|
Цяпер Беларусь прапануе інвестарам спрыяльныя прававыя ўмовы для вядзення бізнесу на тэрыторыі рэспублікі, як на міжнародным узроўні, так і на нацыянальным. Дзейнічаюць больш як 60 двухбаковых пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, амаль 60 двухбаковых пагадненняў аб садзейнічанні ў ажыццяўленні (заахвочванні) і ўзаемнай абароне інвестыцый, Сеульская канвенцыя аб заснаванні Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый і інш., з 2001 года працуе Інвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Асноўны напрамак праводзімай інвестыцыйнай палітыкі – курс на далейшую лібералізацыю ўмоў гаспадарання, удасканаленне прававых механізмаў абароны інвестыцый, які садзейнічае актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці, замацаваны ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4.
У мэтах лібералізацыі ўмоў дзейнасці распрацаваны і разглядаецца ў Парламенце праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інвестыцыях", падрыхтаваны з улікам міжнароднага вопыту. У аснову законапраекта пакладзены прынцыпы вяршэнства права, роўнасці інвестараў, добрасумленнасці і разумнасці ажыццяўлення інвестыцый, недапушчальнасці самавольнага ўмяшання ў прыватныя справы, недатыкальнасці ўласнасці, бесперашкоднага ажыццяўлення інвестарамі сваіх правоў, забеспячэння аднаўлення парушаных правоў і законных інтарэсаў, іх судовай абароны, празрыстасці заканадаўства.
У штогадовай справаздачы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу-2012" Беларусь заняла 69-е месца са 183 краін. У параўнанні з мінулым годам з улікам метадалагічных новаўвядзенняў Беларусь палепшыла свае пазіцыі на 22 пункты.
Некаторыя перавагі Рэспублікі Беларусь для ўкладання капіталу:
-
непасрэдны доступ да рынку Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы;
-
фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы і ўніфікацыя з 1 студзеня 2012 года нацыянальных заканадаўстваў у эканамічнай сферы;
-
выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча на скрыжаванні галоўных шляхоў паміж ЕС і СНД, Балтыйскім і Чорным морамі;
-
развітая інфраструктура;
-
палітычная, сацыяльная і эканамічная стабільнасць, адсутнасць міжнацыянальных, рэлігійных канфліктаў;
-
спрыяльныя экалагічныя ўмовы;
-
кваліфікацыйныя працоўныя рэсурсы.
Пры фарміраванні выгадных умоў для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці дзяржава робіць стаўку на такі механізм, як дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП). Гэта форма ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі і бізнесам дае магчымасць пераадолець эканамічную супярэчнасць, калі стратэгічна важныя аб’екты не могуць быць перададзены ў прыватную ўласнасць, але і дзяржаўны бюджэт не можа забяспечыць іх фінансаванне ў належным аб’ёме. Аб’ектамі прымянення ДПП могуць стаць транспарт і транспартная інфраструктура, сістэмы камунальнай гаспадаркі, культуры і сацыяльнага абслугоўвання, аб’екты турызму, радовішчы карысных выкапняў і інш.
Цяпер выпрацоўваецца механізм узаемадзеяння ў рамках ДПП. У краіне рэалізуецца праграма прыватызацыі дзяржуласнасці. Нацыянальнае заканадаўства прадугледжвае розныя формы ўдзелу інвестара ў прыватызацыі: удзел у працэдуры пераўтварэння прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства, набыццё акцый ужо створанага акцыянернага таварыства на аўкцыёне або па конкурсу, купля прадпрыемства (магчымасць набыцця па льготных цэнах, у памеры адной базавай велічыні).
Адносна буйных стратэгічных прадпрыемстваў Беларусь адмовілася ад хуткага продажу дзяржаўных актываў, выбраўшы тактыку выбарачнай прыватызацыі. Аднак некаторыя здзелкі апошніх гадоў мелі даволі значныя аб’ёмы і ўвайшлі ў лік буйнейшых па зліццю і паглынанню ў Еўропе (напрыклад, продаж дзяржаўных долей акцый у ААТ "Белтрансгаз" і СП "Мабільная лічбавая сетка").
У мэтах выканання задач мінулых гадоў, а таксама дасягнення мэт новай пяцігодкі, створаны прэферэнцыйныя рэжымы гаспадарання пры рэалізацыі інвестпраектаў у свабодных эканамічных зонах, Парку высокіх тэхналогій, спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку "Аўгустоўскі канал", Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку, сярэдніх, малых гарадскіх паселішчах, сельскай мясцовасці, пры заключэнні інвестдагавора з Рэспублікай Беларусь і інш.
Беларусь паспяхова супрацоўнічае з вядомымі сусветнымі вытворцамі – транснацыянальнымі карпарацыямі і буйнейшымі банкамі. Так, у Беларусі створаны і дзейнічаюць сумесныя і замежныя прадпрыемствы з замежным капіталам "МАН" і "Адзідас" (Германія), "Маерск Медыкал" (Данія), "Данон" (Францыя), "Олві" (Фінляндыя) і інш.
Акцыянеры беларускіх банкаў – расійскія Ашчадны банк, Знешэканамбанк і Банк ЗГБ, аўстрыйскі Райфайзен Банк і інш.
У мэтах удасканалення работы па прыцягненню замежных інвестыцый, павышэння эфектыўнасці прыватызацыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь і забеспячэння ўзаемадзеяння інвестараў з органамі дзяржаўнага кіравання створана ДУ "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" (www.investinbelarus.by). Агенцтва ўдзельнічае ў стварэнні станоўчага інвестыцыйнага іміджу краіны, маніторынгу і суправаджэнні рэалізацыі інвестпраектаў і прыватызацыі дзяржмаёмасці.
Акрамя таго, у нашай краіне створаны Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, які складаецца з прадстаўнікоў замежных кампаній, дзяржорганаў, прадстаўнікоў навукі. Дзеючыя пры Савеце пастаянныя рабочыя групы займаюцца пытаннямі ўдасканалення інвестыцыйнага заканадаўства, падатковых і мытных умоў работы на беларускім рынку і інш.
З мэтай павышэння інвестыцыйнай прывабнасці і папулярызацыі пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой распрацавана і адобрана Нацбанкам і Саветам Міністраў Стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый на перыяд да 2015 года (Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 18.01.2012 № 51/2).
У дакуменце вызначаны прыярытэтныя сектары прыцягнення прамых замежных інвестыцый (ПЗІ), сярод якіх фармацэўтыка, біятэхналогіі, нанатэхналогіі, новыя матэрыялы, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі. Таксама прадугледжана прыцягненне ПЗІ ў традыцыйныя віды эканамічнай дзейнасці. Павінны атрымаць развіццё такія кластары, як фармацэўтычны і па вытворчасці льнопрадукцыі.
У адпаведнасці са Стратэгіяй распрацаваны План мерапрыемстваў па ўдасканаленню дзелавога і інвестыцыйнага клімату, які заснаваны на забеспячэнні адкрытасці дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, выкананні прынцыпу канкурэнтнасці, роўных умоў гаспадарання, захаванні правоў і законных інтарэсаў інвестараў і іншых асоб і іх належнай абароны. Дадатковая работа ў гэтым напрамку праводзіцца ў адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р., дадзенымі 8 мая 2012 года пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. |
|
З больш падрабязнай інфармацыяй па інвестыцыйных магчымасцях рэспублікі, уключаючы інвестыцыйныя прапановы беларускіх прадпрыемстваў і прававыя ўмовы ўкладання замежнага капіталу, можно азнаёміцца на інтэрнэт–сайтах:

|