Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьЭканомікаПадтрымка малога бізнесу
border=0 border=0 border=0
border=0 Падтрымка малога бізнесу border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Развіццё малога прадпрымальніцтва ў Беларусі
Указ № 182 ад 28 сакавіка 2006 г.
Указ № 119 ад 9 сакавіка 2007 г.
Указ № 266 ад 7 чэрвеня 2007 г.
border=0 border=0
Развіццё малога прадпрымальніцтва ў Беларусі15.03.2006

Прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку малы і сярэдні бізнес, адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, садзейнічаючы фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, росту вытворчасці спажывецкіх тавараў, пашырэнню сферы паслуг, наданню эканоміцы дадатковай стабільнасці.

У бягучым пяцігоддзі Урад робіць вялікую стаўку на ўклад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў эканоміку краіны. Да канца 2010 года яго долю ў аб’ёме валавой выручкі плануецца павялічыць да 30 %, колькасць занятых у гэтай сферы – да 23-25 % ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны.

Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджаны Комплекс мерапрыемстваў па дасягненню прагнозных параметраў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на перыяд да 2010 года, якім прадугледжана прыняцце шэрага кардынальных мер, накіраваных на дэбюракратызацыю работы дзяржаўных органаў і арганізацый у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спрашчэнне падаткаабкладання і ўдасканаленне працэдур падатковага адміністравання, удасканаленне маёмаснай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, стварэнне спрыяльных умоў для доступу суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да крэдытна-фінансавых рэсурсаў, уключаючы далейшае развіццё механізмаў мікрафінансавання, спрашчэнне працэдуры атрымання мікракрэдытаў, развіццё сістэмы гарантавання крэдытаў, забеспячэнне паскоранага развіцця малога прадпрымальніцтва ў гарадах раённага падпарадкавання, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах, аграгарадках і іншыя.

Акрамя таго, плануецца пашырэнне ўдзелу прадпрымальніцкага сектара ў рэалізацыі народнагаспадарчых праграм, накіраваных на развіццё рэгіёнаў і галін.

 

Мінэканомікі
МЗС
Беларускія экспарцёры


Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь