Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАб партале
border=0 border=0 border=0
border=0 Аб партале border=0
Аб партале

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, які забяспечвае асвятленне ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт дзейнасць Кіраўніка беларускай дзяржавы і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама прадастаўляе інфармацыю аб Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

Прадастаўляючы наведвальнікам магчымасць кантэкстнага пошуку як па ўласных рэсурсах, так і па рэсурсах іншых дзяржаўных органаў арганізацый, Партал выкарыстоўвае ўнікальную пошукавую сістэму па выбраных рэсурсах беларускай інтэрнэт-прасторы, распрацаваную Беларускім дзяржаўным універсітэтам спецыяльна для гэтага праекта.

Коратка аб раздзелах Партала

КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ – раздзел поўнасцю прысвечаны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і змяшчае біяграфію і фотаальбомы Прэзідэнта, афіцыйныя дакументы, падпісаныя Прэзідэнтам Беларусі, сціслую інфармацыю аб парадку прыёму грамадзян у Рэзідэнцыі Прэзідэнта.

Раздзел ПАДЗЕІ адлюстроўвае бягучую дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Змяшчае інфармацыйныя матэрыялы прэс-службы Прэзідэнта Беларусі, выступленні і інтэрв’ю Кіраўніка дзяржавы.

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА – раздзел, прысвечаны асноўным напрамкам беларускай дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыцця рэспублікі. У гэтым раздзеле публікуюцца інфармацыйныя матэрыялы, праграмы, дакументы. У гэтым жа раздзеле ў падраздзеле ПРАГРАМЫ І ФОНДЫ публікуюцца звесткі аб дзяржаўных, рэспубліканскіх і прэзідэнцкіх праграмах. Тут жа размешчана інфармацыя аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і таленавітай моладзі.

Найбольш вядомы Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2006-2010 гады, Прэзідэнцкая праграма "Дзеці Беларусі", Рэспубліканскія праграмы "Моладзь Беларусі" і праграма сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, на 2006–2010 гады.

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ – раздзел, прысвечаны Рэспубліцы Беларусь у цэлым. У гэтым раздзеле публікуюцца матэрыялы аб дзяржаўным ладзе, тэрыторыі і насельніцтве, гісторыі, навуцы і культуры Беларусі.

Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі Рэспублікі Беларусь, інфармацыя аб банкаўскай сістэме Беларусі, аб свабодных эканамічных зонах, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі і іншым размешчана ў падраздзеле ЭКАНОМІКА.

Спецыяльны раздзел КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ прадастаўляе наведвальнікам магчымасць пераходу на сайты органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны даведачных і гарачых ліній, адрасы дзяржаўных арганізацый і іншая карысная інфармацыя размешчаны ў рубрыцы ДАВЕДКА.

Аб статусе прававых дакументаў

Дэкрэты, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь публікуюцца ў падраздзеле "Дакументы" раздзела КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ. Падраздзел "Дакументы" не мае статусу юрыдычнай базы. Публікацыя прававых і распарадчых актаў у гэтым раздзеле мае даведачны, інфармацыйны характар. Арамя таго, усе прававыя дакументы публікуюцца на Партале без уліку змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх.

Для пошуку прававой інфармацыі рэкамендуем звярнуцца да рэсурсаў Нацыянальнага прававога партала Рэспублікі Беларусь – www.pravo.by

Выкарыстанне матэрыялаў Партала

Матэрыялы Партала могуць выкарыстоўвацца ў сродках масавай інфармацыі, распаўсюджвацца ў сетцы Інтэрнэт без якіх-небудзь абмежаванняў па аб’ёму і тэрмінах публікацыі. Адзіная ўмова - спасылка на першакрыніцу. Ніякай папярэдняй згоды на выкарыстанне матэрыялаў Партала з боку прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не патрабуецца.

Размяшчэнне гіперспасылкі на Партал Прэзідэнта

Інтэрнэт-рэсурсы, якія хочуць размясціць гіперспасылку на Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або на яго асобныя раздзелы, або сэрвісы (пісьмо Прэзідэнту, пошук па сайтах дзяржорганаў) у мэтах выкарыстання ў якасці элемента сваёй інфармацыйнай структуры, а таксама ў выглядзе графічнай спасылкі (банера), абавязкова паведамляюць аб гэтым прэс-службе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (сектар па вядзенню інтэрнэт-сайта).

Пры размяшчэнні графічных спасылак (банераў) могуць выкарыстоўвацца толькі тыя графічныя элементы, якія ўзгоднены з прэс-службай Прэзідэнта.

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь