ГЕАГРАФІЧНАЕ СТАНОВІШЧА
СЭЗ "Магілёў" размешчана на паўночным усходзе Рэспублікі Беларусь у горадзе Магілёве – трэцім па велічыні рэспубліканскім індустрыяльным, навуковым і культурным цэнтры.
Створана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2002 № 66 з тэрмінам функцыянавання 30 гадоў.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ СЭЗ "МАГІЛЁЎ"
1. Прыцягненне нацыянальных і замежных інвестыцый для развіцця арыентаваных на экспарт вытворчасцей.
2. Забеспячэнне спрыяльных умоў для структурнай перабудовы нацыянальнай эканомікі.
3. Эфектыўнае выкарыстанне існуючых вытворчых магутнасцей.
СТРУКТУРА СЭЗ "МАГІЛЁЎ"
СЭЗ "Магілёў" – комплексная зона, якая ўключае вытворчую, экспартную і свабодную мытныя зоны.
Агульная плошча – 242,71 гектара.
Мае кропкавы прынцып тэрытарыяльнага размяшчэння, які дае магчымасць дасягнуць максімальную забяспечанасць тэрыторыі зоны інжынернымі сеткамі і камунікацыямі з дастатковым запасам энергетычных магчымасцей.
На тэрыторыі СЭЗ "Магілёў" размешчаны свабодныя вытворчыя і складскія памяшканні прадпрыемстваў машынабудавання, будаўнічай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, аўтамабільнага транспарту.
Навукова-вытворчая база і наяўнасць кваліфікаваных кадраў даюць магчымасць у сціслыя тэрміны забяспечыць вытворчасць новых відаў прадукцыі.
Адміністрацыя СЭЗ "Магілёў"
63, 6-ы паверх, вул.Ленінская, г.Магілёў, 212030, Рэспубліка Беларусь
Internet: http://www.fezmogilev.by |