|
Галоўнакамандуючы:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы назначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападзення ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі.
Міністэрства абароны:
Міністэрства абароны нясе адказнасць за развіццё Узброеных Сіл і іх падрыхтоўку да выканання задач па забеспячэнню ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Міністэрства абароны ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае і рэсурснае забеспячэнне штодзённай і баявой дзейнасці войскаў (сіл), распрацоўвае канцэптуальныя дакументы (дактрыны, праграмы, планы) і нарматыўныя прававыя акты па будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл, праграму узбраенняў, а таксама выпрацоўвае абгрунтаваныя прапановы па дзяржаўнаму абароннаму заказу і фінансаванню Узброеных Сіл.
Генеральны штаб:
Генеральны штаб рэалізуе аператыўныя функцыі па кіраванню Узброенымі Сіламі, арганізуе узаемадзеянне і ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў па выкананню задач у сферы абароны.
|

Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь ЛУКАШЭНКА Аляксандр Рыгоравіч |

Генерал-палкоўнік МАЛЬЦАЎ Леанід Сямёнавіч Міністр абароны Рэспублікі Беларусь
|

Генерал-лейтэнант ГУРУЛЕЎ Сяргей Пятровіч Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь
| |
|

МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ

Адрас: 220034, г.Мінск, вул. Камуністычная, 1
Тэлефон: (8-017) 297-12-12 |