Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Гісторыя і Культура 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГеаграфіяТурызм
border=0 border=0 border=0
border=0 Турызм border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Транспартныя зносіны
Развіццё айчыннай індустрыі турызму
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза
Месца на Зямлi
Гісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза

Гавораць, Дзед Мароз жыве ці то ў Лапландыі, ці то ў Расіі, у Вялікім Усцюгу.

Сёння з гэтым можна паспрачацца — рэзідэнцыя Дзеда Мароза пабудавана на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча".

Вотчына лапландскага Санта–Клауса і ўладанні расійскага Дзеда Мороза ў Вялікім Усцюгу не могуць параўнацца з казачным маёнткам, размешчаным на пятнаццаці гектарах сярод практычна некранутых першабытных беларускіх лясоў.

Новы культурна–турысцкі аб’ект арганічна дапоўніў інфраструктуру ўсяго турысцкага комплексу Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і паклаў пачатак  фарміраванню новай традыцыі сустрэчы навагодніх свят для дзяцей і дарослых. Цяпер разам з магчымасцю размясціцца ў камфартабельных гасцініцах і гасцявых доміках, прадэгуставаць стравы беларускай кухні, прыгатаваныя з дзічыны, зрабіць  прагулкі па экалагічных сцежках, атрымаць шырокі спектр забаўляльных паслуг з’явілася магчымасць сустрэчы са светам казкі.

Рэзідэнцыя ўключае ў сябя непасрэдна маёнтак Дзеда Мароза, домік Снягуркі, музей Дзеда Мароза, ветраны млын, чарадзейны калодзеж, скульптурныя кампазіцыі з дрэва "12 месяцаў", "Беласнежка і сем гномаў", а таксама шэраг аб’ектаў гандлёвага, бытавога і забаўляльнага прызначэння. На тэрыторыі рэзідэнцыі самая высокая ў Еўропе саракаметровая натуральная елка ў сваім навагоднім убранні.

1. Час работы турыстычных аб’ектаў ДПУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

будныя дні:

Памесце Дзеда Мароза - 9:00-18:00
Музей прыроды - 9:00-18:00
Экскурсійныя вальеры - 9:00-20:00

выхадныя і святочныя дні:

Памесце Дзеда Мароза - 9:00-18:00
Музей прыроды - 9:00-20:00
Экскурсійныя вальеры - 9:00-20:00
без перапынку і выхадных.

Час экскурсій  для  груп  можна  карэкціраваць па папярэдніх заяўках па тэл.: +375 1631 56-3-98.

2.  Дзеду  Марозу  можна  адправіць пісьмо  не  толькі  па пошце, але і напісаць электроннае пісьмо. І ён усім з радасцю адкажа.

Сайт беларускага Дзеда Мароза - www.dzedmaroz.by

3. Таксама да Вашых паслуг камфартабельныя гасцініцы, сучасны басейн з вадаспадамі, гейзерамі і воднымі пушкамі, трэнажорная зала, пракат веласіпедаў, тэнісны корт, саўна, більярд, прагулачная карэта.

Больш падрабязна аб усім гэтым Вы можаце даведацца на афіцыйным сайте ДПУ "Нацыянальны парк "Беловежская пуща" www.npbp.brest.by.

4. Кантактныя тэлефоны:
Прыём заявак на экскурсійнае абслугоўванне: +375 1631 56-3-98
Прыём заявак на браніраванне ў гасцініцы: +375 1631 56-2-00.

















© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь