Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьДзяржаваПалітычныя партыі
border=0 border=0 border=0
border=0 Палітычныя партыі border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні
Выбарачая сістэма. Рэферэндум (народнае галасаванне)
border=0 border=0
Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні

Па стану на 1 студзеня 2007 года ў рэспубліцы зарэгістравана 17 палітычных партый, 37 прафсаюзаў, 2248 грамадскіх аб’яднанняў (231 міжнароднае, 724 рэспубліканскія і 1293 мясцовыя), 17 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, а таксама 56 фондаў (3 міжнародныя, 3 рэспубліканскія і 50 мясцовых). Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 1120 аргструктур палітычных партый (60 абласных, 424 раёныя і гарадскія, 636 пярвічных), 22021 аргструктура прафсаюзаў (108 абласных, 774 раёныя і гарадскія, 21080 пярвічных, 59 аб’яднаных) і 11917 аргструктур іншых грамадскіх аб’яднанняў (530 абласных, 3784 раёныя і гарадскія, 7603 іншыя).

Спектр зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў даволі разнастайны і ахоплівае розныя галіны дзейнасці і сацыяльныя групы насельніцтва.

Сярод агульнай колькасці грамадскіх аб’яднанняў больш за ўсё ствараецца арганізацый асветнай, фізкультурна-спартыўнай і дабрачыннай накіраванасці.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 517 фізкультурна-спартыўных, 351 дабрачыннае, 312 асветных, для правядзення вольнага часу, выхаваўчых, 162 маладзёжныя, у тым ліку 23 дзіцячыя, 140 грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў вайны і працы, ветэранаў, 111 навукова-тэхнічных аб’яднанняў, 98 об’яднанняў нацыянальных меншынстваў, 69 аб’яднанняў прыхільнікаў прыроды, помнікаў гісторыі, культуры, 41 творчае, 38 жаночых і 409 іншых грамадскіх аб’яднанняў.

У 2006 годзе ў рэспубліцы зарэгістравана 85 грамадскіх аб’яднанняў, з якіх міжнародных - 6, рэспубліканскіх - 10, абласных - 7, раёных, гарадскіх – 59, іншых мясцовых – 3, рэспубліканскіх саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў – 2. Зарэгістравана 54 фонды, з іх 3 міжнародныя, 3 рэспубліканскія і 48 мясцовых.

За названы перыяд упраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама зарэгістравана, пастаўлена на ўлік:

168 арганізацыйных структур палітычных партый;

942 арганізацыйныя структуры прафсаюзаў;

1682 арганізацыйныя структуры іншых грамадскіх аб’яднанняў.

У Рэспубліцы Беларусь жыве значная колькасць нацыянальных меншасцей, прадстаўнікі якіх таксама ўваходзяць у грамадскія аб’яднанні. Гэтыя арганізацыі аб’ядноўваюць грамадзян рускай, украінскай, малдаўскай, цыганскай, літоўскай, нямецкай, грэчаскай, яўрэйскай, польскай, татарскай, казахскай, дагестанскай, азербайджанскай і іншых нацыянальнасцей.

Даволі вялікая колькасць грамадскіх аб’яднанняў займаецца пытаннямі аздараўлення дзяцей за мяжой.

Грамадскімі арганізацыямі праводзяцца таксама мерапрыемствы па прапаганде здаровага ладу жыцця, па ахове навакольнага асяроддзя, мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва, рэалізуюцца праекты па рэабілітацыі і сацыялізацыі дзяцей-інвалідаў, маладых інвалідаў і іншыя.

Адносна грамадскіх аб’яднанняў, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прымяняюцца прадугледжаныя заканадаўствам меры адказнасці.

Рэкамендуем таксама
Міністэрства юстыцыі:
Афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Формы дакументаў, звязаных з рэгістрацыяй палітычных партый, прафсаюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь