Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаПадтрымка малога бізнесу
border=0 border=0 border=0
border=0 Падтрымка малога бізнесу border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё малога прадпрымальніцтва ў Беларусі
Указ № 182 ад 28 сакавіка 2006 г.
Указ № 119 ад 9 сакавіка 2007 г.
Указ № 266 ад 7 чэрвеня 2007 г.
border=0 border=0
Указ № 182 ад 28 сакавіка 2006 г.

Аб удасканаленні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

У мэтах павышэння эфектыўнасці прыняцця рашэнняў па аказанню дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, узмацнення абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў:

1. Устанавіць, што:

1.1. прадастаўленне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам (далей - плацельшчыкі) індывідуальных ільгот па падатках, зборах і мытных плацяжах (далей - падаткі) не дапускаецца;

1.2. асобным катэгорыям плацельшчыкаў заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні падаткаабкладання, або ў парадку, імі ўстаноўленым, могуць быць прадастаўлены перавагі ў выглядзе льгот па падатках у частцы вызвалення ад выплаты падаткаў, зніжэння іх ставак, кампенсацыі сум выплачаных падаткаў, дадатковых у адносінах да ўлічваемых пры вызначэнні (вылічэнні) падатковай базы для ўсіх плацельшчыкаў падатковых вылікаў і (або) скідак, якія змяншаюць падатковую базу або суму падатку, і ў іншым выглядзе, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

1.3. дзяржаўная падтрымка плацельшчыкам можа быць аказана індывідуальна:

1.3.1. па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым у гэтым Указе, у выглядзе:

змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў і пені ў формах адтэрміноўкі з аднаразовай выплатай сум падаткаў і пені і (або) растэрміноўкі з паэтапнай выплатай сум падаткаў і пені, падатковага крэдыту з аднаразовай або паэтапнай выплатай сумы падаткаў у перыяд дзеяння гэтага крэдыту.

Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў не аказваецца плацельшчыкам адносна падатку на дабаўленую вартасць і акцызаў, што спаганяюцца пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;

нарматыўнага размеркавання выручкі;

прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту субсідый і (або) сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў;

1.3.2. па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выглядзе:

поўнага або частковага вызвалення ад абавязковага продажу сродкаў у замежнай валюце, якія паступаюць на рахункі плацельшчыкаў;

прадастаўлення дадатковага адносна ўстаноўленага актамі заканадаўства аднясення асобных затрат па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) да затрат, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;

вызвалення ад пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт даходаў, атрыманых ад перадачы ў карыстанне (арэнду) маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

1.3.3. па рашэнню Урада Рэспублікі Беларусь, узгодненаму з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у выглядзе прадастаўлення:

у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па прыцягнутых замежных пазыках (крэдытах);

у парадку, устаноўленым у гэтым Указе:

бюджэтных пазык у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы (бюджэтны) год;

гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, на суму звыш 10 тыс. базавых велічынь;

1.3.4. па рашэнню Урада Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым у гэтым Указе, у выглядзе:

кампенсацыі ў межах сродкаў, вызначаных у рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы (бюджэтны) год, юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;

прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, акрамя названых у абзацы пятым падпункта 1.3.3 гэтага пункта;

паніжэння цэн (тарыфаў) на прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію, бензін і дызельнае паліва;

адтэрміноўкі і (або) растэрміноўкі пагашэння запазычанасці за спажытыя прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію.

Па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўная падтрымка можа быць аказана плацельшчыкам у іншым выглядзе з улікам патрабаванняў гэтага Указа.

2. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў маюць права на ўмовах, аналагічных тым, што вызначаны ў гэтым Указе, і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, аказваць дзяржаўную падтрымку плацельшчыкам індывідуальна ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў і пені, што поўнасцю выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты; выдзялення бюджэтных сродкаў з мясцовых бюджэтаў; прадастаўлення гарантый мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь; вызвалення ад пералічэння ў бюджэт даходаў, атрыманых ад перадачы ў карыстанне маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

3. У праекце рашэння аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі (за выключэннем праекта рашэння аб нарматыўным размеркаванні выручкі) дадаткова да ўмоў, прадугледжаных у гэтым Указе і іншых заканадаўчых актах, павінны быць названы:

3.1. для камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў:

асноўныя паказчыкі, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі;

службовыя асобы, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне дасягнення асноўных паказчыкаў.

Да асноўных паказчыкаў, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, адносяцца тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці тавараў (работ, паслуг) і рэнтабельнасць рэалізаваных тавараў (работ, паслуг).

У праект рашэння аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі могуць быць дадаткова ўключаны іншыя паказчыкі, звязаныя са спецыфікай ажыццяўляемай плацельшчыкамі дзейнасці, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі;

3.2. для некамерцыйных арганізацый:

мэты прадастаўлення і напрамкі выкарыстання бюджэтных сродкаў, а таксама сродкі дасягнення названых мэт;

службовыя асобы, на якіх ускладаецца адказнасць за выкананне мэт і напрамкаў выкарыстання бюджэтных сродкаў, а таксама тэрмінаў дасягнення гэтых мэт.

У выпадку, калі дзяржаўная падтрымка аказваецца некамерцыйнай арганізацыі ў выглядзе, не звязаным з выдзяленнем бюджэтных сродкаў, у адпаведным праекце рашэння могуць прадугледжвацца паказчыкі, звязаныя са спецыфікай дзейнасці, якая ажыццяўляецца гэтай арганізацыяй, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, і называцца службовыя асобы, адказныя за іх дасягненне.

Ускласці на названых у рашэнні аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі службовых асоб плацельшчыкаў, кіраўнікоў (іх намеснікаў) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе адпаведную галіну, кіраўнікоў (іх намеснікаў) аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама адказнасць за забеспячэнне выканання паказчыкаў, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, а таксама за выкананне мэт прадастаўлення, напрамкаў выкарыстання некамерцыйнымі арганізацыямі бюджэтных сродкаў, тэрмінаў дасягнення названых мэт, калі дзяржаўная падтрымка аказваецца ў выглядзе, звязаным з выдзяленнем такіх сродкаў.

4. Праекты рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі з прыкладаннем дакументаў, вызначаных у палажэннях, што зацвярджаюцца гэтым Указам, а таксама праекты рашэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб аказанні такой падтрымкі, якія падлягаюць узгадненню з Кіраўніком дзяржавы, накіроўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 15-дзённы тэрмін з дня іх унясення ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праекты рашэнняў, падрыхтаваныя і (або) прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых у палажэннях, якія зацвярджаюцца гэтым Указам, разгляду не падлягаюць і вяртаюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5. Кантроль за выкананнем рашэнняў аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі ажыццяўляецца:

рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, - у адносінах да плацельшчыкаў, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні або веданні (уваходзяць у іх склад);

аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам - у адносінах да плацельшчыкаў, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні або веданні органаў, пералічаных у абзацы другім гэтай часткі (не ўваходзяць у склад такіх арганізацый).

Пры незабеспячэнні камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі дасягнення ўстаноўленых паказчыкаў па выніках трох справаздачных кварталаў з дня аказання дзяржаўнай падтрымкі, прадастаўленай на тэрмін, які не перавышае адзін год, або па выніках кожнага каляндарнага года на працягу тэрміну дзеяння дзяржаўнай падтрымкі, прадстаўленай на тэрмін больш як адзін год, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам абавязаны ва ўстаноўленым парадку ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб адмене аказанай дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе адпаведных праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Урада Рэспублікі Беларусь.

У адносінах да некамерцыйных арганізацый прапановы аб адмене аказанай дзяржаўнай падтрымкі ўносяцца названымі органамі (арганізацыямі) у выпадку невыканання мэт прадастаўлення і напрамкаў выкарыстання бюджэтных сродкаў або тэрмінаў дасягнення названых мэт або недасягнення ўстаноўленых паказчыкаў у тэрміны, вызначаныя ў частцы другой гэтага пункта.

Пры ўнясенні прапаноў аб адмене дзяржаўнай падтрымкі, аказанай у выглядзе прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту субсідый і (або) сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў, бюджэтнай пазыкі, кампенсацыі юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, адпаведны праект рашэння з улікам характару дапушчаных парушэнняў павінен прадугледжваць умовы вяртання выдзеленых сродкаў.

6. Неўнясенне ў выпадку невыканання камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўстаноўленых паказчыкаў, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, некамерцыйнымі арганізацыямі - невыканання мэт прадастаўлення, напрамкаў выкарыстання бюджэтных сродкаў або тэрмінаў дасягнення названых мэт або недасягнення ўстаноўленых паказчыкаў прапаноў аб адмене аказанай падтрымкі кіраўнікамі (іх намеснікамі) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, адказнымі за забеспячэнне кантролю за іх выкананнем, -

прыводзіць да накладання штрафу на іх у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь.

Прыцягненне да адказнасці названых службовых асоб не вызваляе іх ад абавязку ўнясення ва ўстаноўленым парадку прапаноў аб адмене аказанай дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе адпаведных праектаў рашэнняў.

7. Вядзенне па справах аб правапарушэнні, прадугледжаным у пункце 6 гэтага Указа, у тым ліку накладанне штрафаў, ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

8. Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца на рашэнні аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі, прынятыя да ўступлення ў сілу Указа.

9. Зацвердзіць прыкладзеныя палажэнні:

аб парадку прадастаўлення адтэрміноўкі і (або) растэрміноўкі выплаты падаткаў, збораў, мытных плацяжоў і пені, падатковага крэдыту;

аб парадку ўстанаўлення нарматыўнага размеркавання выручкі;

аб парадку прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту субсідый і (або) сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў;

аб парадку прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту і вяртання бюджэтнай пазыкі;

аб парадку прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь;

аб парадку паніжэння цэн (тарыфаў) на прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію, бензін і дызельнае паліва, а таксама прадастаўлення адтэрміноўкі і (або) растэрміноўкі пагашэння запазычанасці за спажытыя прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію;

аб парадку і ўмовах кампенсацыі юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

10. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у чатырохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

11. Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў у чатырохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне сваіх рашэнняў у адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго выкананню.

12. Дапоўніць пункт 4 Палажэння аб рэструктурызацыі запазычанасці гаспадарчых таварыстваў па плацяжах у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты і па крэдытах, выдадзеных дзяржаўнымі банкамі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2004 г. нумар 88 "Аб рэструктурызацыі запазычанасці гаспадарчых таварыстваў па плацяжах у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты і па крэдытах, выдадзеных дзяржаўнымі банкамі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., нумар 27, 1/5330), часткай другой наступнага зместу:

"У рашэннях аб удзеле ў гаспадарчым таварыстве шляхам рэструктурызацыі яго запазычанасці, якія прымаюцца ў адпаведнаці з часткай першай гэтага пункта, павінны прадугледжвацца паказчыкі вытворча-гаспадарчай дзейнасці таварыства, дасягненне якіх чакаецца ў выніку рэструктурызацыі запазычанасці, а таксама называцца службовыя асобы, адказныя за іх дасягненне.".

13. Прызнаць страціўшымі сілу дэкрэты, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобныя палажэнні згодна з дадаткам.

14. Гэты Указ уступае ў сілу з 15 красавіка 2006 г., за выключэннем пунктаў 10, 11 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Калі нормамі міжнародных дагавораў, дзеючымі для Рэспублікі Беларусь, устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў гэтым Указе, то прымяняюцца правілы міжнародных дагавораў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Приложения к Указу № 182 от 28 марта 2006 г. (на русском языке)
border=0 border=0
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь