Свабодная эканамічная зона "Віцебск" запрашае Вас да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і адкрывае свае межы ў адным з высокаразвітых індустрыяльных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, культурнай сталіцы славянскай прасторы – горадзе Віцебску.
АСАБЛІВАСЦІ ГЕАЭКАНАМІЧНАГА СТАНОВІШЧА
Свабодная эканамічная зона "Віцебск" агульнай плошчай амаль 1000 га размешчана на паўночным усходзе Беларусі ў буйнейшым індустрыяльным цэнтры паўночнага рэгіёну рэспублікі - горадзе Віцебску (амаль 360 тыс. жыхароў), які знаходзіцца недалёка ад буйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў Расіі - Масквы, Санкт-Пецярбурга, Прыбалтыкі – Рыгі, Вільнюса, порта Клайпеды.
Аддаленасць г.Віцебска ад гарадоў:
- Масква - 550 км.
- Санкт-Пецярбург - 630 км.
- Рыга - 515 км.
- Вільнюс - 360 км.
- Клайпеда - 667 км .
ЗНАЧНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ І ІНШЫЯ ЛЬГОТЫ
Згодна з палажэннем аб свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск", на её тэрыторыі дзейнічае спецыяльны прававы рэжым, які ўключае льготныя ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай, інвестыцыйнай і іншай дзейнасці і распаўсюджваецца на юрыдычных асоб, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск".
ВЫБАР СВАБОДНЫХ ПЛОШЧАЎ З РАЗВІТОЙ ІНЖЫНЕРНАЙ ІНФРАСТРУКТУРАЙ
Тэрыторыя СЭЗ "Віцебск" размешчана ў горадзе Віцебску і складаецца з 5 сектараў.
Агульная плошча тэрыторыі СЭЗ "Віцебск" амаль 1000 га. На выгадных умовах прадастаўляюцца вытворчыя будынкі і збудаванні рознага прызначэння агульнай плошчай 50 тысяч кв.м. Ёсць зямельныя ўчасткі (амаль 51га), прыдатныя для новага будаўніцтва. Вытворчыя тэрыторыі размешчаны ў межах горада і забяспечаны ўсімі інжынернымі камунікацыямі, уключаючы пад’язныя аўтамабільныя, чыгуначныя шляхі. Будынкі, збудаванні і зямельныя ўчасткі здаюцца рэзідэнтам на ўмовах доўгатэрміновай арэнды.
Інвестарам прадастаўлены неабходныя ўмовы для стварэння ўласнай інфраструктуры. На тэрыторыі СЭЗ "Віцебск" паспяхова працуюць прадпрыемствы наступных галін прамысловасці:
- вытворчасць будаўнічых матэрыялаў;
- вытворчасць прадуктаў харчавання;
- перапрацоўка нафтапрадуктаў;
- швейная вытворчасць;
- дрэваапрацоўка;
- электроніка;
- вытворчасць ветпрэпаратаў і хімікатаў для аграрнага сектара;
- вытворчасць валаконна-аптычнага кабелю;
- вытворчасць ачысных збудаванняў і абсталявання для вады;
- вытворчасць вадкакрышталічных манітораў;
- вытворчасць вырабаў з футра;
- вытворчасць асвятляльных прыбораў.
ЛЕПШАЯ ГАРАНТЫЯ – ПАСПЯХОВАЯ РАБОТА ДЕЮЧЫХ РЭЗІДЭНТАЎ
Па стану на 01.04.2006 г. на тэрыторыі СЭЗ "Віцебск" паспяхова ажыццяўляецца 28 інвестыцыйных праектаў з удзелам капіталу з наступных краін: Германіі, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Расіі, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Канады, Беларусі.
ІНВЕСТЫЦЫЙНЫЯ ПРАПАНОВЫ СЭЗ «ВІЦЕБСК»
Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» прапануе пералік інвестыцыйных праектаў, якім неабходна фінансаванне. Іх плануецца рэалізаваць на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск» ва ўмовах мытных і падатковых ільгот.
- Арганізацыя вытворчасці абліцовачнай цэглы на аснове карбанатных парод метадам паўсухога прэсавання без тэрмічнай апрацоўкі (больш падрабязна>>)
- Арганізацыя вытворчасці ультрагукавых лічыльнікаў-расходамераў газу і вадкасцей прамысловага і бытавога прызначэння (больш падрабязна>>)
- Будаўніцтва завода па вытворчасці драўляных каркасных дамоў павышанай камфортнасці па канадскай тэхналогіі (больш падрабязна>>)
- Пашырэнне вытворчасці высакаякасных аконных і драўляных блокаў з ПВХ і алюмінію, арганізацыя вырабу фасадаў з алюмініевых канструкцый і шкла (больш падрабязна>>)
- Будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці сухога пекціну і пекціназмяшчальных прадуктаў (больш падрабязна>>)
Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск»
50, вул. П.Броўкі, г.Віцебск, 210605 Рэспубліка Беларусь
Тэл/факс +375/212/ 210-927, 260-802 Тэл. 21-29-72, 26-01-66. Е-mail: fez@vitebsk.by Адрас у Інтэрнэт: http://www.fez-vitebsk. com |