Геаграфічнае становішча
Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. Яна мяжуе з Літвой і Латвіяй на поўначы, з Украінай на поўдні, з Расійскай Федэрацыяй на ўсходзе і з Польшчай на захадзе. Краіна мае стратэгічнае становішча для зносін захаду і ўсходу, поўначы і поўдня. Адлегласць ад Мінска да Варшавы складае 500 км, да Масквы - 700 км, да Берліна - 1060 км, да Вены - 1300 км.
Дзяржаўная граніца
| Дзяржава |
Даўжыня граніцы (км) |
Працэнт |
| Агульная даўжыня граніцы |
2969 |
100 |
| у тым ліку з: |
| Расіяй |
990 |
33 |
| Украінай |
975 |
33 |
| Літвой |
462 |
16 |
| Польшчай |
399 |
13 |
| Латвіяй |
143 |
5 | |
Тэрыторыя
Тэрыторыя займае 207.6 тыс. кв.км. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 560 км (350 міль), з усходу на захад - 650 км (460 міль). Беларусь большая за Аўстрыю, Ірландыю, Партугалію і Грэцыю. Сталіца Рэспублікі Беларусь - горад Мінск. Размешчаны ён прыблізна на той жа шыраце, што Гамбург і Дублін. Самым высокім месцам з’яўляецца гара Дзяржынская ў Мінскай вобласці (345 метраў над узроўнем мора). Самым нізкім месцам з’яўляецца Нёманская даліна ў Гродзенскай вобласці (80-90 метраў над узроўнем мора).
Мясцовы час
Беларусь знаходзіцца ў цэнтральна-еўрапейскім часавым поясе: GМТ+2 гадзіны. Калі ў Беларусі поўдзень, у Парыжы 11:00, у Лондане 10:00, у Нью-Ëрку 5:00, у Лос-Анджэлесе 2:00, у Маскве 13:00.
Клімат
У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені складае -6 градусаў па Цэльсію, а ў ліпені +18 градусаў па Цэльсію. За год выпадае 550-700 мм ападкаў.
Адміністрацыйны падзел
Беларусь мае 6 абласцей з цэнтрамі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кожная вобласць падзяляецца на раёны, гарады і іншыя тэрытарыяльныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі. У Беларусі размешчана больш як 100 гарадоў, у тым ліку 12 гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек.
Самыя доўгія рэкі
| Назва |
Агульная даўжыня (км) |
Беларуская частка (км) |
| Днепр |
2145 |
690 |
| Заходняя Дзвіна |
1020 |
328 |
| Нёман |
937 |
459 |
| Заходні Буг |
831 |
169 |
| Прыпяць |
761 |
495 |
| Сож |
648 |
493 |
| Бярэзіна |
613 |
613 |
| Вілія |
510 |
276 |
| Пціч |
421 |
421 |
| Чара |
325 |
325 |
| Свіслач |
297 |
297 | |
Буйнейшыя азёры
| Назва |
Плошча (кв. км) |
Макс. глыбіня (м) |
| Нарач |
79.6 |
24.8 |
| Асвея |
52.8 |
7.5 |
| Чырвонае |
40.3 |
2.9 |
| Лукомльскае |
37.7 |
11.5 |
| Дрывяты |
36.1 |
12.0 |
| Выганашчанскае |
26.0 |
2.3 |
| Нешчарда |
24.6 |
8.1 |
| Свір |
22.3 |
8.7 |
| Снуды |
22.0 |
16.5 |
| Чорнае |
17.7 |
6.6 |
| Мядзел |
16.2 |
24.6 | |
|