Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаКадравая
border=0 border=0 border=0
border=0 Кадравая border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Кадравая палітыка
border=0 border=0
Кадравая палітыка

Канцэпцыя дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2001 г. № 399.

Зацверджанне Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь было абумоўлена неабходнасцю рэалізацыі стратэгічнага курсу на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, больш глыбокай інтэграцыі краіны ў сусветную эканамічную сістэму, удасканаленне механізму кіравання грамадствам на аснове спалучэння метадаў дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання, выкарыстання сучасных арганізацыйных, інфармацыйных, сацыяльных і палітычных тэхналогій. Канцэпцыя арыентавалася на прыярытэты сацыяльна–эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2001–2005 годзе.

Дзяржаўная кадравая палітыка ўяўляе сабой дзейнсць рэспубліканскіх і мясцовых органаў упраўлення па стварэнню цэласнай сістэмы фарміравання і эфектыўнага выкарыстання розных галін эканомікі і сфер дзейнсці, арыентаванага на эфектыўнае вырашэнне актуальных эканамічных, сацыяльных і палітычных задач.

Важнай задачай кадравай палітыкі з’ўляюцца карэнныя змены псіхалогіі кіраўнікоў. Нам патрэбны не пасіўныя, бяздумныя выканаўцы, здольныя толькі «спяваць ва унісон», а ініцыятыўныя і граматныя кіраўнікі, якія могуць мабілізаваць асабістыя рэсурсы і іх выкарыстоўваць. Гэта адзначыў 20 лістапада 2003 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы першы дзень работы пасяджэння пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў.

Кадравая палітыка знаходзіцца на асабістым кантролі ў Прэзідэнта. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на гэтым семінары, у Беларусі змаглі  пазбегнуць кланавасці ва ўладзе. Кіраўніцтва рэспублікі вельмі акуратна падыходзіць да падбору кіраўніцкіх кадраў, старанна разглядаючы кожную кандыдатуру. «Ніхто нікога зараз не можа пралабіраваць», — заявіў беларускі лідэр. Крытэрыямі падбору кадраў з’яўляюцца прафесіяналізм і адданасць свайму народу. Важнай умовай якаснага фарміравання кадравага складу кіраўнікоў з’яўляецца адбор кандыдатаў на канкурэнтнай аснове. На сённяшні дзень у краіне сфарміраваны дастаткова і дакладна структураваны кадравы рэзерв, што дае магчымасць поўнасцю рэалізаваць гэты прынцып.

Праграмай сацыяльна–эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гады вызначаны Асноўныя задачы дзяржаўнай палітыкі ў галіне працоўных адносін і занятасці насельніцтва. Гэта павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў працы, фарміраванне кадравага патэнцыялу з улікам рэальных патрэб вытворчасці, забеспячэнне сацыяльнай падтрымкі часова не занятага насельніцтва.

На рынку працы прадугледжваецца рэалізаваць сістэму мер па стварэнню прыдатных умоў для забеспячэння насельніцтва, пераадоленню дэфіцыту працоўных месц шляхам павышэння інвестыцыйнай актыўнасці за кошт усіх крыніц, зніжэння напружанасці і захавання стабільнасці ў сферы сацыяльна–працоўных адносін, своечасовай ліквідацыі дысбалансу паміж прафесійна–кваліфікацыйным складам кадраў і структурай працоўных месц, якая абнаўляецца, утрымання рэгістрыруемага беспрацоўя ў межах сацыяльна дапушчальнага ўзроўню.

Развіццё сістэмы працаўладкавання моладзі, стварэнне ўмоў для актыўнага і эфектыўнага яе ўдзелу ў сацыяльна–эканамічным жыцці краіны прадугледжваецца Рэспубліканскай праграмай «Моладзь Беларусі» на 2006–2010 гады. У межах рэалізацыі гэтай праграмы рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь фарміруецца перспектыўны кадравы рэзерв з ліку вучнёўскай моладзі і маладых спецыялістаў. Да 2007 года плануецца стварыць на аснове Інтэрнэт–тэхналогій сістэмы інфармавання моладзі, у тым ліку беспрацоўнай, аб прафесіях, якія патрэбны на рынку працы, магчымасцях навучання і павышэння кваліфікацыі па гэтых прафесіях, працаўладкавання і часовай занятасці. Пачынаючы з 2006 года штогод будзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс праектаў у галіне малога прадпрымальніцтва сярод моладзі, а да 2009 года праграмай прадугледжана ўвядзенне сістэмы доўгатэрміновага льготнага крэдытавання маладзёжных фермерскіх гаспадарак.

Дакумент апублікаваны
16.05.2006 г.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь