Рзмяшчэнне СЭЗ "Мінск"
Агульная плошча свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" - 1400 га. З іх 900 га – прамысловыя раёны горада Мінска, свабодныя плошчы побач з горадам, вытворча-тэхнічная тэрыторыя каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск, тэрыторыя на перакрыжаванні аўтамагістралей Е30 (Масква - Парыж) і М4/М5 (Мінск - Магілёў/ Мінск - Гомель).
Асаблівасці свабоднай эканамічнай зоны "МІНСК":
СЭЗ "Мінск" створана ў 1998 годзе з мэтай прыцягнення замежных і айчынных інвестыцый, тэхналогій і менеджменту для арганізацыі на тэрыторыі СЭЗ сучасных вытворчасцей, забеспячэння спрыяльных умоў эканамічнага развіцця мінскага рэгіёну.
Прыярытэтныя напрамкі развіцця СЭЗ "МІНСК"
Прамысловыя раёны СЭЗ "Мінск" - "Шабаны", "11-ы км", "Завод "Радыян" маюць першапачаткова неабходныя інжынерныя і транспартныя камунікацыі. Рэзідэнтам СЭЗ "Мінск" тут прадастаўляюцца незадзейнічаныя вытворчыя памяшканні або ўчасткі зямлі для размяшчэння прадпрыемстваў, якія арганізуюць выпуск сучаснай энергазберагальнай прадукцыі будаўнічай, харчовай, паліграфічнай індустрыі і прадукцыі машынабудавання
Тэрыторыя СЭЗ "Мінск" каля Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" прапануецца для ўкладання айчыннага і замежнага капіталу, у тым ліку для размяшчэння аб’ектаў сферы паслуг для авіяпасажыраў, арганізацыі вытворчасцей па эксплуатацыі, рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню авіяцыйнай тэхнікі, прадпрыемстваў па вытворчасці і ўпакоўцы бартавога харчавання.
Тэрыторыя СЭЗ "Мінск" на перакрыжаванні аўтамагістралей Е30 (Масква - Парыж) і М4/М5 (Мінск - Магілёў/Мінск - Гомель) прапануецца для размяшчэння камплексу прадпрыемстваў тэхнічнага і сэрвіснага абслугоўвання транзітных і мэтавых грузаперавозак.
Адміністрацыя СЭЗ ''Мінск''
12А, пр. Партызанскі, г.Мінск, 220070 Рэспубліка Беларусь
Тэл./факс ( 375 172) 27 46 96
Е-mail: info@fezminsk.by Internet: http://www.fezminsk.by |