Рэгіянальная эканамічная палітыка прадугледжвае забеспячэнне росту дабрабыту насельніцтва незалежна ад месца яго пражывання, павышэнне ўзроўню комплекснага развіцця вытворчых сіл і канкурэнтаздольнасці эканомікі рэгіёнаў. Пры агульным росце ўзроўню дабрабыту насельніцтва важнейшай задачай становіцца апераджальнае павелічэнне даходаў і паляпшэнне ўмоў пражывання жыхароў тых рэгіёнаў, дзе гэтыя паказчыкі ніжэйшыя, чым у сярэднім па краіне.
Для павышэння ўзроўню і якасці жыцця людзей у праблемных рэгіёнах неабходна:
стварыць умовы для актывізацыі інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці, развіцця прадпрымальніцтва, асабліва ў галінах, якія могуць забяспечыць хуткую аддачу ад укладзеных сродкаў;
актывізаваць дзейнасць у новых сферах прыкладання працы (прыгранічны сэрвіс, абслугоўванне транспартных калідораў, турызм і іншыя), у першую чаргу ў раёнах, дзе ёсць аб’ектыўныя перадумовы для іх фарміравання;
забяспечыць першачарговае развіццё вытворчасцей і відаў дзейнасці, арыентаваных на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў;
павысіць узровень комплекснасці развіцця сацыяльнай інфраструктуры, перш за ўсё ў раёнах з больш нізкім развіццём сеткі яе ўстаноў;
забяспечыць дзяржаўную падтрымку рэгіёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, са значнай доляй прадпрыемстваў, што неэфектыўна працуюць, а таксама малых гарадскіх паселішчаў з адным горадаўтваральным прадпрыемствам.
Асаблівай увагі з боку дзяржавы патрабуюць праблемы развіцця малых гарадоў. У іх прадугледжваюцца паскоранае развіццё будаўніцтва жылля і сферы паслуг, стварэнне новых рабочых месц.
Будзе праводзіцца мэтанакіраваная палітыка стымулявання размяшчэння новых прадпрыемстваў, філіялаў і цэхаў дзеючых вытворчасцей, а таксама пашырэння сферы прадпрымальніцтва, звязанага з абслугоўваннем насельніцтва, сельскай гаспадаркай, перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі і выпускам прадукцыі з мясцовай сыравіны. |