюцца і развіваюцца ўмовы для яго эфектыўнага развіцця, прывабнасці нашай тэрыторыі і заканадаўства для ўдзельнікаў міжнароднай транспартнай сістэмы.

Транспартная інспекцыя

Выкананне работ, звязаных з забеспячэннем выдачы Мінтрансам спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адпаведных відаў дзейнасці, кантроль за выкананнем вытворцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кантроль у пунктах пропуску выканання патрабаванняў і ўмоў міжнародных аўтаперавозак, а таксама кантроль за праездам цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе Транспартная інспекцыя.

 


 

Міністэрства транспарту і камунікацый

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь