|
Інфармацыя аб лядовай арэне ў г.Пружаны
Будаўніцтва Лядовай арэны ў г. Пружаны было пачата ў лістападзе 2005 г. Урачыстае адкрыццё з удзелам Кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі адбылося 27 ліпеня 2007 г.
Будаўнічыя работы ажыццяўляліся за кошт сродкаў ААТ «Жураўлінае» - 45%, ААТ «Айчына» - 45%, абласнога бюджэту - 10%. Агульны кошт будаўніцтва Лядовай арэны ў г. Пружаны склаў 20,96 млрд. рублёў:
Праект распрацаваны ААТ «Брэстпраект». Генеральны падрадчык - ААТ «Будтрэст №25» г. Баранавічы.
Лядовая арэна ўключае комплекс збудаванняў:
Блок А - лядовае поле, трыбуны на 790 пасадачных месц, зала харэаграфіі, кафетэрый, бытовыя і тэхнічныя памяшканні, адміністрацыйныя памяшканні, калідоры, фае, холы, 4 раздзявалкі.
Блок Б - спартыўныя пляцоўкі (для бадмінтона, тэніса, валейбола, баскетбола, міні-футбола і гандбола).
На базе Лядовай арэны створана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2 па хакею і фігурнаму катанню аддзела адукацыі Пружанскага райвыканкама. Навучальна-трэніровачны працэс ажыццяўляюць 8 трэнераў-выкладчыкаў (6 - хакей, 2 - фігурнае катанне). Укамплектавана 32 групы пачатковай падкрыхтоўкі (24 - хакея, 8 - фігурнага катання). Агульная колькасць навучэнцаў ДЮСШ - больш за 450 чалавек.
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 2 аказывае паслугі насельніцтву: масавае катанне на каньках, фітнес, аэробіка, харэаграфія, групы здароўя, пракат спортінвентару.
|