Свабодная эканамічная зона створана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1996 года. Займае спецыяльна адведзеную тэрыторыю агульнай плошчай 71 кв.км і мае выгаднае геаграфічнае становішча. СЭЗ “Брэст” складаецца з двух раёнаў:
- першы размяшчаецца на паўночны захад ад Брэста у межаванні з дзяржаўнай граніцай РБ каля пагранічнага аўтапераходу “Кукурыкі-Казловічы”;
- другі – на ўсход ад Брэста, у раёне дзеючага аэрапорта ў межаванні з аўтадарогай Берлін – Варшава – Мінск - Масква.
У раёне аэрапорта з улікам экалагічных патрабаванняў плануецца стварэнне прамысловай зоны, дзелавога цэнтра, жылога масіву, арганізацый сферы паслуг. Раён пагранпераходу будзе развівацца за кошт размяшчэння тут мытна-складскіх комплексаў, удасканалення сферы абслугоўвання, у першую чаргу гасцініц, сеткі харчавання і іншых аб’ектаў сэрвіснага абслугоўвання.
У снежні 2001 г . у склад зоны ўключаны вытворчыя плошчы 5 буйнейшых заводаў г.Брэста: электрамеханічнага, электралямпавага, радыётэхнічнага, машынабудаўнічага і завода "Цветатрон". Гэтыя прадпрыемствы маюць свабодныя вытворчыя плошчы з развітой інфраструктурай больш за 50 тыс. кв.м.
Арэндная плата за зямлю ўстанаўліваецца адміністрацыяй згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам месца размяшчэння аб’екта, памеру, віду інвестыцый, і складае 0,3-1,0 у.а. за 1 кв.м у год.
Замежным работнікам гарантуецца бесперашкодны перавод за мяжу даходаў, атрыманых імі на тэрыторыі СЭЗ "Брэст". Акрамя таго, дзеючае на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны заканадаўства гарантуе значныя мытныя і іншыя льготы інвестарам.
Аналіз работы прадпрыемстваў СЭЗ "Брэст" паказывае, што аб’ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у супастаўных цэнах, колькасць работнікаў, экспарт штогод павялічваюцца ў 1,2-1,5 раза.
Па стану на 10.01.2006 г. ажыццяўляюць сваю дзейнасць 95 прадпрыемстваў, у тым ліку з замежным капіталам 75.
Агульны аб’ём інвестыцый перасягае 260 млн. долараў ЗША.
У СЭЗ прадстаўлены капітал з 22 краін. Асноўныя краіны-інвестары - Германія, Расія, Польшча.
СЭЗ прымае інвестыцыі ў першую чаргу на стварэнне прадпрыемстваў высокіх тэхналогій, а таксама фармацэўтычнай (медыцынскія прэпараты і абсталяванне), аўтамабільнай, харчовай, электронай і машынабудаўнічай галін прамысловасці. Прыярытэт аддаецца інвестыцыям на арганізацыю экспартнай і імпартазамяшчальнай вытворчасці.
Сёння на прадпрыемствах-рэзідэнтах СЭЗ праводзіцца перапрацоўка драўніны, рыбы, выпускаецца мэбля, пліты МДФ, кандытарскія вырабы, мясныя прадукты, люмінесцэнтныя свяцільні, фарбы і лакі, машыны дарожнай разметкі, швейныя вырабы, электратэхнічныя вырабы, тэрмаўстойлівае ліставое шкло, пластмасавыя вырабы і іншыя віды прадукцыі.
Адміністрацыя СЭЗ "Брэст"
23, вул.Камуністычная, г.Брэст, 224030 Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (0162) 22-16-07, 20-46-31 Факс: 20-08-83 E-mail: info@fez.brest.by Internet: www.fez.brest.by |