Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаСвабодныя эканамічныя зоны
border=0 border=0 border=0
border=0 Свабодныя эканамічныя зоны border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
СЭЗ у Беларусі
СЭЗ "Брэст"
СЭЗ "Віцебск"
СЭЗ "Гомель-Ратон"
СЭЗ "Гроднаінвест"
СЭЗ "Мінск"
СЭЗ "Магілёў"
border=0 border=0
СЭЗ у Беларусі

Сярод форм міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, што шырока выкарыстоўваюцца ў развітых краінах і краінах, якія сталі на шлях развіцця, важнае месца займаюць свабодныя эканамічныя зоны. Сусветная практыка паказвае, што яны з’яўляюцца адной з эфектыўных мадэлей тэрытарыяльна-гаспадарчага кіравання і могуць забяспечыць паскоранае развіццё асобных рэгіёнаў краіны за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і прагрэсіўных тэхналогій. Таму ідэя стварэння СЭЗ атрымала шырокае распаўсюджанне і ў Беларусі.

З мэтай прыцягнення інвестыцый (у першую чаргу замежных) у эканоміку краіны, павелічэння аб’ёмаў экспарту, укаранення новых тэхналогій, развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцей у перыяд 1996-2002 гг. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было створана шэсць свабодных эканамічных зон: СЭЗ «Брэст» (1996 г.), СЭЗ «Мінск» (1998 г.), СЭЗ «Гомель-Ратон» (1998 г.), СЭЗ «Віцебск» (1999 г.), СЭЗ «Магілёў» (2002 г.) і СЭЗ «Гроднаінвест» (2002 г). 

За параўнальна кароткі перыяд функцыянавання назіраюцца станоўчыя вынікі іх дзейнасці: павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці экспарту тавараў і паслуг, стварэнне новых рабочых месц, больш значны ўплыў на макраэканамічныя паказчыкі тэрытарыяльных утварэнняў, рост падатковых паступленняў і збораў у бюджэты розных узроўняў і ў пазабюджэтныя фонды.

Свабодныя эканамічныя зоны рэспублікі - комплексныя зоны, якія аб’ядноўваюць функцыі экспартнай, вытворчай свабоднай мытнай зон.

Рэзідэнты СЭЗ маюць асобы парадак рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці.

Рэзідэнты СЭЗ выплачваюць абмежаваную колькасць падаткаў. Акрамя таго, па шэрагу падаткаў прадастаўляюцца прэферэнцыі ў параўнанні з агульнарэспубліканскім падатковым рэжымам.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь